RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

30.10.2024 - 17:14

Беларускія гарады выглядаюць як ажыўшыя кадры з фільмаў: усюды шмат гістарычных будынкаў, прыгожай архітэктуры. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прафесійны дрыфт-пілот з Японіі Юкіо Тарумі, які разам з міжнароднай камандай спартсменаў прыбыў сёння ў Магілёў для здымак промароліка.

30.10.2024 - 16:29

У ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння Алега Гайдукевіча кандыдатам у Прэзідэнты Беларусі.

Дакументы ў ЦВК былі пададзены Алегам Гайдукевічам асабіста.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.

БЕЛТА

30.10.2024 - 14:23

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадоўжыў тэрмін дзеяння праграмы сямейнага капіталу на наступны пяцігадовы перыяд (з 2025 па 2029 год) з захаваннем дзеючых умоў для яго назначэння. Адпаведны ўказ кіраўнік дзяржавы падпісаў 30 кастрычніка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

30.10.2024 - 09:05

Навучальная праграма факультатыўных заняткаў «Уводзіны ў прафесію журналіста» зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі ад 22 кастрычніка 2024 года №129. Пра гэта паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

29.10.2024 - 18:38

Рабочая сустрэча па пытанню ўзаемадзеяння прамысловых прадпрыемстваў вобласці з ВНУ прайшла сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме пры ўдзеле памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектара па Магілёўскай вобласці Леаніда Мартынюка.

29.10.2024 - 14:32

У Магілёве 29 кастрычніка адзначаецца 40-годдзе Ганаровага Паста Памяці загінуўшых за Айчыну. У абласным цэнтры ён носіць імя ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Івана Аляксандравіча Ціханава.

29.10.2024 - 12:29

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі.

Так, 2 лістапада можна будзе звярнуцца па тэлефонах:

Магілёўскі гарвыканкам - 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);

28.10.2024 - 18:07

У рамках рабочага візіту ў Астраханскую вобласць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў перагаворы з Генеральным консулам Ісламскай Рэспублікі Іран у Расійскай Федэрацыі г-ном Мехдзі Акучэкіянам.

Кіраўнік рэгіёну адзначыў, што Магілёўская вобласць удзяляе вялікую ўвагу развіццю супрацоўніцтва з Іранам.

28.10.2024 - 16:12

Кіраўніцтва і прафкам магілёўскага ААТ «Магатэкс» распрацавалі эфектыўную праграму па замацаванні моладзі на першым працоўным месцы. Паводле слоў генеральнага дырэктара прадпрыемства Аляксандра Пацёмкіна, на пошукі новых падыходаў да работы з моладдзю падштурхнуў недахоп спецыялістаў па асноўных прафесіях - швачак і ткачоў.

28.10.2024 - 11:36

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале са старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам з рабочым візітам прыбыла ў Астраханскую вобласць.

28.10.2024 - 10:59

Штотыдзень на Магілёўшчыне ў выхадныя ў розных кутках вобласці праводзіцца продаж сельскагаспадарчай прадукцыі. І калі адны могуць зарабіць і рэалізаваць лішкі ўласнага ўраджаю, то іншыя могуць дастаць закупіцца свежай і якаснай садавінай і гароднінай практычна каля дома. Вось яна падвойная карысць восеньскіх кірмашоў.

28.10.2024 - 10:17

26 студзеня 2025 года - самы аптымальны час для правядзення выбарчай кампаніі. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

28.10.2024 - 09:19

ЦВК заўсёды гатовы да правядзення выбарчых кампаній. Аб гэтым заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала АНТ.

28.10.2024 - 09:18

Для работы міжнародных наглядальнікаў на выбарах Прэзідэнта Беларусі будуць створаны ўсе ўмовы, заявіў старшыня ЦВК Ігар Карпенка ў эфіры тэлеканала ОНТ.

25.10.2024 - 11:27

З 24 кастрычніка па 1 лістапада ЦВК Беларусі здзяйсняе прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведамілі ў ЦВК.

Дакументы прымаюцца ў працоўныя дні з 9.00 да 18.00, у суботу (26 кастрычніка 2024 г.) з 10.00 да 14.00.

25.10.2024 - 10:38

Міжнародны навукова-экспертны форум ім. А.А. Грамыка праходзіць у Беларуска-Расійскім універсітэце. Мерапрыемства, якое праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі і арганізацыйнай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Расіі, стане чарговым этапам у развіцці створанай у 2023 годзе ва ўніверсітэце навукова-экспертнай платформы «Міжнародны навукова-экспертны форум ім. А.А. Грамыка».

25.10.2024 - 09:19

ЦВК апублікавала на сваім сайце каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Беларусі.

Да 1 лістапада пройдзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты.

З 7 лістапада па 6 снежня пройдзе збор подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у прэзідэнты.

З 7 па 21 снежня ЦВК будзе прымаць дакументы, неабходныя для рэгістрацыі кандыдата.

24.10.2024 - 14:33

Старшыня ЦВК Ігар Карпенка патлумачыў журналістам, чаму ЦВК не публікуе персанальныя дадзеныя сябраў камісій.

«Адносна бяспекі, нагадаю, што мы не будзем публікаваць персанальныя дадзеныя сябраў камісій. Але гэта ня значыць, што гэтыя людзі будуць безназоўнымі. Яны будуць працаваць на ўчастках, у іх будуць бэйджы. Можна звярнуцца ў выпадку нейкіх пытанняў да гэтых людзей. Але мы не будзем друкаваць гэтыя агульныя спісы», - адзначыў Ігар Карпенка.

24.10.2024 - 14:24

Стварэнне выбарчых участкаў за мяжой на прэзідэнцкіх выбарах не прадугледжана, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.

«Беларускім заканадаўствам не прадугледжана стварэнне ўчасткаў за мяжой», - адзначыў Ігар Карпенка.

24.10.2024 - 14:19

У складзе ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатаў у Прэзідэнты павінна быць не менш за 100 чалавек, паведаміў журналістам старшыня ЦВК Ігар Карпенка.