13.04.2023 - 09:43
У паўднёвых раёнах ужо высаджана 130 гектараў. У 2023-м у рэгіёне маюць намер пасадзіць 35 мільёнаў дрэў на плошчы 4,8 тысячы гектараў. Асноўны масіў работ прыпадзе на вясну: у гэты перыяд на 4 тысячах гектараў з'явіцца 25 мільёнаў новых дрэў. Палова з гэтых плошчаў - бураломныя лесасекі . Для таго каб забяспечыць патрэбнасць у лесанасенным матэрыяле, у рэгіёне ёсць усё: свая перапрацоўка, спецыялізаваны цэнтр для вырошчвання сеянцаў з закрытай каранёвай сістэмай.
12.04.2023 - 14:10
У сезон нарыхтоўкі бярозавага соку ўключылася Магілёўская вобласць. Паўднёвыя лясгасы - Бабруйскі, Асіповіцкі і Глускі - прыступілі да яго збору ў канцы сакавіка, масавая ж нарыхтоўка ў рэгіёне пачалася ў першых чыслах красавіка. Плануецца, што сёлета лясгасы Магілёўскай вобласці нарыхтуюць 1,5 тысячы тон соку.
12.04.2023 - 12:22
Штогод у перыяд сезонных сельгасработ, з 1 мая па 31 кастрычніка, грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, маюць права на скідку 50 працэнтаў ад кошту праезду ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана ўказам «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў», паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Для куплі білета са скідкай трэба прад'явіць арыгінал пенсійнага пасведчання. Таксама яго неабходна мець пры сабе ў час паездкі.
12.04.2023 - 10:54
12.04.2023 - 10:13
Абласны міжведамасны метадычны мост «Гульняманія ў падлеткаў: актуальнасць праблемы, шляхі вырашэння» па пытаннях папярэджання ў непаўналетніх гульнявой залежнасці, суіцыдальных праяў прайшоў 11 красавіка ў Магілёўскім абласным цэнтры творчасці. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі пракуратуры Магілёўскай вобласці, камісіі па справах непаўналетніх, сістэмы аховы здароўя, органаў унутраных спраў і іншых суб'ектаў прафілактыкі.
11.04.2023 - 14:46
У Магілёве ля помніка «Дзецям вайны» прайшоў мітынг, прысвечаны Міжнароднаму дню вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.
Як расказала старшыня Магілёўскай абласной асацыяцыі малалетніх вязняў фашысцкай няволі Галіна Рыбцова, на сённяшні дзень у Магілёве пражывае 297 былых вязняў.
11.04.2023 - 10:10
Кірмаш вакансій пройдзе ў Магілёве 13 красавіка. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
Падчас мерапрыемства суіскальнікі змогуць азнаёміцца з актуальнымі для горада вакансіямі, паразмаўляць з прадстаўнікамі арганізацый і прадпрыемстваў абласнога цэнтра, а таксама задаць дадатковыя пытанні адносна прапанаваных вакансій.
11.04.2023 - 10:04
10.04.2023 - 16:37
Рэспубліканскі суботнік пройдзе ў Беларусі 22 красавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамілі ў прэс-службе ўрада.
У прэс-службе таксама расказалі, куды будуць накіраваны грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення суботніка, у тым ліку на рабочых месцах.
10.04.2023 - 13:09
10.04.2023 - 11:04
У Магілёўскім раёне пачалася рэканструкцыя помніка байцам батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас святкавання 75-годдзя Магілёўскага інстытута МУС.
10.04.2023 - 09:25
Жыхары Магілёва далучыліся да суботніка, у горадзе працуе каля 400 адзінак тэхнікі.
Да навядзення парадку пасля зімы далучыліся Ленінскі і Кастрычніцкі раёны горада. У якасці аб'ектаў уборкі выбралі не толькі цэнтральныя вуліцы, але і дваровыя тэрыторыі, месцы адпачынку, воінскія пахаванні і прамысловыя тэрыторыі.
07.04.2023 - 18:03
У Магілёўскім інстытуце МУС рыхтуюць высокаматываваных і прафесійных супрацоўнікаў для органаў унутраных спраў. Аб гэтым заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў падчас урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 75-годдзю міліцэйскай ВНУ.
07.04.2023 - 15:03
07.04.2023 - 14:20
Прамая тэлефонная лінія па праблемных пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці адбудзецца 12 красавіка з 12.00 да 13.00. На ўсе пытанні па тэме будзе авечаць дырэктар УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва» Аляксей Рыгоравіч Марчанка.
Тэлефон прамой лініі: 8 (0222) 73-56-50.
07.04.2023 - 10:13
Формы, метады і перспектывы сістэмы ідэалагічнай работы ў сучасных умовах, актуальныя праблемы геапалітыкі, камунікацыйнай палітыкі дзяржорганаў і арганізацый абмеркавалі ў першы дзень семінара для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кадраў на кіруючыя пасады і слухачоў Народнага універсітэта грамадзянскай, прафесійнай адукацыі і інфармавання спецыялістаў сацыяльна-эканамічнага комплексу вобласці рэгіянальнай арганізацыйнай структуры тавары
07.04.2023 - 09:03
06.04.2023 - 17:22
Паседжанне абласной міжведамаснай працоўнай групы па вывучэнні стану працы мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых арганізацый з насельніцтвам прайшло 6 красавіка ў Магілёўскім аблвыканкаме.
Кіраўнік групы, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў, расказаў удзельнікам пасяджэння аб асноўных патрабаваннях да работы з насельніцтвам.
06.04.2023 - 09:15
У Магілёве 8 красавіка правядуць гарадскі суботнік, галоўная мэта якога - навесці парадак пасля зімы.
Уборка наноснага смецця, ачыстка прылатковай зоны. Асноўную ўвагу магіляўчане, а працоўны дэсант чакаецца вялікі - больш за 40 тысяч чалавек, нададуць санітарнаму парадку на прылеглых да прадпрыемстваў і арганізацыях тэрыторыях.
04.04.2023 - 13:49
Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Магілёўскай вобласці ў красавіку. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
Як адзначылі арганізатары, акцыя, ініцыяваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Беларусі, будзе прымеркавана да Года міру і стварэння і ахопіць усе рэгіёны краіны. У Магілёўскай вобласці імпрэза пройдзе з 17 па 23 красавіка.