RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 3, 2019

Памятнае гашэнне спецыяльнага канверта да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбудзецца ў Магілёве 9 красавіка

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпускае ў абарачэнне памятныя спецштэмпелі, якія будуць выкарыстоўвацца 9 красавіка для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пра гэта паведамілі ў РУП «Белпошта».

Ратавальнікі Магілёўскай вобласці 18 разоў за суткі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці

Ратавальнікі Магілёўскай вобласці 18 разоў за мінулыя суткі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Абласны Савет дэпутатаў зацвердзіў кандыдатуру Леаніда Зайца на пасадзе старшыні Магаблвыканкама

Дэпутаты Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў на пазачарговай дзясятай сесіі зацвердзілі сёння Леаніда Зайца на пасадзе старшыні Магаблвыканкама. Новы кіраўнік рэгіёна, якога 1 красавіка прызначыў на гэтую пасаду Прэзідэнт Беларусі, атрымаў аднагалосную падтрымку народных выбраннікаў.

Спартсменаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску накормяць бульбароламі

Стравы беларускай кухні стануць асноўнымі ў меню удзельнікаў II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Хто будзе карміць спартсменаў – высвятлялі на конкурсе кулінарнага прафмайстэрства ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання.

Медыцынскія каледжы Магілёва і Табольска дамовіліся аб супрацоўніцтве

У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі адбылося ўрачыстае падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Магілёўскім дзяржаўным медыцынскім каледжам і дзяржаўнай аўтаномнай прафесійнай адукацыйнай установай Цюменскай вобласці «Табольскі медыцынскі каледж імя Валодзі Салдатава».

ХК «Магілёў» перайграў аршанскі «Лакаматыў» па булітах

Магілёўцы згулялі заключны хатні матч сезона 2018/19. Хакейны клуб «Магілёў» перамог аршанскі «Лакаматыў» у серыі пасляматчавых булітаў. У асноўны час і авертайм супернікі не змаглі трапіць у чужыя вароты. Пераможны буліт рэалізаваў магілёвец Дзяніс Дранькоў.

Устаноўлены медаль у гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Устаноўлены юбілейны медаль «75 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Адпаведны ўказ нумар 134 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 2 красавіка. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.