03.11.2020 - 14:25
У аграгарадку Буйнічы Магілёўскага раёна здадзены ў эксплуатацыю 40-кватэрны дом. Сёння ключы ад новых кватэр атрымалі 36 шматдзетных сем’яў, як адзначыў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Магілёўскага райвыканкама Уладзімір Ігнатаў.
03.11.2020 - 10:57
У дзіцячых аздараўленчых лагерах Магілёўскай вобласці падчас восеньскіх канікул адпачывае больш за 6 тыс. дзяцей. Яны праводзяць час не толькі ў школах. Лагеры з дзённым знаходжаннем створаны ва ўсіх установах адукацыі.
Так, у Бялынічах дзяцей сабраў аздараўленчы лагер «Тайфун» на базе шматпрофільнага цэнтра «Ветразь».
У гэтым годзе ва ўстанове абралі актуальную тэматыку арганізацыі адпачынку – «Здорава здаровым быць!» – і кожную раніцу пачынаюць з хвілінкі здароўя.
02.11.2020 - 14:29
Усе старыя аконныя рамы ва ўсіх без выключэння дашкольных установах Магілёва павінны быць замененыя на новыя. Такую задачу паставіў год таму старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. На рэалізацыю праекта толькі ў 2020-м годзе накіравалі Br8 млн.
Праект па замене састарэлых вокнаў падзялілі на 2 этапы. У межах першага абнаўленне правялі ў дзясятку ўстаноў. Асноўныя ж работы больш чым у 80 садках прыпалі на гэты год. З такой мадэрнізацыяй у большай частцы дашкольных устаноў значна скараціліся цепластраты.
02.11.2020 - 10:48
У Магілёўскай вобласці за выхадныя адбылося 7 пажараў, адзін скончыўся гібеллю мужчыны. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Каля 23.00 30 кастрычніка ў службу МНС паступіла трывожнае паведамленне аб палаючым жылым доме ў пас. Туголіца Бабруйскага раёна. Гарэла жыллё, якое належыць 65-гадовай мясцовай жыхарцы. У верандзе на ложку без прыкмет жыцця быў знойдзены 43-гадовы сын гаспадыні. Загінулы пражываў адзін, не працаваў. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
02.11.2020 - 09:55
Дзіцячы кніжны фестываль «Шостая цывілізацыя» стартуе сёння ў бібліятэках Магілёва. Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса Алена Шэпелева.
30.10.2020 - 11:28
Дыстанцыйны конкурс па АБЖ «Бяспека-online 2.0» запускае Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры ведамства.
«Набліжаюцца канікулы, а значыць, вялікую частку часу школьнікі будуць праводзіць дома, прадастаўленыя самі сабе, – адзначылі арганізатары. – Для таго каб баўленне часу было карысным, інфарматыўным і бяспечным, Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС прапануе навучэнцам праверыць свае веды па бяспецы ў дыстанцыйным конкурсе «Бяспека-online».
29.10.2020 - 15:57
Міністэрства аховы здароўя ўказала, хто павінен выконваць самаізаляцыю на працягу 10 дзён пры ўездзе ў Беларусь. Адпаведнае тлумачэнне, якое тычыцца прымянення пастановы Савета Міністраў ад 13 кастрычніка 2020 года № 591, размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.
Правіла аб самаізаляцыі распаўсюджваецца на людзей, якія прыбылі з краін, уключаных у пералік краін, дзе рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19 (краіны чырвонай зоны). Гэты пералік размешчаны на сайце Міністэрства аховы здароўя.
29.10.2020 - 15:22
Штогод у кастрычніку ў Магілёўскай вобласці арганізуецца конкурс прафесійнага майстэрства «Найлепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь». Эпідэміялагічная абстаноўка ўнесла свае карэктывы: у гэтым годзе мерапрыемства праводзілася дыстанцыйна.
