RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 10, 2019

Дзень беларускага пісьменства плануецца правесці ў 2020 годзе ў Бялынічах

Дзень беларускага пісьменства плануецца правесці ў 2020 годзе ў Бялынічах. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Больш за 600 бегуноў прынялі ўдзел у міжнародным Асіповіцкім марафоне

Больш за 600 бегуноў прынялі ўдзел у Асіповіцкім міжнародным марафоне, прысвечаным 75-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала М. Ф. Каралёва. У гэтым годзе традыцыйнае красавіцкае свята аматараў бегу прайшло ў раённым цэнтры ў 37 раз.

MITCon 2019: найбуйнейшая IT-канферэнцыя адбудзецца ў Магілёве 20 красавіка

EPAM Belarus запрашае наведаць найбуйнейшую ў рэгіёне канферэнцыю, якая прысвечана інфармацыйным тэхналогіям і пройдзе 20 красавіка ў Палацы культуры вобласці (пр-т Пушкінскі, 7). На дзвюх сцэнах адначасова прагучаць даклады ад 20 экспертаў-практыкаў з Магілёва, Мінска і Гомеля. Ніякіх тэарэтыкаў!

Гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе 5 мая ў Слаўгарадзе

Восьмы гастранамічны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе 5 мая ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.

У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны практычны семінар для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве на пасады кіраўнікоў арганізацый АПК

У Магілёўскай вобласці праходзіць выязны практычны семінар для асоб, якія знаходзяцца ў перспектыўным кадравым рэзерве аблвыканкама, а таксама ў рэзерве кадраў на пасады кіраўнікоў сельскагаспадарчых арганізацый. Мерапрыемства адкрыла сустрэча ўдзельнікаў палілогу з кіраўніком рэгіёна Леанідам Зайцам.

У Магілёўскай вобласці аб’яўлены конкурс журналісцкіх прац па тэме 75-годдзя вызвалення Беларусі

Магілёўская абласная арганізацыя ГА «Беларускі саюз журналістаў» і Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама абвясцілі конкурс сярод журналістаў рэгіёна на самы лепшы праект у СМІ, на інтэрнэт-сайтах па тэме 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.