Рус Бел Eng 中文

Архіў - кастрычнік 2018

31 Кастрычнік

Камсамол выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх грамадзян сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны – Уладзімір Даманеўскі

Камсамол выхаваў некалькі пакаленняў беларускіх грамадзян сапраўднымі патрыётамі сваёй Айчыны. На гэта звярнуў увагу, выступаючы сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю ВЛКСМ, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, перадае карэспандэнт сайта.

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Жаўняк сустрэўся з ідэалагічным актывам Магілёўскай вобласці

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Жаўняк сёння сустрэўся з ідэалагічным актывам Магілёўскай вобласці. Палілог адбыўся ў Палацы культуры вобласці, перадае карэспандэнт сайта.

30 Кастрычнік

Урад даручыў мясцовым уладам распрацаваць план развіцця Бабруйска

Урад даручыў мясцовым уладам распрацаваць план развіцця Бабруйска. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №761 ад 24 кастрычніка 2018 года, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з ліпеня 2015 года з’явіліся 152 новыя арганізацыі

На паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з ліпеня 2015 года (калі пачалі дзейнічаць ільготы і прэферэнцыі для развіцця рэгіёна) з’явіліся 152 новыя арганізацыі. Увосень гэтага года ў 235-ы ўказ Прэзідэнта ўнесены змяненні і дапаўненні.

У Шклове 6 лістапада выберуць «Маладую гаспадыню АПК» Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці 6 лістапада правядуць рэгіянальны конкурс «Маладая гаспадыня АПК». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Абласная выстава-конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Сонечная палітра» адкрыецца 1 лістапада ў Магілёве

Выстава-конкурс выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Сонечная палітра» адкрыецца ў абласным цэнтры творчасці (пр. Міру, 23а). Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст аддзела мастацкай адукацыі ўстановы Наталля Філімонава.

Персанальная выстава скульптуры і жывапісу Генадзя Кутовіча працуе ў Магілёўскім драмтэатры

Выстава дэкаратыўнай скульптуры і жывапісу «Перцэпцыя» прадстаўлена ў арт-фае Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра. Аўтарам больш за двух дзясяткаў работ з’яўляецца мастак-дэкаратар тэатра Генадзь Кутовіч.

У трохгодцы малой радзімы ў Беларусі 2019 год можа быць прысвечаны азеляненню і прыродзе

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключыў, што 2019 год у Беларусі, які таксама пройдзе пад знакам Года малой радзімы, можа быць прысвечаны азеляненню і прыродзе. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з актывам БРСМ.

Прыём заявак на моладзевы конкурс IT-праектаў для адукацыі працягнуты да 2 лістапада

Беларускія школьнікі і студэнты могуць прапанаваць свае ідэі па развіцці інфармацыйных тэхналогій у адукацыі. Прыём заявак на ўдзел у III рэспубліканскім конкурсе «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу» працягнуты да 2 лістапада, паведамілі ў аргкамітэце.

Цэнтры па абслугоўванні плацельшчыкаў адкрыюць у снежні ў Магілёве і Бабруйску

Новыя цэнтры па абслугоўванні плацельшчыкаў адкрыюць у Магілёве і Бабруйску ў снежні, паведаміла першы намеснік начальніка ІМПЗ па Магілёўскай вобласці Наталля Куляшова.

Транспарт: канкурэнцыя павінна быць добрасумленнай

Знаёмы расказаў: дачцэ – маладому спецыялісту, які атрымаў размеркаванне ў раён, – спатрэбілася тэрмінова выехаць у абласны цэнтр. Яна дала заяўку маршрутчыку, які ажыццяўляў рэйсы ў Магілёў, каб ён «падхапіў» яе на прыпынку па трасе, той прыняў заказ. Але праз паўгадзіны ператэлефанаваў і паведаміў, што паездка адмяняецца па прычыне недахопу пасажыраў.

29 Кастрычнік

Найлепшага педагога дадатковай адукацыі выбіраюць у Магілёўскай вобласці

Абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Педагог дадатковай адукацыі» праходзіць на Магілёўшчыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Абласным цэнтры творчасці.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 3 лістапада кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Магілёўцаў запрашаюць прыняць удзел у акцыі па бязвыплатнай здачы крыві

Акцыю па бязвыплатнай здачы крыві праводзіць Магілёўская абласная станцыя пералівання крыві. Мерапрыемства арганізавана пад дэвізам «У Беларусі дабрае сэрца», паведамілі ва ўстанове аховы здароўя.

Банк БелВЭБ прадаставіць ААТ «Магілёўхімвалакно» да $9 млн па крэдытнай лініі

ААТ «Банк БелВЭБ» прадаставіць ААТ «Магілёўхімвалакно» да $9 млн у эквіваленце па адкрытай крэдытнай лініі, паведамілі ў прэс-службе банка.

Магілёў 1-3 лістапада прыме рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Каралёва

У горадзе на Дняпры 1-3 лістапада адбудзецца XXXXII адкрыты традыцыйны рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці ганаровага грамадзяніна Магілёва, Героя Савецкага Саюза Мікалая Каралёва.

У Магілёўскай вобласці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі адкрыюць шэраг знакавых аб’ектаў

У Магілёўскай вобласці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі запланавана адкрыццё шэрагу знакавых аб’ектаў сацыяльна-культурнага, камунальна-бытавога і спартыўнага прызначэння. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама.

Найлепшага «Маладога гаспадара» выберуць у Магілёўскай вобласці 1 лістапада

У Магілёўскай вобласці 1 лістапада правядуць рэгіянальны конкурс «Малады гаспадар». Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

Да 30% дадатку да зарплаты і пуцёўкі ў санаторый: у Магілёўскай вобласці вызначылі найлепшых аратых

Абласны конкурс аратых сабраў на базе ААТ «Магілёўскі Лянок» больш за 40 найлепшых механізатараў рэгіёна – па два прадстаўнікі ад кожнага з 21 раёна. Яны паспрачаліся паміж сабой у прафесійным майстэрстве ў веданні сваёй справы. І было за што: пераможцы атрымалі ад 20% да 30% дадатку да зарплаты на працягу года, а таксама пуцёўку ў санаторый на 12 дзён.

Камсамолу сёння спаўняецца 100 гадоў

Сёння, 29 кастрычніка, Ленінскаму камсамолу спаўняецца 100 гадоў. У гэты дзень у 1918 годзе на I Усерасійскім з’ездзе саюзаў рабочай і сялянскай моладзі ў Маскве быў створаны Расійскі камуністычны саюз моладзі (РКСМ).