Рус Бел Eng 中文

Архіў - верасень 2018

28 Верасень

Паміж саюзамі жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей склалася атмасфера яднання, сяброўства і ўзаемаразумення – Ала Галушка

Паміж саюзамі жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей склалася атмасфера яднання, сяброўства і ўзаемаразумення. На гэта звярнула ўвагу старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Ала Галушка, выступаючы на сумесным пасяджэнні саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей у Магілёве.

Трое падлеткаў, якія ўцяклі з бальніцы ў Магілёве, затрыманы

Падлеткі, якія ўцяклі з бальніцы ў Магілёве, затрыманы. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела вышуковай работы ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Алена Пуцык.

Супрацоўніцтва саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей спрыяе ўмацаванню Саюзнай дзяржавы – Лідзія Ярмошына

Супрацоўніцтва саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей спрыяе ўмацаванню Саюзнай дзяржавы. На гэта звярнула ўвагу член Прэзідыума ГА «Беларускі саюз жанчын», старшыня Цэнтральнай камісіі Беларусі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына, выступаючы сёння на сумесным пасяджэнні саюзаў жанчын Магілёўскай і Тульскай абласцей у Магілёве.

«Усе сцягі ў госці да нас» – інтэрв’ю старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміра Даманеўскага карэспандэнту газеты «СОЮЗ. Беларусь – Россия»

Хутка ў Магілёве пачне работу пяты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Напярэдадні найважнейшай падзеі карэспандэнт газеты «Союз» пагутарыў са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім.

Касцюковічы адзначаць 510-годдзе 29 верасня

Касцюковічы адзначаць 510-годдзе і 75-годдзе з дня вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 29 верасня. Святочныя мерапрыемствы разгорнуцца на сямі пляцоўках. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў райвыканкаме.

Месячнік па добраўпарадкаванні праходзіць у Магілёўскай вобласці

Месячнік па добраўпарадкаванні праходзіць у Магілёўскай вобласці. Ён будзе працягвацца па 23 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аблвыканкаме.

27 Верасень

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць і паглыбляць сферы супрацоўніцтва

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу маюць намер пашыраць і паглыбляць сферы супрацоўніцтва. Перспектыўныя прапановы па далейшым развіцці дружалюбных і партнёрскіх адносін абмяркоўвалі сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і губернатар правінцыі Цзянсу У Чжэнлун падчас афіцыйнай сустрэчы, перадае карэспандэнт сайта.

Каля 70 прадстаўнікоў правінцыі Цзянсу прымаюць удзел у Беларуска-кітайскім бізнес-форуме ў Магілёве

Каля 70 прадстаўнікоў правінцыі Цзянсу прымаюць удзел у Беларуска-кітайскім бізнес-форуме «Адзін пояс – адзін шлях: Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу разам у будучыню», які праходзіць сёння ў Магілёве, перадае карэспандэнт сайта.

Магілёўская вобласць і кітайская правінцыя Цзянсу падпісалі шэраг дакументаў па ўмацаванні міжрэгіянальных і гандлёва-эканамічных сувязяў

Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу сёння падпісалі шэраг дакументаў па далейшым умацаванні міжрэгіянальных і гандлёва-эканамічных сувязяў, перадае карэспандэнт сайта.

У Магілёве з’явіцца другі стрыт-арт панадворак

У Магілёве ў найбліжэйшыя два тыдні з’явіцца другі стрыт-арт панадворак. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў кіраўнік Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў.

Акцыя «Першы раз –у першы клас»: больш за 2 тыс. бацькоў школьнікаў атрымалі матдапамогу ад прафсаюзных арганізацый і наймальнікаў

У Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў падвялі вынікі акцыі «Першы раз – у першы клас». Яна стала часткай праекта «Прафсаюзы – дзецям», паведаміў карэспандэнту сайта намеснік старшыні абласнога камітэта прафсаюза Павел Жуйкоў.

Юных бабруйчан будуць вучыць 3D-мадэляванню камп’ютарных гульняў

Юных бабруйчан будуць вучыць 3D-мадэляванню камп’ютарных гульняў. Новы напрамак пачынае працу ў лабараторыі высокіх тэхналогій аддзела тэхнічнай творчасці ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі г. Бабруйска», паведаміла карэспандэнту сайта загадчык аддзела тэхнічнай творчасці ўстановы адукацыі Таццяна Кізатава.

Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін 2 кастрычніка правядзе асабісты прыём грамадзян у Асіповічах

Кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін 2 кастрычніка з 11.00 да 13.00 правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Асіповіцкім раённым выканаўчым камітэце (вул. Сумчанкі, д. 30, корпус 1, кабінет 29).

Свята смачнай ежы і добрага настрою «Дранік-фэст» пройдзе 29 верасня ў Магілёве

Свята смачнай ежы і добрага настрою «Дранік-фэст» пройдзе 29 верасня ў Магілёве. Чацвёрты фестываль адбудзецца з 12.00 да 19.00 у этнахутары «Зялёны гай», паведамілі карэспандэнту сайта ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

26 Верасень

Кампанія «Омск Карбон Магілёў» выпусціць першую прадукцыю ў кастрычніку

ЗТАА «Омск Карбон Магілёў» плануе ў кастрычніку ўвесці ў строй першую тэхналагічную лінію вытворчасці тэхнічнага вугляроду ў СЭЗ «Магілёў». Пра гэта паведаміў сёння дырэктар прадпрыемства Мікалай Крывіцкі падчас сустрэчы з паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам.

Партызанскі летапіс: Клічаўская партызанская зона, ці Малая Савецкая зямля

Яе называлі Малой Савецкай зямлёй – Клічаўская партызанская зона была адной з самых буйных у Беларусі. У пачатку 1944 года яе тэрыторыя перавышала 3 тыс. квадратных кіламетраў. Тут знаходзілася больш за 70 тыс. мірных жыхароў і 18 тыс. партызан. З Усакінскіх лясоў – цэнтра партызанскай базы – байцы кожны дзень адпраўляліся на заданні...

«Магілёўхімвалакно» ў снежні запусціць вытворчасць сучаснага поліэфірнага валакна

ААТ «Магілёўхімвалакно» плануе ў снежні запусціць вытворчасць па выпуску поліэфірнага валакна спосабам прамога фармавання. Пра гэта паведаміў сёння генеральны дырэктар завода Пётр Руднік падчас наведвання прадпрыемства Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расіі ў Беларусі Міхаілам Бабічам.

Майстар-класы па матывацыі прапануюць прайсці ўдзельнікам тэатральна-інструментальнага конкурсу «Звездочет Art» у Магілёве

Бясплатныя майстар-класы па мэтамеркаванні і матывацыі прапануюць прайсці ўдзельнікам тэатральна-інструментальнага конкурсу «Звездочет Art». Серыю заняткаў правядзе 6 кастрычніка ў Магілёве кіраўнік дзіцячай супольнасці «Вікінгі» са Смаленска Руслан Хітроў.

Непатушаная цыгарэта каштавала жыцця жыхару Кіраўскага раёна

Трагічнымі выдаліся мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці. На пажарах загінуў адзін чалавек, шэсць сур’ёзна пацярпелі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

«Бабруйскаграмаш» пашырыць супрацоўніцтва з Егіптам

Старшыня савета дырэктараў Егіпецкай кампаніі па сельскагаспадарчым развіцці (ECARD) генерал-маёр Мустафа Хадхуд наведаў з дзелавым візітам ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш»», паведамілі на прадпрыемстве.