Рус Бел Eng 中文

Архіў - сакавік 2018

30 Сакавік

З 1 красавіка на тэрыторыі Магілёўскай вобласці дзейнічаюць новыя стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб

З 1 красавіка 2018 года на тэрыторыі Магілёўскай вобласці прымяняюцца новыя стаўкі адзінага падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб.

Новыя стаўкі ўстаноўлены рашэннем Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 26 снежня 2017 г. № 32-4 «Аб унясенні змяненняў у рашэнне Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў ад 20 снежня 2014 г. № 7-6».

Да праекта «Мой горад» 115.бел далучыўся Крычаў

Жыхары Крычава атрымалі магчымасць аператыўна паведамляць аб праблемах у сферы жыллёва-камунальных паслуг і гарадской гаспадаркі праз партал «Мой горад» 115.бел. Гэты горад стаў у Беларусі трэцім пасля Мінска і Віцебска, якія далучыліся да дадзенага праекта.

29 Сакавік

Больш за палову суб’ектаў гаспадарання Магілёўскай вобласці ўжываюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання

Суб’екты гаспадарання, якія прымяняюць спрошчаную сістэму падаткаабкладання, заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br19,3 млн. падаткаў і плацяжоў. Доля іх паступленняў у рэгіянальны бюджэт складае 11,3%. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па вобласці.

Гімнастаў з чатырох краін збяруць у Магілёве адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы на прызы Святланы Баітавай

XVIII адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Святланы Баітавай пройдуць 4-6 красавіка ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма» імя В. Г. Мішчанка».

Юнацкія каманды гарадоў-пабрацімаў і партнёраў Магілёва 2-5 красавіка возьмуць удзел у турніры «ІнтЭрбаскет»

XV адкрыты турнір «Інтэрбаскет» сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў Магілёва адбудзецца ў абласным цэнтры 2-5 красавіка. Гульні будуць праходзіць на базе Дома спорту, паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.

Абласны маладзёжны форум «БРСМ: час наперад!» пройдзе 30 сакавіка ў Магілёве

Абласны маладзёжны форум «БРСМ: час наперад!» пройдзе 30 сакавіка ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».

28 Сакавік

Прадстаўніца Магілёўскай вобласці стала трэцяй у рэспубліканскім конкурсе прафмайстэрства сярод швеяў

Швяя Бабруйскай фабрыкі «Славянка» Вольга Северына заваявала трэцяе месца ў рэспубліканскім галіновым конкурсе прафесійнага майстэрства «Беларускі майстар-2018». Пра гэта паведаміў старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці Міхаіл Касцян.

Праца са зваротамі грамадзян – на кантролі КДК

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю выканання ў рэгіёне патрабаванняў заканадаўства па рабоце са зваротамі грамадзян і арганізацый у 2017 годзе.

Беларусь у знак салідарнасці з Расіяй 28 сакавіка прыспусціла дзяржаўныя сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры

Беларусь у знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка аб'яўлена агульнанацыянальная жалоба ў сувязі з трагедыяй у Кемераве, прыспусціла дзяржаўныя сцягі і адмяніла забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. Аб гэтым паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

Падзеяй тэатральнага форуму «М@rt. Кантакт» названы спектакль «Медэя.Эпізоды»

Звання «Падзея форуму» па версіі прафесійных крытыкаў на ўрачыстым закрыцці 27 сакавіка XIII Міжнароднага маладзёжнага тэатральнага форуму «М@rt. кантакт» удастоены спектакль «Медэя.Эпізоды» «Тэатра Дзі Капуа» з Санкт-Пецярбурга.

Магілёву трэба больш актыўна працаваць па прыцягненні інвестыцый – Міхаіл Мясніковіч

Магілёву трэба больш актыўна працаваць па прыцягненні інвестыцый. Такое меркаванне выказаў па выніках нарады членаў Прэзідыума Савета Рэспублікі, якое прайшло ў ААТ «Магатэкс», старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

У Асіповіцкім лясгасе расце папулярнасць палявання на зубра

Асіповіцкі вопытны лясгас за студзень-люты зарабіў больш за Вг80 тыс арганізацыяй палявання на зубра. Аб гэтым паведаміў вядучы інжынер паляўнічай гаспадаркі лясгаса Міхаіл Шкутко.

Дэкрэт аб развіцці лічбавай эканомікі ўступае ў сілу 28 сакавіка

Сёння ўступае ў сілу дэкрэт нумар 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі» ад 21 снежня 2017 года.

Дакумент быў распрацаваны ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы адміністрацыяй Парка высокіх тэхналогій сумесна з рэзідэнтамі ПВТ, ІТ-супольнасцю, вядучымі юрыдычнымі і кансалтынгавымі фірмамі Беларусі, а таксама замежнымі экспертамі.

27 Сакавік

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не будзь нябячным на дарозе!» стартавала ў Магілёўскай вобласці

Рэспубліканская прафілактычная акцыя «Не будзь нябачным на дарозе!» стартавала ў рэгіёне. Пра гэта паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Юлія Халамеева.

Мэта акцыі – папярэджанне ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыя выкарыстання святловяртальных элементаў і камізэлек павышанай бачнасці ў цёмны час сутак.

Мінпрацы прысвеціць 2018 год бяспечнай працы ў прамысловасці

Міністэрства працы і сацыяльнай абароны прысвеціць 2018 год бяспечнай працы ў прамысловасці, адпаведны план мерапрыемстваў узгоднены з партнёрамі і апублікаваны на сайце ведамства.

Месячнік па навядзенні парадку стартуе 29 сакавіка ў Магілёве

У Магілёве з 29 сакавіка па 28 красавіка пройдзе месячнік па навядзенні парадку. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў гарвыканкаме.

Новы корпус для ўстаноўкі МРТ пачалі будаваць у Магілёўскай бальніцы хуткай дапамогі

Новы корпус для ўстаноўкі магнітна-рэзананснага тамографа (МРТ) пачалі будаваць у Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта паведамілі ў медыцынскай установе.

26 Сакавік

Лепшыя юныя танцоры краіны выступяць на фестывальным праекце «Zvеzдочет» ў Магілёве

I адкрыты рэспубліканскі харэаграфічны конкурс пройдзе 12-13 мая ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца ў рамках фестывальнага праекта «Zvеzдочет», паведаміла карэспандэнту сайта член аргкамітэта конкурсу Юлія Антоненка.

Прафсаюзныя юрысты правядуць 29 сакавіка бясплатныя прававыя прыёмы грамадзян у Магілёўскай вобласці

Прафсаюзныя прававыя прыёмы грамадзян пройдуць у Магілёўскай вобласці 29 сакавіка. У гэты дзень кожны жадаючы зможа атрымаць бясплатную кансультацыю юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў. Плануецца, што ў большасці раёнаў сустрэчы пройдуць сумесна з прадстаўнікамі органаў пракуратуры. Час і месца прыёмаў можна даведацца з 26 па 28 сакавіка па тэлефоне Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў: 8 (0222) 25 36 52.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч

Прамую тэлефонную лінію правядзе 31 сакавіка намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.