RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - красавік 24, 2019

У Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу» высадзілі больш за 3,5 млн. саджанцаў

У Магілёўскай вобласці падчас «Тыдня лесу» высадзілі больш за 3,5 млн. саджанцаў лесаўтваральных парод, аблесена каля 130 га плошчаў. У праекце прыняло ўдзел 8,5 тыс. чалавек, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.

Свята двара пройдзе ў Магілёве

Свята двара пройдзе 27 красавіка па вул. Гагарына, 34 у Магілёве. Пра гэта паведамілі ў цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

У Горках на пажары загінуў мужчына

У Магілёўскай вобласці за мінулыя суткі адбылося 5 пажараў, 3 разы ратавальнікі выязджалі на тушэнне сухой расліннасці, ліквідавана 2 лясныя пажары ў Бабруйскім раёне. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

У Асіповічах будуюць сучасную бальніцу

Асіповічы ў чаканні здачы новага корпуса цэнтральнай раённай бальніцы. Гэта будзе буйны медыцынскі комплекс з сучасным дыягнастычным і хірургічным абсталяваннем. Цяпер у сяміпавярховы будынку поўным ходам ідуць аддзелачныя работы.

Алею Памяці адкрыюць у Крычаве

Алею Памяці адкрыюць у Крычаве. Падрыхтоўчыя працы ідуць поўным ходам. На пляцоўцы, дзе яна размесціцца, крычаўляне працавалі падчас рэспубліканскага суботніка: укладвалі тратуарную плітку і наводзілі парадак.

Фільм з нулявым бюджэтам, або крымінальны дэтэктыў ад тытанаў беларускага кінематографа: у Магілёве адбыўся спецпаказ фільма «Недатыкальнасць»

Спецпаказ фільма «Недатыкальнасць» і знаёмства з творчай групай стужкі прайшлі ў Магілёўскім кінатэатры «Ветразь». Мерапрыемства адбылося ў межах святкавання 95-годдзя беларускага кіно.

У Магілёве на працягу месяца створаць рэестр састарэлага і пустога жылля

У Магілёве на працягу месяца абследуюць безгаспадарчыя домаўладанні і створаць рэестр старога і пустога жылля. Такую задачу паставіў на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.

Алея да 100-гадовага юбілею нацыянальнай сістэмы аховы здароўя з’явілася ў Магілёве

На адкрытай зялёнай пляцоўцы каля Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя па вуліцы Грышына высадзілі алею.

У Магілёве ідзе адключэнне ацяплення сацаб’ектаў

У Магілёве ідзе адключэнне ацяплення на сацыяльных аб’ектах. Адпаведнае распараджэнне падпісаў старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў, паведамілі ў гарвыканкаме.

Працоўныя пенсіі ў Беларусі з 1 мая вырастуць на 6,5%

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб павышэнні пенсій», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Новы парадак грамадскіх абмеркаванняў па архітэктуры і будаўніцтве пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня

Новы парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 красавіка 2019 года нумар 256, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.