28.10.2020 - 11:27
У Беларусі з 1 лістапада ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам, старэйшым за 75 гадоў, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
28.10.2020 - 11:21
У Беларусі з 1 лістапада падвысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br256,1 да Br258,11 і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2021 года, як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 23 кастрычніка 2020 года № 95 на перыяд з 1 лістапада па 31 студзеня 2021 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.
28.10.2020 - 11:16
У Беларусі з 1 лістапада вырасце памер дзіцячых дапамог і некаторых іншых сацыяльных выплат у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ), як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
БПМ з 1 лістапада ў разліку на месяц устаноўлены ў памеры Br258,11. Ён павысіўся на 0,8% у параўнанні з нарматывам, які дзейнічаў з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2020 года, адпаведна павялічваюцца і сацыяльныя выплаты, у тым ліку дзярждапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.
28.10.2020 - 09:43
Беларуская чыгунка працягвае курсіраванне новага цягніка ў зносінах Гомель – Магілёў – Віцебск. Пра гэта паведамляецца на сайце БЧ.
Цягнік № 697/698 адпраўляецца з Гомеля па нядзелях у 17.16 і прыбывае ў Віцебск у 23.26. У зваротным кірунку з Віцебска цягнік адпраўляецца ўжо пасля паўночы – а 1.00 панядзелка і а 7.36 прыбывае на станцыю Гомель. У дарозе цягнік робіць прыпынкі на станцыях Буда-Кашалёўская, Жлобін, Рагачоў, Быхаў, Магілёў, Шклоў і Орша.
27.10.2020 - 14:49
Вызначаны пераможцы абласнога конкурсу па спартыўных турысцкіх паходах, прысвечанага 75-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў метадыст аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Цімур Таіраў.
27.10.2020 - 11:15
Забарона на лоўлю чудскага сіга і еўрапейскага сома ўводзіцца ў Беларусі з 1 лістапада, паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце.
«Для стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення чудскага сіга з 1 лістапада па 15 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на яго лоўлю. У гэты перыяд у сіга ідзе нераставанне. Прэснаводны прадстаўнік сямейства ласасёвых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню», - расказалі ў інспекцыі.
22.10.2020 - 14:12
Сёлета на дарогах Магілёўскай вобласці з удзелам пешаходаў адбылося 100 дарожна-транспартных здарэнняў. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС аблвыканкама.
Нягледзячы на адзіны дарожны закон, пешаходы і вадзіцелі пастаянна не разумеюць адзін аднаго на дарозе. Няўважлівасць, бескультур’е і нахабства часта становіцца прычынай аварый з наступствамі.
22.10.2020 - 09:34
Палата прадстаўнікоў працягнула збор прапаноў па зменах у Канстытуцыю.
21.10.2020 - 09:37
У Магілёве пераносяць электронны кірмаш вакансій, які быў запланаваны на сёння, як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароны Магілёўскага гарвыканкама.
Па тэхнічных прычынах мерапрыемства пераносіцца на 27 кастрычніка.
27 кастрычніка кірмаш пройдзе з 10.00 да 12.00 на электроннай пляцоўцы e-vacancy.by. У саіскальнікаў будзе магчымасць анлайн даць наймальнікам сваё рэзюмэ, пагутарыць з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў горада і задаць пытанні.
20.10.2020 - 12:48
У рэспубліканскай акцыі «Чысты лес» прыняло ўдзел каля 7,5 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці, у тым ліку 3,7 тыс. работнікаў лясной гаспадаркі. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
19.10.2020 - 12:53
За мінулыя выхадныя ў Магілёўскай вобласці адбылося 7 пажараў. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
19.10.2020 - 08:58
Прамая тэлефонная лінія па пытаннях прафадукацыі беспрацоўных пройдзе ў Магілёве 22 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
На пытанні магілёўцаў адкажа начальнік аддзела прафесійнай арыентацыі і прафесійнага навучання ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама Ірэна Католікава.
Задаць пытанні можна будзе з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (0222) 76-89-82.