RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Архіў - кастрычнік 2024

28 Кастрычнік

Ігар Карпенка: 26 студзеня 2025 года - самы аптымальны час для правядзення выбарчай кампаніі

26 студзеня 2025 года - самы аптымальны час для правядзення выбарчай кампаніі. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Кіраўнік ЦВК: міжнародны назіральнік не павінен умешвацца ў справы краіны

Міжнародны назіральнік не павінен умешвацца ў справы краіны. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ.

Што можна будзе ўбачыць у Музеі Славы Магілёўшчыны (відэа)

Музей Славы Магілёўшчыны, які зараз узводзяць каля Магілёва - у аграгарадку Буйнічы, плануюць адкрыць у 2025 годзе. А калі больш дакладна, да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Яго адкрыццё стане данінай павагі ветэранам, якія здабывалі перамогу і сапраўдным падарункам усім жыхарам рэгіёну, якія сваёй працай стваралі і ствараюць слаўную гісторыю Магілёўскай вобласці.

Якія вірусы зараз ходзяць у Беларусі, расказала эпідэміёлаг

Якія вірусы цяпер распаўсюджваюцца сярод насельніцтва Беларусі, расказала намеснік галоўнага ўрача па эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч у праекце БЕЛТА «Краіна гаворыць» на тэму «Арганізацыя работы сістэмы аховы здароўя ў перыяд уздыму сезонных вірусных захворванняў».

Ігар Карпенка: ЦВК заўсёды гатовы да правядзення выбарчых кампаній

ЦВК заўсёды гатовы да правядзення выбарчых кампаній. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ.

Ігар Карпенка: для міжнародных наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы

Для работы міжнародных наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала ОНТ.

25 Кастрычнік

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь Аляксей Багданаў сустрэўся з калектывам Шклоўскага райспажыўтаварыства

Кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў сустрэўся з калектывам Шклоўскага райспажыўтаварыства ў рамках Адзінага дня інфармавання на тэму: «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы»

ЦВК па 1 лістапада прымае дакументы для рэгістрацыі ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі

З 24 кастрычніка па 1 лістапада ЦВК Беларусі здзяйсняе прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.

Навукова-экспертны форум праходзіць у БРУ

Міжнародны навукова-экспертны форум ім. А.А. Грамыка праходзіць у Беларуска-Расійскім універсітэце.

Міхаіл Жудро аб маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь зацвердзілі дату Прэзідэнцкіх выбараў. Меркаваннем аб важнай маючай адбыцца палітычнай падзеі з карэспандэнтам сайта Магілёўскага аблвыканкама падзяліўся рэктар Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі Міхаіл Жудро.

Рэгістрацыя кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі пачнецца 22 снежня

ЦВК апублікавала на сваім сайце каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі.

Да 1 лістапада пройдзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты.

24 Кастрычнік

Імпартазамяшчэнне і інавацыі. Анатоль Ісачанка наведаў ЗАТ «Легпрамразвіццё», дзе запусцілі новую лінію па вытворчасці стаматалагічных вырабаў

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка 24 кастрычніка наведаў Бабруйск. У запланаваным маршруце - візіт у ЗАТ «Легпрамразвіццё». На бабруйскім прадпрыемстве ідуць па шляху прагрэсу, знаходзяць новыя падыходы і матэрыялы, прымяняюць сучасныя тэхналогіі.

Малочнатаварны комплекс «Энергетык» адкрылі ў Магілёўскім раёне

Новы малочнатаварны комплекс «Энергетык» на 600 галоў дойнага статка адкрылі на тэрыторыі філіяла «Вендараж» РУП «Магілёўэнерга» ў Магілёўскім раёне. Будаўніцтва МТК вялося па Указе No442-дсп. Найноўшы малочнатаварны комплекс спраектаваны, пабудаваны і поўнасцю аснашчаны абсталяваннем беларускай вытворчасці.

Усё, што ў інтарэсах Беларусі, нашых людзей, павінна падтрымлівацца - Леанід Заяц

Садзейнічанне ў працаўладкаванні і афармленні спадчыны, зямельныя спрэчкі, падтапленне ўчастка ў прыватным сектары. Вось асноўныя пытанні, з якімі звярталіся падчас адзінага дня прыёму грамадзян жыхары Магілёўскай вобласці да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леаніда Зайца.

Захаванне заканадаўства і зямельныя пытанні. Качанава правяла прыём грамадзян у Бабруйску

Захаванне заканадаўства, зямельныя пытанні - такія тэмы ўзнімалі жыхары розных куткоў нашай краіны падчас асабістага прыёму грамадзян, які сёння ў Бабруйску правяла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава.

Ігар Карпенка патлумачыў, чаму ЦВК не публікуе персанальныя дадзеныя сябраў камісій

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка патлумачыў журналістам, чаму ЦВК не публікуе персанальныя дадзеныя сябраў камісій.

Руслан Пархамовіч: цэментная галіна Беларусі адзначана станоўчай дынамікай

Цэментная галіна краіны, і канкрэтна «Крычаўцэментнашыфер», паказваюць станоўчую дынаміку: гэта датычыцца і аб'ёмаў прамысловай вытворчасці, і экспарту тавараў, складскія запасы істотна памяншаюцца.

ЦВК: стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана

Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

«Беларускім заканадаўствам не прадугледжана стварэнне ўчасткаў за мяжой», - адзначыў Ігар Карпенка.

ЦВК: у складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты павінна быць не менш за 100 чалавек

У складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты павінна быць не менш за 100 чалавек, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
 

Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі пачнецца 7 лістапада

Збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў Прэзідэнты Беларусі пачнецца 7 лістапада, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.