RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - ліпень 2020

16 Ліпень

Леанід Заяц сустрэўся з працоўнымі калектывамі і жыхарамі Хоцімскага і Касцюковіцкага раёнаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц і яго намеснік Валерый Малашка наведалі Хоцімскі і Касцюковіцкі раёны.

15 Ліпень

У Ялізава запусцілі серыйную вытворчасць палегчанай шклатары

Першую ў Беларусі серыйную вытворчасць палегчанай шклатары метадам NNPB запусцілі ў філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод»–«Ялізава» (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці). Пра гэта паведаміў дырэктар філіяла Дзяніс Юрчанка.

Дзелавыя колы Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на кантактна-кааперацыйнай біржы

Дзелавыя колы Магілёўскай вобласці і кітайскай правінцыі Цзянсу абмяркоўваюць перспектывы супрацоўніцтва на кантактна-кааперацыйнай біржы, якая праходзіць сёння ў рэжыме відэаканферэнцыі.

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі па правядзенні санэпідмерапрыемстваў падчас выбараў

Міністэрства аховы здароўя распрацавала рэкамендацыі для прадухілення распаўсюджвання рэспіраторных інфекцый (у тым ліку COVID-19) пры правядзенні галасавання на выбарах Прэзідэнта, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Магіляўчан запрашаюць прыняць удзел у экафесце

Экафест пройдзе 25 ліпеня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Гатоўнасць школ да новага навучальнага года пачнуць правяраць у Магілёўскай вобласці

На днях камісіі пачнуць правяраць гатоўнасць устаноў адукацыі Магілёўскай вобласці да новага навучальнага года. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога цэнтра па забеспячэнні дзейнасці ўстаноў адукацыі Ганна Сіманоўская.

Белтэлерадыёкампанія аб’явіла прыём заявак для ўдзелу ў нацатборы на дзіцячае «Еўрабачанне-2020»

Белтэлерадыёкампанія аб’явіла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Агенцтва тэленавін.

14 Ліпень

Наталля Качанава: мы павінны забяспечыць камфортнае пражыванне людзей у кожным кутку краіны

Мы павінны забяспечыць камфортнае пражыванне людзей у кожным кутку краіны. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава ў час пасяджэння Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі, якое прайшло ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці.

Кааператары Магілёўшчыны нарыхтавалі ўжо больш за 70 тон чарніц

Райспажыўтаварыствы вобласці нарыхтавалі больш за 70 тон чарніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела нарыхтовак, знешнеэканамічнай дзейнасці і рынкаў Магілёўскага аблспажыўсаюза Аляксей Сіроцін.

ЦВК зарэгістравала пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі

Цэнтрвыбаркам сёння на пасяджэнні зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты.

Зарэгістраваны Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская, Сяргей Чэрачань.

Прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант правяла сустрэчы з калектывам будаўнікоў ПМК-266 і актывам Круглянскага раёна

У панядзелак Круглае наведала прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант. Тут яна правяла дзве сустрэчы: з калектывам будаўнікоў ПМК-266 непасрэдна на прадпрыемстве і з актывам раёна ў будынку РДК. Пасада прэс-сакратара Прэзідэнта наводзіла на думку, што гаворка пойдзе пра нейкую агітацыю. Смею заўважыць, што аб маючых адбыцца выбарах якраз гаварылася менш за ўсё. Бо кожны грамадзянін, зайшоўшы ў кабінку для выбаршчыка 9 жніўня, усё роўна застанецца сам-насам і мае права паступіць так, як яму здаецца правільным.

Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня

Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня. Шэсце прымеркавана да свята ў гонар Баркалабаўскага абраза Божай Маці, які адзначаецца 24 ліпеня.

Паўтара дзясятка выпускнікоў каледжа чакаюць у ліпені на «Бабруйскаграмашы»

Холдынг «Бабруйскаграмаш» выпускае больш за 150 найменняў прадукцыі і шмат мадыфікацый, каб была магчымасць аператыўна рэагаваць на патрабаванні любога рынку. Сучасныя тэхналогіі высокай дакладнасці дазволілі перайсці ад буйнасерыйнай да дробнасерыйнай вытворчасці.

Футбольнаму клубу «Днепр» з Магілёва – 60 гадоў

Чэмпіёны Савецкага Саюза, Беларусі, удзельнікі еўракубкаў: яны збіралі тытулы, забівалі варатарам сусветнага ўзроўню, станавіліся найлепшымі гульцамі краіны. Футбольнаму клубу «Днепр» з Магілёва – 60 гадоў. 

Ураджай школьных цяпліц разнастаіў летняе меню чавускіх дзяцей

Агуркі, памідоры, а зусім хутка і перцы Гародніна, вырашчаная дзецьмі ў школьнай цяпліцы, – гэта не толькі вітамінавы дадатак, але і магчымасць гарадскім падлеткам паспрабаваць сябе ў ролі фермера.

Са студзеня 2021 года зменяцца патрабаванні да страхавога стажу

Указ Прэзідэнта № 171 «Аб сацыяльнай падтрымцы асобных катэгорый грамадзян», падпісаны ў маі, ахапіў вялікі спіс напрамкаў сацыяльнай абароны.

У Расіі з 15 ліпеня адмяняецца абавязковая двухтыднёвая ізаляцыя ў сувязі з COVID-19

Абавязковая двухтыднёвая ізаляцыя, уведзеная ў Расіі ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса, будзе адменена з 15 ліпеня. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на пастанову Расспажыўнагляду.

13 Ліпень

Аляксандр Лукашэнка ў Слаўгарадскім раёне пабываў на Блакітнай крыніцы

Президент Беларуси Александр Лукашенко в Славгородском районе посетил гидрологический памятник природы республиканского значения «Голубая криница».

Аляксандр Лукашэнка адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ва ўрачыстай абстаноўцы адкрыў мост цераз раку Сож у Слаўгарадскім раёне.

Цырымонія прайшла з удзелам прадстаўнікоў працоўных калектываў дарожна-будаўнічых арганізацый, задзейнічаных ва ўзвядзенні моста, і жыхароў Слаўгарадскага раёна.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 ліпеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.