02.12.2020 - 09:51
Пасля капітальнага рамонту адкрыўся рух транспарту на ўчастку аўтамабільнай дарогі Р-76 Орша – Шклоў – Магілёў. Палепшана дарожнае пакрыццё, зроблены насыпы, умацаваны абочыны. Каб выключыць размыццё адхонаў, ужылі тэхналогію прылады геарашотак. Другое жыццё атрымаў мост праз раку Адроў. Пераправа, пабудаваная ў 1967 годзе, патрабавала тэрміновай мадэрнізацыі. Абноўлены мост стаў шырэйшым. У вёсцы Чэрвіна, размешчанай на трасе Р-76, заасфальтаваныя з’езды да дамоў і прылеглых вуліц, а таксама змяніліся прыпыначныя пункты.
01.12.2020 - 11:29
Адпаведнае распараджэнне ўручыў начальнік упраўлення тэрытарыяльнай абароны палкоўнік Андрэй Маціевіч кіраўніцтву Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта.
01.12.2020 - 11:17
З сённяшняга дня вадзіцеляў будуць штрафаваць за язду на летніх шынах.
У адпаведнасці з ПДР, з 1 снежня па 1 сакавіка аўто з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 3,5 т уключна, легкавыя і грузапасажырскія транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай звыш 3,5 т, аўтобусы з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай да 5 т павінны быць забяспечаны зімовымі шынамі. Іх неабходна ўстанавіць на ўсе колы.
30.11.2020 - 12:36
Ідэнтыфікаваць чалавека па кроплі крыві ці воласе, дапамагчы ўстанавіць абставіны таго, што адбылося, знайсці злачынца і не дапусціць пакарання невінаватага – у гэтым праваахоўнікам дапамагаюць эксперты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Адзін з іх – Зінаіда Ярошчанка, дзяржаўны медыцынскі судовы эксперт-біёлаг упраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці. Менавіта яна стаяла ля вытокаў судова-генетычнай экспертызы ў Магілёўскай вобласці і ўжо 20 гадоў працягвае ў гэтым кірунку працаваць на сумленне.
26.11.2020 - 11:35
З новага года ў аб’ектах грамадскага гандлю будзе забаронены аднаразовы пластыкавы посуд. Многія магілёўскія рэстараны, бары, кафэ даўно выкарыстоўваюць посуд і ўпакоўку з прыроднага матэрыялу.
Ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама ўдакладняюць: у Магілёве аб’екты грамадскага харчавання з пачатку года паступова пачалі замяняць аднаразовы посуд на экалагічна бяспечны матэрыял.
25.11.2020 - 15:28
XIV з’езд грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз журналістаў» адбыўся сёння ўфармаце відэаканферэнцыі праз сітуацыю з каранавірусам. Удзел у ім прынялі дэлегаты з усіх абласцей краіны.
25.11.2020 - 09:48
У Магілёўскай вобласці толькі сёлета больш за 60% усіх створаных прафсаюзных пярвічак прыпадае на прыватныя арганізацыі. Прафсаюз дапамагае выбудаваць дыялог паміж работнікам і наймальнікам, абараняе інтарэсы канкрэтных людзей.
23.11.2020 - 09:42
У Бабруйскім гарвыканкаме прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання землякоў, якім прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска». У гэтым годзе стужку ганаровага грамадзяніна, сведчанні, дыпломы і грашовыя прэміі ўручылі вядомым у горадзе і за яго межамі людзям.
23.11.2020 - 09:18
Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр аб’яўляе аб правядзенні фотаконкурсу «Адзін дзень з жыцця валанцёра». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Міністэрства адукацыі.
Конкурс накіраваны на развіццё, папулярызацыю і павышэнне прэстыжу валанцёрства ў Беларусі і праводзіцца напярэдадні Міжнароднага дня валанцёра, які адзначаецца 5 снежня.
18.11.2020 - 10:49
Тры пажары ў Горацкім, Бялыніцкім і Клімавіцкім раёнах адбылося за суткі ў вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
18.11.2020 - 09:59
У складаных эпідэмічных умовах у зоне асаблівай рызыкі аказаліся людзі старэйшага ўзросту. Ім дапамагаюць валанцёры Чырвонага Крыжа.
Каб засцерагчы сябе ад вірусных захворванняў, многія людзі сталага ўзросту сталі радзей наведваць крамы і іншыя грамадскія месцы. Добра, калі пажылым дапамагаюць унукі. А вось адзінокім пенсіянерам у гэты час прыходзіцца няпроста. Але і яны могуць разлічваць на дапамогу–валанцёраў Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
17.11.2020 - 12:20
Прамую тэлефонную лінію 21 лістапада правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
17.11.2020 - 09:27
Амаль 100 удзельнікаў, больш за 30 машын і некалькі гадзін у дарозе – прафсаюзы Магілёўскай вобласці правядуць 21 лістапада патрыятычны аўтапрабег «За адзіную Беларусь!». Адпраўным пунктам маршруту стане аўтастаянка па вул. Маўчанскага, 6 у Магілёве (магазін «Гиппо»), канчатковым – мемарыял вайсковай славы «Лудчыцкая вышыня» Быхаўскага раёна.
16.11.2020 - 16:02
У Магілёўскай вобласці 1 снежня стартуе дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы», як паведамілі ў Магілёўскім абласным аддзяленні РГА «Беларускі дзіцячы фонд».
11.11.2020 - 16:18
Во время диалога проректоры и деканы вуза обозначили вопросы, которые волнуют коллектив и студенчество. Среди них - открытие новых специальностей, расширение экспорта образовательных услуг, укрепление материально-технической базы.
06.11.2020 - 14:45
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 409, якім прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 снежня 2020 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Згодна з дакументам, працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 5,4% (з Br458,25 у лістападзе гэтага года да Br483 у снежні).
04.11.2020 - 12:55
Аўтапрабег «За адзіную Беларусь» пройдзе 7 лістапада. Калона аўтамабілістаў пад дзяржаўнымі сцягамі адправіцца ў шлях у 10.30 ад плошчы Леніна ў Бабруйску і праедзе да мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» ў вёсцы Боркі.
04.11.2020 - 12:36
З 2 па 30 лістапада ў Магілёўскай вобласці праводзіцца рэспубліканская акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
04.11.2020 - 11:59
У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэта паведамілі ў РУП «Белпошта».
Паводле слоў спецыялістаў, датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці будзе ажыццяўляцца з 5 лістапада бягучага года.
У святочны дзень будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі.
04.11.2020 - 10:34
Тры пажары ў Магілёве, Магілёўскім і Быхаўскім раёнах адбылося за суткі. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Увечары 3 лістапада жыхары вёскі Кузькавічы Быхаўскага раёна патэлефанавалі ў МНС і расказалі, што на суседняй вуліцы адкрытым полымем гарыць дом. На шчасце, унутры будынка нікога не было. У выніку пажару знішчана 30 кв. м даху, пашкоджана 15 кв. м перакрыцця і аздабленне маёмасці ў доме.