Пры рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці намаганні абласнога выканаўчага камітэта, упраўлення культуры аблвыканкама, структурных падраздзяленняў гаррайвыканкамаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, арганізацый культуры вобласці накіраваны на развіццё і эфектыўнае выкарыстанне культурнага патэнцыялу Магілёўшчыны, стварэнне спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця асобы, забеспячэнне пераемнасці культуры з падтрымкай культурных інавацый, выкананне даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, паказчыкаў Дзяржаўных праграм.
На сённяшні дзень у вобласці налічваецца 311 бібліятэк, 312 клубаў, абласны метадычны цэнтр, 24 музеі, шэсць тэатральна-відовішчных арганізацый, два прадпрыемствы кінавідэапракату, тры паркі культуры і адпачынку, установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры, 43 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. .
Асаблівая ўвага надаецца абслугоўванню жыхароў аддаленых і маланаселеных пунктаў, якія не маюць стацыянарных устаноў культуры. У вобласці дзейнічаюць перасовачныя ўстановы культуры (аўтаклубы, бібліобусы, перасоўныя кінавідэаўстаноўкі).
Цяпер колькасць работнікаў арганізацый сферы культуры вобласці складае 7 тысяч чалавек, у тым ліку на пасадах кіраўнікоў і служачых - 5,1 тысяч чалавек.
Дасягненні сферы культуры вобласці за 2023 год
Статьи:
04.10.2023 - 17:33
У гэтую суботу Хоцімск прыме абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023»
04.10.2023 - 11:49
Работнікаў культуры Магілёўскай вобласці ўшаноўвалі напярэдадні прафесійнага свята
26.09.2023 - 15:31
«Мая Бацькаўшчына»: в Могилевском районе открыли архитектурный этнографический комплекс
26.09.2023 - 09:53
25.09.2023 - 09:46
22.09.2023 - 18:57
22.09.2023 - 10:45
«Магілёў на палотнах вялікіх мастакоў»: расіяне ўвекавечаць знакавыя месцы беларускага горада
08.09.2023 - 10:32
06.09.2023 - 16:04
Работнікі клубных арганізацый Магілёўскай вобласці правядуць спартакіяду
06.09.2023 - 10:56
04.09.2023 - 10:44
Сустрэча з маладымі спецыялістамі прайшла ў Палацы культуры вобласці