Рус Бел Eng 中文

Архіў - ліпень 2018

31 Ліпень

Кірмаш «Школьны базар – 2018» адкрыецца ў Магілёве 1 жніўня

Кірмаш «Школьны базар – 2018» будзе працаваць у Магілёве 1-31 жніўня. Гандаль школьнымі прыладамі і таварамі арганізуецца ў сувязі з падрыхтоўкай да новага навучальнага года на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Парк-сіці» (вул. Мінская шаша, 31), паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

У Магілёве пачалося будаўніцтва сярэдняй школы ў мікрараёне Казіміраўка

У Магілёве пачалося будаўніцтва сярэдняй школы ў мікрараёне Казіміраўка. Пра гэта на планёрцы ў Магілёўскім гарвыканкаме паведаміў галоўны інжынер абласнога ўпраўлення капітальным будаўніцтвам Ягор Шчанаў. Дадзеная арганізацыя з’яўляецца заказчыкам аб’екта.

У Магілёве на 8-21 жніўня запланаваны апошні этап адключэння гарачай вады

У сувязі з правядзеннем гідраўлічных выпрабаванняў цеплавых сетак на шчыльнасць і трываласць па зоне цеплазабеспячэння ЦЭЦ-1 у Магілёве на 8-21 жніўня запланаваны апошні этап адключэння гарачай вады. Пра гэта паведамілі ў філіяле «Магілёўскія цеплавыя сеткі» РУП «Магілёўэнерга».

У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2018 года складаў 0,5%

У Магілёўскай вобласці ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2018 года складаў 0,5% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

У Беларусі з 3 жніўня ўводзіцца забарона на імітацыю чужога фірмовага стылю

У Беларусі ўводзіцца забарона на імітацыю чужога фірмовага стылю, паведаміла начальнік аддзела метадалогіі антыманапольнага рэгулявання і канкурэнцыі МАРТ Вольга Каралькова, каментуючы ўступленне ў сілу 3 жніўня новай рэдакцыі закона «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі».

Штраф за распаўсюджванне забароненай інфармацыі ў інтэрнэце для юрыдычных асоб складзе да 100 БВ

Штраф за распаўсюджванне забароненай інфармацыі на інтэрнэт-рэсурсах для юрыдычных асоб у Беларусі складзе да 100 БВ. Гэта прадугледжана законам аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у КаАП і ПКаАП, якія афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

30 Ліпень

«Бабулінай крынцы» трэба больш актыўна развівацца і павышаць эфектыўнасць работы - Снапкоў

ААТ «Бабуліна крынка» трэба больш актыўна развівацца і павышаць эканамічную эфектыўнасць работы. Такое меркаванне намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў выказаў сёння на сустрэчы з працоўным калектывам прадпрыемства.

На Блакітнай крыніцы ў Слаўгарадскім раёне 14 жніўня адсвяткуюць Мядовы Спас

Фестываль «Макавей» адбудзецца 14 жніўня ля помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца» ў Слаўгарадскім раёне. Пра гэта паведамілі ў раённым выканаўчым камітэце.

Калектыву Круглянскай ПМК-266 прадстаўлены новы кіраўнік

Па ўзгадненні з Магілёўскім аблвыканкамам прызначаны новы дырэктар ДУКДБП «Круглянская ПМК-266». Ім стаў Віталь Шумейка, які раней працаваў галоўным інжынерам камунальнага ўнітарнага даччынага прадпрыемства «Упраўленне капітальным будаўніцтвам г. Магілёва».

Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур

Усе раёны Магілёўскай вобласці прыступілі да ўборкі збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Каля 2 тыс. удзельнікаў збярэ ў Магілёве V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі

У мерапрыемствах V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі чакаецца ўдзел амаль 2 тыс. чалавек, паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Пархамовіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 жніўня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

ВУ Чавусах Паслу Малдовы ў Беларусі перададзена зямля з воінскіх пахаванняў

Чавусы наведаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь Віктар Сарачан.

27 Ліпень

Меры па садзейнічанні занятасці разгледжаны на сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў

Ход рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» быў сярод асноўных пытанняў парадку дня чарговай сесіі абласнога Савета дэпутатаў.

Рэспубліканская спартакіяда работнікаў фізічнай культуры і спорту адбудзецца 27-29 ліпеня ў Чавускім раёне

Рэспубліканская спартакіяда работнікаў фізічнай культуры і спорту адбудзецца 27-29 ліпеня ў пасёлку Гарбавічы Чавускага раёна на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудэя». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

Больш за 100 новых светлавых апор са святлодыёднымі лямпамі ўсталююць у Магілёве па Мінскай шашы і вуліцы Якубоўскага

У Магілёве па Мінскай шашы і вуліцы Якубоўскага ўстановяць 110 новых светлавых апор са святлодыёднымі лямпамі.

АРІП змяняе дрэва паслуг: плаціць за камуналку трэба будзе па новай схеме

ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «АРІП» прадаўжае рэфармаванне дрэва паслуг, плаціць за камуналку трэба будзе па новай схеме, паведамляе сайт АРІП.

З 26 ліпеня будзе змяняцца катэгорыя «Камунальныя плацяжы» - гэта адна з самых вялікіх і запатрабаваных у насельніцтва катэгорый дрэва паслуг АРІП.

Сем раёнаў Магілёўскай вобласці завяршылі ўборку азімага рапсу

У Магілёўскай вобласці сем раёнаў з дваццаці аднаго завяршылі ўборку азімага рапсу. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Магілёўская абласная арганізацыя БСЖ абвясціла конкурс на самую лепшую публікацыю пра ўборачную

Магілёўская абласная арганізацыя «Беларускі саюз журналістаў» абвясціла конкурс на самую лепшую публікацыю пра ўборачную кампанію, паведаміла старшыня рэгіянальнай структуры БСЖ Святлана Шутава.

Ваеннаслужачыя дапамогуць аграрыям Магілёўскай вобласці ва ўборцы ўраджаю

Дапамогу ва ўборцы ўраджаю акажуць больш за 100 ваеннаслужачых беларускай арміі, паведамілі ў Міністэрстве абароны.