RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

22.12.2020 - 12:20

У сераду, 23 снежня, прамую тэлефонную лінію з насельніцтвам правядзе начальнік упраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Іванавіч Ротчанкаў.

З 10.00 да 12.00 гадзін па тэлефоне (80222) 63-24-31 ён адкажа на пытанні, якія тычацца бяспекі дарожнага руху і дзейнасці Дзяржаўтаінспекцыі.

21.12.2020 - 10:10

На партале Дзяржпагранкамітэта створаны новы рэсурс для людзей, якія перасякаюць мяжу ва ўмовах COVID-19, з тлумачэннем усіх новаўвядзенняў, паведамілі ў ДПК.

18.12.2020 - 15:59

Пераможцаў ХVI Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» ўзнагародзілі сёння ў Мінску.

16.12.2020 - 10:56

Дзяржаўтаінспекцыя рэгіёна звяртае ўвагу грамадзян на змяненне ў рэжыме працы рэгістрацыйных і экзаменацыйных падраздзяленняў у снежні 2020 года і студзені 2021 года: 25 снежня, 1, 2 і 7 студзеня – выхадныя дні.

Працоўная субота 26 снежня пераносіцца на панядзелак 28 снежня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

 

15.12.2020 - 14:57

Сістэма дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва ўдасканальваецца ў Беларусі з 1 студзеня 2021 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2020 года № 720, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У прыватнасці, у галіне жыллёва-камунальнай гаспадаркі павялічаны нарматыў па ўдзельным асвятленні вуліц, у сферы культуры скарэкціраваны нарматыў забяспечанасці выдаткаў на культуру ў разліку на аднаго чалавека і інш.

15.12.2020 - 10:55

Грамадскія прыёмныя працягваюць працу. Сёння ўсіх жадаючых выслухаюць у Бялынічах, Клімавічах, Краснаполлі, Клічаве і Хоцімску.

Пытанні і прапановы можна выказаць асабіста і па тэлефоне. Часцей людзі звяртаюцца з праблемамі: налічэнне пенсій, скаргі на стан дарог і працоўныя спрэчкі. Як правіла, атрымоўваецца дапамагчы ў аператыўныя тэрміны. У любым выпадку, звароты бяруць на кантроль і дасканала вывучаюць у профільных ведамствах. Найбольш важныя і актуальныя прапановы ўключаць у парадак Усебеларускага народнага сходу.

15.12.2020 - 10:52

У Камітэце дзяржкантролю Магілёўскай вобласці 22 снежня па тэлефоне 62-46-30 будзе праводзіцца «гарачая лінія» з насельніцтвам рэгіёна на тэму «Аб стане і якасці школьнага харчавання ва ўстановах Магілёўскай вобласці».

14.12.2020 - 12:39

У снежні 2020 года «Альфа Радыё» загучала на частаце 93.0 FM для жыхароў Асіповічаў, Бабруйска і Клічава.

14.12.2020 - 10:59

З зарастаннем Пячэрскага возера ў Магілёве зараз будуць змагацца з дапамогай так званых біямеліяратараў – пэўных відаў рыб. Пра гэта расказаў намеснік начальніка Магілёўскай гарадской інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Барадзько.

14.12.2020 - 09:53

У Магілёўскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў напярэдадні навагодніх і калядных святаў будуць выконваць самыя патаемныя і самыя светлыя жаданні дзяцей. У сценах арганізацыі ўпершыню пройдзе дабрачынная акцыя «Загадай жаданне», расказаў старшыня маладзёжнага савета Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Кірыл Шусцік.

11.12.2020 - 11:10

За 11 месяцаў 2020 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 716 пажараў, больш за 70% з іх мае «сельскі адрас». Па статыстыцы загінулых у агні з паметкай «адзінокі пенсіянер» значыцца амаль кожны трэці, – расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

10.12.2020 - 13:56

Прыпеўкі – самы любімы і цытуемы від народнай творчасці. У чатырохрадкоўе з лішкам месціцца ўся соль зададзенай тэматыкі, а яна разнастайная: рэаліі жыцця, узаемаадносіны, пачуцці і г. д. Ратавальнікі ўнеслі сваю пярчынку ў тэматыку прыпевак.

