Палявы сезон працягваецца - аграрыі рэгіёну ўбіраюць кукурузу на зерне і сілас, ужо выканана палова задання. Набліжаюцца да экватара з цукровым бураком, накапаўшы 200 тысяч тон, на фінішную прамую выйшлі па ўборцы бульбы, як і гародніны ў цэлым, — засталося крыху больш за 15 працэнтаў плошчаў. І, вядома ж, у вобласці актыўна рыхтуюць задзел будучага ўраджаю: на раніцу 3 кастрычніка 151 тысяча гектараў засеяна азімымі збожжавымі - 66 працэнтаў ад задання. А ў Крычаўскім раёне азімымі збожжавымі ўжо засеялі 72 працэнты запланаваных плошчаў — 5,5 тысячы гектараў.