Вакансіі па Магілёўскай вобласці
АГУЛЬНАРЭСПУБЛІКАНСКІ БАНК ВАКАНСІЙ. АКТУАЛЬНЫЯ ВАКАНСІІ І РЭЗЮМЭ
У 2021 годзе асноўнай задачай службы занятасці з’яўлялася максімальнае забеспячэнне занятасці тых грамадзян, хто меў патрэбу ў працаўладкаванні.
Вырашэнню дадзенай задачы спрыяла ў 2021 годзе прыкметнае павелічэнне попыту на працоўную сілу. Так, на канец 2021 года ў службу занятасці былі заяўленыя звесткі аб наяўнасці 9,4 тыс. вакансій, у параўнанні з пачаткам года іх колькасць павялічылася больш чым на 30%. На аднаго беспрацоўнага ўмоўна прыпадае больш за 11 вакансій. Сярод спецыялістаў найбольш запатрабаваныя інжынеры рознай спецыялізацыі, урачы-спецыялісты, медыцынскія сёстры, ветэрынарныя ўрачы, педагагічныя работнікі, бухгалтары, сярод працоўных: кіроўцы аўтамабіляў, швеі, прадаўцы, трактарысты, электраманцёры па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, слесары-рамонтнікі, повары, манцёры пуці, жывёлаводы, аператары машыннага даення.
На працягу 2021 года органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне цесна супрацоўнічалі з больш чым 1400 арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці, з іх каля 35% – арганізацыі прыватнай формы ўласнасці.
У 2021 годзе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гаррайвыканкамаў па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 21,2 тыс. чалавек, з іх 10,3 тыс. чалавек атрымала статус беспрацоўнага.
Пры садзейнічанні службы занятасці ў 2021 годзе працаўладкавана 17 тыс. грамадзян, у тым ліку 7,4 тыс. беспрацоўных. Для арганізацыі ўласнай справы са сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь 251 беспрацоўнаму выдадзеныя субсідыі. Арганізаваны аплатныя грамадскія працы, у якіх прынялі ўдзел 5,2 тыс. незанятых грамадзян.
Узровень зарэгістраваных беспрацоўных на 1 студзеня 2022 года ў цэлым па вобласці склаў 0,2% да колькасці працоўнай сілы.
Статьи:
09.08.2024 - 18:02
27.02.2023 - 11:30
Электронны кірмаш вакансій адбудзецца на гэтым тыдні ў Бабруйску
04.11.2020 - 13:55
Часовая працоўная занятасць моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час
04.11.2020 - 13:48
Садзейнічанне беспрацоўным грамадзянам у арганізацыі ўласнай справы
04.11.2020 - 13:43
04.11.2020 - 13:38
15.05.2020 - 17:12
13.11.2018 - 10:44
05.09.2018 - 09:27
Часовая працоўная занятасць моладзі, якая навучаецца ва ўстановах адукацыі, у вольны ад вучобы час
05.09.2018 - 09:25
28.08.2018 - 09:49
Садзеянне беспрацоўным грамадзянам у арганізацыі ўласнай справы
28.08.2018 - 09:48
03.04.2018 - 12:35
Меры падтрымкі работнікаў, якія знаходзяцца ў вымушаных адпачынках