Прадстаўнікі ахоўнага ведамства падрыхтавалі для дзяцей сапраўднае свята з удзелам казачных персанажаў. Тут былі і Фея, і Чабурашка, і кракадзіл Гена, і бабулька Шапакляк, якая так і не змагла сапсаваць першы дзень новага навучальнага года. Яшчэ адным важным героем стаў Святлафор, які нагадаў рабятам аб правілах дарожнага руху і аб тым, як трэба паводзіць сябе на дарогах і вуліцах горада.