Рус Бел Eng 中文

Архіў - студзень 2018

31 Студзень

Прадстаўнікоў розных сфер ушаноўвалі за ўклад у развіццё Магілёўскай вобласці

У Магілёве сёння адбылося ўрачыстае ўшанаванне прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Прыдняпроўскага краю. За добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ў сувязі з 80-годдзем з дня ўтварэння рэгіёна старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі ўручыў ганаровыя граматы і падзякі аблвыканкама работнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў.

Ганаровае званне «Горад, дружалюбны да дзяцей» Магілёў можа атрымаць у 2018 годзе

Званне «Горад, дружалюбны да дзяцей» Магілёў можа атрымаць у 2018 годзе. Такая магчымасць абмяркоўвалася сёння падчас сустрэчы старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага з прадстаўніком ЮНІСЭФ у Беларусі доктарам Рашэдам Мустафой Сарварам.

У Магілёве запусцілі серыйную вытворчасць беларуска-кітайскіх аўтакранаў

У Магілёве запусцілі серыйную вытворчасць беларуска-кітайскіх 25-тонных аўтакранаў ZMC-25, першыя спецмашыны ўжо паступілі на расійскі рынак, паведаміў дырэктар ТАА «Зумліён-МАЗ» Юрый Півавараў.

Праект па арт-тэрапіі для дзяцей і дарослых рэалізуецца ў медыцынскіх установах Магілёва

Дзіцячыя малюнкі сталі размяшчаць у магілёўскіх бальніцах. Гэта своеасаблівы праект па арт-тэрапіі для дзяцей і дарослых.

Пажар у бытоўцы Круглянскага цаглянага завода забраў жыццё 58-гадовага мужчыны

У рэгіёне за суткі адбыўся адзін пажар, які забраў жыццё чалавека. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці з 1 па 28 лютага

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 1 па 28 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Фінал Кубка Беларусі па футболе пройдзе ў Магілёве 19 мая

Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ.

Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў.

Графік выступленняў 31 студзеня ў эфіры «Радыё Магілёў» кандыдатаў у дэпутаты Горацкага і Чэрыкаўскага раённых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання

Графік выдачы ў эфір выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Горацкага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання на «Радыё Магілёў» ва УКХ-дыяпазоне (частата ў Горках – 70,1 МГц)

30 Студзень

Кіраўнікі Магілёўскай вобласці і Сусветнага банка ў Беларусі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва

Кіраўнік Прыдняпроўскага краю Уладзімір Даманеўскі і кіраўнік прадстаўніцтва Сусветнага банка ў Беларусі Аляксандр Крэмер абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў час дзелавой сустрэчы, якая адбылася сёння ў аблвыканкаме.

Упраўленне адукацыі Магілёўскага аблвыканкама прызнана найлепшым у рэспубліцы па выніках працы ў 2017 годзе

У Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце адбылася выніковая калегія Міністэрства адукацыі. Яна была прысвечана вынікам дзейнасці ў 2017 годзе і асноўным задачам на 2018.

Тканіна ААТ «Магатэкс» ўвайшла ў калекцыю сусветных трэндаў 2018/2019 па выніках міжнароднай выставы «Heimetextil»

12 тканін ААТ «Магатэкс» увайшлі ў калекцыю сусветных трэндаў 2018/2019 па выніках міжнароднай выставы «Heimetextil», якая адбылася ў студзені ў Франкфурце-на-Майне (Германія). На экспазіцыі былі прадстаўлены кампаніі-вытворцы тэкстыльнай прадукцыі з 64 краін свету.

У Магілёўскай вобласці паказчык зарэгістраваных беспрацоўных на канец снежня 2017 года складаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва

У Магілёўскай вобласці паказчык зарэгістраваных беспрацоўных на канец снежня 2017 года складаў 0,6% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

У эканоміцы Прыдняпроўскага краю ў снежні было занята 449,1 тыс. чалавек. Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў склала Br854,6.

У лютым Магілёўскі абласны драматычны тэатр пакажа гледачу новую эксперыментальную пастаноўку Саўлюса Варнаса «Ліпень»

У лютым Магілёўскі абласны драматычны тэатр пакажа гледачу новую эксперыментальную пастаноўку Саўлюса Варнаса «Ліпень» па п’есе Івана Вырыпаева. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі тэатра.

Занальныя прагляды абласнога агляду-конкурсу «Не старэюць душой ветэраны» адбудуцца ў Кіраўску, Крычаве і Магілёве

Занальныя прагляды абласнога агляду-конкурсу XIV рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» адбудуцца 6-9 лютага. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.

Графік выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Кіраўскага і Слаўгарадскага раённых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання ў эфіры на «Радыё Магілёў» ва УКХ-дыяпазоне 30 студзеня

Графік выдачы ў эфір выступленняў кандыдатаў у дэпутаты Кіраўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання на «Радыё Магілёў» ва УКХ-дыяпазоне (частата ў Кіраўску – 66,02 МГц)

29 Студзень

Магілёўскі мясакамбінат адправіў першую партыю ялавічыны ў Кітай

ААТ «Магілёўскі мясакамбінат» адправіла першую партыю ялавічыны ў Кітай. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Уладзімір Латыгоўскі.

Рэспубліканскі конкурс «Прафлэдзі»: падтрымаем Магілёўскую вобласць!

Заканчваецца першы этап адбору рэспубліканскага конкурсу «Прафлеэзі», які праходзіць пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. У другі этап выйдуць ўсяго 15 з 91 заяўленых удзельніц. У нашых сілах з дапамогай анлайн-галасавання падтрымаць сваіх канкурсантак – прадстаўніц Магілёўскай вобласці. Гэта можна зрабіць да 31 студзеня ўключна.

Жыхарцы Магілёўскага раёна вярнулі страчаную ўзнагароду

Ордэн Славы III ступені праз 73 гады пасля вайны вярнуўся ў сям’ю Кузьмы Куксянкова.

У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 13 пажараў, 2 з іх скончыліся гібеллю

У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося 13 пажараў, 2 з іх скончыліся гібеллю. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Да трэцяга квартала 2018 года расійская карпарацыя «Технониколь» плануе адкрыць завод палімернай цеплаізаляцыі ў Асіповічах

Да трэцяга кварталу 2018 года расійская карпарацыя «Технониколь» плануе адкрыць завод палімернай цеплаізаляцыі ў Асіповічах. Аб’ём інвестыцый складзе каля 840 млн. расійских рублёў, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.