У Магілёўскай вобласці прайшоў конкурс для пенсіянераў «Прыпеўкі бяспекі». Больш за 100 работ было прадстаўлена на суд журы. Пазітыў, крэатыў і самабытнасць, дапоўненыя харэаграфічнымі навыкамі –журы было нялёгка, –расказала старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

10.12.2020 - 09:57

Беларусь уводзіць абмежаванні ў правілы выезду з краіны праз наземныя межы ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. Пастанова Савета Міністраў ад 7 снежня № 705 «Аб змене пастаноў Саўміна ад 8 красавіка 2020 г. № 208 і ад 30 кастрычніка 2020 г. № 624» апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

09.12.2020 - 10:27

У Беларусі абмяркоўваецца ініцыятыва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны па скарачэнні працоўнага дня да сямі гадзін для шматдзетных маці з захаваннем аб’ёму заработнай платы. Зараз адзін са шматдзетных бацькоў мае права ўзяць адзін аплачваемы выхадны на працягу працоўнага тыдня – так званы бацькоўскі дзень, калі мама ці тата прысвячаюць час выхаванню дзяцей.

Што думаюць аб меркаваным новаўвядзенні зацікаўленыя бакі.

08.12.2020 - 11:48

Рэспубліканская акцыя «Бяспечны Новы год!» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 7–31 снежня. Галоўнай мэтай мерапрыемства стане папярэджанне надзвычайных сітуацый у пераднавагодні перыяд, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошыых.

Акцыя будзе цікавая і пазнавальная як для падрастаючага пакалення, так і для дарослых людзей. Калі дазволіць эпідэміялагічная сітуацыя, мерапрыемства пройдзе ў 4 этапы.

07.12.2020 - 10:21

Галоўны офіс Дзеда Мароза пачне працаваць у Магілёве 21 снежня. Пра гэта паведамілі ў Палацы культуры вобласці.

У маленькіх гасцей офіса будзе магчымасць пагутарыць з Дзедам Марозам, атрымаць навагодні падарунак. Акрамя гэтага, для дзяцей падрыхтуюць забаўляльную праграму, конкурсы і разнастайныя заданні. Тут жа будзе ўсталявана спецыяльная паштовая скрыня, куды дзеці змогуць апусціць ліст са сваімі навагоднімі жаданнямі або перадаць яго асабіста ў рукі Дзеду Марозу.

04.12.2020 - 14:53

У Магілёўскай вобласці з 5 снежня падаражае праезд у грамадскім транспарце. Адпаведнае рашэнне Магілёўскага аблвыканкама ад 30 лістапада 2020 года № 7-28 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Кошт праезду ў гарадскім транспарце – аўтобусах і тралейбусах – вырасце на 10 капеек да 70 капеек.

Тарыф на гарадскія аўтобусныя перавозкі на экспрэсных маршрутах складзе 80 капеек за адну паездку.

04.12.2020 - 10:10

У Магілёве стартавала акцыя Беларускага дзіцячага фонду «Калядная пасылка». Кожны можа купіць падарункі і пакласці іх у скрынкі, устаноўленыя ў крамах горада. Напаўняцца яны будуць да 31 снежня.

У першыя дні новага года прадстаўнікі Фонду сфарміруюць калядныя падарункі для дзяцей дамоў сямейнага тыпу, якіх на Магілёўшчыне налічваецца каля паўсотні.

02.12.2020 - 11:48

У Магілёве пабываў расійскі дрэсіроўшчык Эдгард Запашны. Ён упершыню ўбачыў бронзавых львоў на мосце імя Яшына праз Днепр і быў узрушаны.
 
Нагадаем, што львоў некалькі гадоў таму стварыў магілёўскі скульптар Андрэй Вараб’ёў, а мадэллю для іх быў белы леў Джон, які працуе ў цырку братоў Запашных.

02.12.2020 - 09:54

У Беларусі пачала працаваць кансультацыйная лінія па прававых пытаннях для бацькоў цяжкахворых дзяцей, як паведамілі ў Беларускім дзіцячым хоспісе.

Тым, хто звярнуўся, дадуць інфармацыю аб арганізацыях, якія аказваюць падтрымку ў паліятыўным доглядзе дзяцей, аб кантактах дабрачынных арганізацый, якія працуюць з дзецьмі з інваліднасцю, грантадаўцаў, арганізацый, якія дапамагаюць у цяжкай сітуацыі. Жадаючым таксама падкажуць, як наладзіць сувязь з іншымі бацькамі.