Рус Бел Eng 中文

Архіў - люты 2018

28 Люты

Беларуска-нямецкая перасоўная выстава аб гісторыі лагера смерці «Трасцянец» адкрыецца ў Магілёве

Беларуска-нямецкая перасоўная выстава, прысвечаная гісторыі лагера смерці «Трасцянец», адкрыецца 1 сакавіка ў Магілёве. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў Музеі гісторыі Магілёва.

Асаблівасці вылічэння і выплаты плацяжоў рэзідэнтамі СЭЗ

Асаблівасці вылічэння і выплаты ўвазных мытных пошлін, падаткаў, спецыяльных, антыдэмпінгавых, кампенсацыйных пошлін у дачыненні да замежных тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру свабоднай мытнай зоны, і тавараў, вырабленых (атрыманых) з тавараў, змешчаных пад мытную працэдуру свабоднай мытнай зоны, пры іх памяшчэнні пад асобныя мытныя працэдуры вызначаны артыкулам 209 Мытнага кодэкса Еўразій

Магілёўскія гісторыкі ўстанавілі імёны васьмі кавалераў поўнага Георгіеўскага банта

Магілёўскія гісторыкі ўстанавілі імёны васьмі беларусаў - кавалераў поўнага Георгіеўскага банта. Гісторыя захавала пра іх зусім мала інфармацыі. Скупыя архіўныя звесткі, у лепшым выпадку - дзе і калі нарадзіўся, нумары ўзнагарод, кароткае апісанне подзвігу. Але дасведчанаму чалавеку не трэба тлумачыць, што стаіць за гэтымі сціплымі радкамі.

27 Люты

Тэмы малой радзімы і братэрства славянскіх народаў стануць дамінантамі рэспубліканскага свята «Купалле» ў Александрыі

Тэмы малой радзімы і братэрства славянскіх народаў стануць дамінантамі рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое традыцыйна пройдзе ў ліпені ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна.

За год наведвальнасць сайтаў друкаваных СМІ Магілёўскай вобласці вырасла ў 1,5 разы

За год наведвальнасць сайтаў друкаваных СМІ Магілёўскай вобласці вырасла ў 1,5 раза. Аб гэтым паведаміла сёння на выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама яго начальнік Кацярына Музычэнка.

У 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці ўстаноўлена 13 новых памятных знакаў загінулым салдатам і ахвярам войнаў

У 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці ўстаноўлена 13 новых памятных знакаў загінулым салдатам і ахвярам войнаў. Аб гэтым паведаміла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Кацярына Музычэнка, выступаючы сёння на выніковай калегіі.

Ідэалагічная вертыкаль рэгіёна ў 2017 годзе працавала якасна і вынікова – Андрэй Кунцэвіч

Ідэалагічная вертыкаль рэгіёна ў мінулым годзе працавала якасна і вынікова. Такое меркаванне выказаў сёння, выступаючы на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Андрэй Кунцэвіч.

26 Люты

Старшынёй Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў абраны Дзмітрый Харытончык

Сёння адбылася першая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Дэпутат ад Юбілейнай выбарчай акругі №36 Дзмітрый Харытончык большасцю галасоў быў абраны старшынёй абласнога Савета дэпутатаў. Да гэтага ён працаваў на пасадзе намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

Пяць новых навучальных класаў адкрыліся ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў №7

Пяць новых навучальных класаў сёння ўрачыста адкрылася ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў №7.

Каля 40% бюджэту Магілёўшчыны забяспечваюць падатковыя паступленні арганізацый недзяржаўнага сектара эканомікі

За студзень 2018 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br 110,7 млн. У структуры падатковых паступленняў лідзіруюць арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі. На іх долю прыпадае 51,5% агульных паступленняў, што складае Br57 млн., паведамілі карэспандэнту сайта ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

Вадзіцелі хуткай дапамогі з усёй рэспублікі будуць спаборнічаць у прафмайстэрстве ў Магілёўскім раёне

Рэспубліканскі этап конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў санітарнага транспарту «Беларускі майстар-2018» пройдзе ў Магілёўскім раёне 28 лютага. У ім прымуць удзел 16 экіпажаў у складзе 8 каманд устаноў аховы здароўя з усёй рэспублікі, паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Уладзімір Швед.

Бабруйскія спартсмены сталі пераможцамі абласных спаборніцтваў па трасавым мадэлізме

Абласныя спаборніцтвы па трасавым аўтамадэлізме прайшлі ў Бабруйску. На працягу сямі гадзін юныя гаспадары спаборніцтваў і спартсмены з Магілёва дэманстравалі сваё майстэрства і навыкі кіравання аўтамадэлямі на спецыяльна абсталяванай трасе.

Аграрыі Магілёўскай вобласці забяспечаны на 111% насеннем яравых збожжавых і зернебабовых культур

Пад ураджай 2018 года ў сельскагаспадарчых арганізацыях Магілёўскай вобласці засыпана больш за 64,8 тыс. т насення яравых збожжавых і зернебабовых культур са страхавым фондам, або 111% ад патрэбнага. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

У Беларусі 26 лютага пачынаецца шасцідзённы працоўны тыдзень

Гэты працоўны тыдзень у Беларусі будзе шасцідзённы. Выхадны з суботы 3 сакавіка пераносіцца на пятніцу 9 сакавіка.

Прадстаўніца Магілёўскай вобласці выйшла ў суперфінал рэспубліканскага конкурсу «Прафлэдзі-2018»

Старшыня Чавускай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Юлія Казырэнка выйшла ў суперфінал рэспубліканскага конкурсу «Прафлэдзі-2018», які праходзіць пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дзяўчына паспяхова справілася з фінальным выпрабаваннем і ўвайшла ў сямёрку найлепшых. Напярэдадні 8 Сакавіка прэтэндэнткі на галоўны тытул конкурсу адправяцца ў Мінск, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы будзе абвешчаны пераможца.

Асноўныя палажэнні дэкрэта нумар 7 уступаюць у сілу 26 лютага

Асноўныя палажэнні дэкрэта нумар 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ўступаюць у сілу 26 лютага.

24 Люты

У Магілёве падвялі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця горада за 2017 год

Урачысты сход гарадскога актыву па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Магілёва за 2017 год прайшоў у Абласным цэнтры творчасці.

У рэйтынгу гарадоў Магілёў ўпэўнена займае першае месца – Віктар Некрашэвіч

У рэйтынгу гарадоў Магілёў упэўнена займае першае месца. Пра гэта паведаміў на ўрачыстым сходзе гарадскога актыву па выніках работы народна-гаспадарчага комплексу горада ў мінулым годзе намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Некрашэвіч.

23 Люты

Сельгасарганізацыям Магілёўскай вобласці вернуць сродкі, затрачаныя на праезд па платных дарогах падчас палявых уборачных работ у 2017 годзе

У адпаведнасці з распараджэннем Прэзідэнта Беларусі №176рп ад 20 лістапада 2017 года «Аб плаце за праезд у перыяд уборачных палявых работ у 2017 годзе» уласнікам (уладальнікам) транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваліся з 1 па 31 жніўня 2017 года пры ўборцы ўраджаю сельскагаспадарчых культур, будуць вернуты ўнесеныя сродкі за дні мэтавага выкарыстання такіх транспартных сродкаў за праезд па пл

Старшыня Магаблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сустрэўся з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сустрэўся з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь дваццаць шостага склікання.