14.06.2019 - 13:24
Надвор’е б’е ўсе тэмпературныя рэкорды, і пляжы, зоны адпачынку запатрабаваныя як ніколі. Ці добра яны падрыхтаваліся да сезона? Якімі навінкамі гатовыя парадаваць адпачывальнікаў?
У Магілёўскай вобласці 50 афіцыйных пляжаў. Вясной усе яны прайшлі грунтоўную падрыхтоўку. Дно вадаёмаў ачысцілі ад смецця і праверылі на бяспеку, а старое і пашкоджанае абсталяванне адрамантавалі або замянілі.
13.06.2019 - 11:10
Ля парку атракцыёнаў Магілёва перакрыюць рух транспарту і абмяжуюць паркоўку на час працы фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Так, Дзяржаўтаінспекцыя 20 чэрвеня да 18.00 вызваліць ад аўтамабіляў стаянку. З 20.00 гэтага дня да 20.00 1 ліпеня кіроўцы не змогуць тут пакінуць машыны. На гэты ж час будзе перакрыты рух па мясцовым праездзе ад праспекта Пушкінскага да Палаца культуры вобласці.
12.06.2019 - 16:04
У Беларусі ў маі прынята новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, якая ўносіць змяненні ў заканадаўства па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін. Дакумент змяшчае адказы на многія пытанні, якія цікавяць жыхароў, у тым ліку па арэндным, сацыяльным жыллі, налічэнні платы за жыллёва-камунальныя паслугі. Чакаецца, што закон да канца чэрвеня будзе апублікаваны і ўступіць у сілу з 1 студзеня 2020 года. Якія асноўныя навацыі ў ім змешчаны, расказалі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
12.06.2019 - 15:06
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў 6 з 21 раёна Магілёўскай вобласці. Адпаведныя меры дзейнічаюць у Краснапольскім раёне з 7 чэрвеня, Касцюковіцкім і Хоцімскім – з 9 чэрвеня, Бялыніцкім – з 11 чэрвеня, а Быхаўскім і Асіповіцкім раёнах – з сённяшняга дня, паведамляецца на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.
11.06.2019 - 18:51
Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько правёў рабочую сустрэчу з калектывам Магілёўскай мытні, на якой пазначыў перспектыўныя напрамкі развіцця мытнага органа, а таксама прадставіў калегам і кіраўніцтву праваахоўных ведамстваў рэгіёна новага начальніка мытні. Ім стаў Сяргей Іваноў.
11.06.2019 - 10:10
Прыём заяў у першыя класы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Магілёва пачнецца 12 чэрвеня і працягнецца да 28 жніўня. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі гарвыканкама.
У I клас прымаюцца дзеці, якім на 1 верасня адпаведнага навучальнага года споўнілася шэсць і больш гадоў. Па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў дзіцяці дапускаецца прыём у I клас навучэнца, якому шэсць гадоў споўніцца з 1 па 30 верасня.
11.06.2019 - 08:43
Традиционный праздник «Купалье» («Александрия собирает друзей») пройдет в агрогородке Александрия Шкловского района 6-7 июля. С программой основных мероприятий можно ознакомиться по ссылке.
10.06.2019 - 15:07
Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы 14 чэрвеня правядзе прыём грамадзян, юрыдычных асоб і іх прадстаўнікоў у Магілёве.
Прыём пачнецца ў 9.00 ва ўпраўленні па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб аблвыканкама (вул. Першамайская, 71, уваход з боку пл. Леніна).
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах у Магілёве (8 0222) 32 67 21, 32 71 53.
10.06.2019 - 13:44
Чырвоны Крыж з 11 чэрвеня арганізуе пункт выдачы пітной вады ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў абласной арганізацыі БТЧК.
Пункт размесціцца ля ГЦ «Е-Сіці», дзе праходзяць рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
07.06.2019 - 12:45
Памятны знак установяць у Магілёве на месцы саборных могілак – у скверы перад філіялам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на праспекце Міру, паведамілі ў гарвыканкаме.
07.06.2019 - 11:02
У Магілёве 8 чэрвеня падчас мясцовай ініцыятывы «Горад-сад, горад-луг» пройдзе трэнінг па закладцы саду лекавых раслін як зоны падтрымкі біялагічнай разнастайнасці горада, паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
06.06.2019 - 10:15
Лёгкаатлетычны забег «Дарога да шчасця» пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве. Мерапрыемства арганізавана ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
Пазмагацца за лідарства могуць усе жадаючыя ад 16 гадоў. Пры гэтым абавязковай атрыбутыкай для мужчын стануць кашуля (тэніска), гальштук або бабачка, а для жанчын – фата (галаўны ўбор) і букет кветак. Акрамя таго, удзельнікі павінны будуць стартаваць і фінішаваць парамі.
05.06.2019 - 16:05
Дзяржаўтаінспекцыя Магілёўскай вобласці ўзмоцніць кантроль за выкананнем вадзіцелямі правілаў праезду скрыжаванняў. З 7 па 16 чэрвеня ў рэгіёне пройдзе комплекс наглядных і прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў на скрыжаваннях дарог, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
05.06.2019 - 12:14
p style="text-align: justify;">Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Да кіраўніка Прыдняпроўскага краю з пытаннямі звярнулася больш за дваццаць жыхароў рэгіёна (з улікам некалькіх выпадкаў сумесных зваротаў). Праблематыка ў асноўным мела асобасны характар, але былі і звароты значнага грамадскага плану.
05.06.2019 - 07:44
У Магілёўскай вобласці стартуюць дзве рэспубліканскія прафілактычныя акцыі для школьнікаў і пажылых людзей. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
05.06.2019 - 07:22
Прамую тэлефонную лінію правядзе 6 чэрвеня начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Міхаіл Міхайлавіч Неўмяржыцкі.
Пытанні, якія звязаны з бяспекай дарожнага руху і датычаць дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі, жыхары рэгіёна змогуць задаць з 10.00 да 12.00 па тэлефоне (80222) 46-25-25
05.06.2019 - 07:17
Старшыня ЦВК, член Прэзідыума Беларускага саюза жанчын Лідзія Ярмошына падкрэсліла важнасць стварэння ўмоў для самарэалізацыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Пра гэта яна заявіла на выязным семінары ў Магілёве з удзелам дэпутатаў і прадстаўнікоў Беларускага саюза жанчын.
04.06.2019 - 08:18
Прамую тэлефонную лінію правядзе 8 чэрвеня начальнік упраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Пётр Пятровіч Сімончык.
З 9.00 да 12.00 па тэлефоне (8 0222) 29-58-02 жыхары Прыдняпроўскага краю змогуць атрымаць адказы на пытанні, якія ўваходзяць у кампетэнцыю падраздзяленняў па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў рэгіёна. Пытанні таксама можна накіраваць на электронны адрас упраўлення: UGIM_UVD_Mogilev@mvd.gov.by.
03.06.2019 - 09:34
У Магілёве часова перакрыюць рух транспарту ў раёне ГЦ «Е-Сіці». Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязі з правядзеннем рэпетыцыі тэатралізаванага канцэрта, прысвечанага 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паведамілі ў гарвыканкаме.
03.06.2019 - 09:11
У Беларусі з 1 чэрвеня павышаецца тарыф на паслугі цеплазабеспячэння для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння. Гэта прадугледжана Указам № 492 ад 22 снежня 2018 года «Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год».