RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 15, 2019

Названыя пераможцы абласнога конкурсу прафмайстэрства сярод рабочай моладзі

Пераможцы XII абласнога конкурсу прафмайстэрства сярод рабочай моладзі названы ў Магілёве. Большасць прызавых месцаў па выніках працоўных спаборніцтваў дасталася бабруйчанам, на другім месцы па колькасці ўзнагарод – магілёўцы, на трэцім – прадстаўнікі Крычава.

Магілёўскі гімнаст Ягор Шарамкоў заваяваў ліцэнзію на II Еўрапейскія гульні

Магілёўскі гімнаст Ягор Шарамкоў заваяваў ліцэнзію на II Еўрапейскія гульні падчас кантынентальнага форуму па спартыўнай гімнастыцы ў польскім Шчэцыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багима», дзе трэніруецца спартсмен.

Усе аб'екты ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць гатовы да 15 мая

Усе аб'екты для правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць поўнасцю падрыхтаваны да 15 мая бягучага года. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта прэм'ер-міністр Сяргей Румас, які ўзначальвае аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.

У Магілёўскім раёне будуць шукаць астанкі герояў, якія не вярнуліся з вайны

Пошукавыя работы пачнуцца сёння ў Магілёўскім раёне. Каля вёскі ДАІ, у раёне помніка батальёну міліцыі пад камандаваннем капітана Уладзімірава, байцы 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны сумесна з супрацоўнікамі абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» і курсантамі Магілёўскага інстытута МУС адправяцца на пошукі невядомых пахаванняў салдат часоў Вялікай Айчыннай вайны, над якімі ні крыжоў, ні абеліскаў.

Каля 600 юнакоў і дзяўчат з трох краін разыграюць узнагароды турніру па вольнай барацьбе памяці братоў Івановых у Крычаве

V рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат памяці братоў Івановых пройдзе 18-20 красавіка ў Крычаве.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 красавіка кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Варонін

Прамую тэлефонную лінію правядзе 20 красавіка кіраўнік справамі Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Адміністрацыя Прэзідэнта 16-18 красавіка працягне маніторынг работы па выніках «Вялікай размовы»

Адміністрацыя Прэзідэнта Беларусі працягвае на планавай аснове праводзіць выязныя прыёмы грамадзян у рэгіёнах. Чарговыя сустрэчы запланаваны на 16-18 красавіка.

Дэндрапарк імя паэта Мікалая Янчанкі заклалі ў Магілёўскім раёне

Дендропарк имени писателя Николая Янченко заложили сегодня в деревне Новоселки Могилевского района по инициативе местных жителей и Вендорожского сельсовета.