RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

09.06.2021 - 11:03

Прыярытэт будучай пяцігодкі – здароўе нацыі. Адпаведная дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў аддаленых райцэнтрах. Так, у Хоцімску гарадскі стадыён папоўніўся пляцоўкамі для варкаўта і міні-футбола. Неўзабаве тут адкрыюць яшчэ адну – для хакея на траве. Прынята рашэнне і аб будаўніцтве басейна.

Міхаіл Куксянкоў, старшыня Хоцімскага райвыканкама:

09.06.2021 - 10:11

Тэма пандэміі па-ранейшаму адна з самых надзённых ў свеце. Не абышла яна і глыбінку Магілёўшчыны – Хоцімскі раён. Першага пацыента з COVID-19 тут зарэгістравалі ў красавіку 2020-га. За гэты час на каранавірус перахварэлі многія, прычым некаторыя нават двойчы. Сёння на парадку дня не толькі лячэнне, але і вакцынаванне. Прышчэпкі ад каранавіруса ўжо паспела зрабіць некалькі соцень хацімчан, і гэты працэс працягваецца. У ліку медыкаў, якія ратуюць жыхароў раёна ад пандэміі, – маладая пара Аксана і Альберт Пушыставы.

08.06.2021 - 11:38

Рэгіянальны фестываль «Сенафест-2021» пройдзе ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна (за гідраэлектрастанцыяй) 19 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы.

06.06.2021 - 16:13

На палях і лугах Магілёўшчыны ў самым разгарыработы па нарыхтоўцы кармоў. Радуюць травы, спрыяе, у цэлым, надвор’е. Зрэдку палохаюць прагнозы і хмурнае неба, але і яны не могуць сапсаваць настрой паляводаў і парушыць рытм іх суладнай працы. Пакуль травастой усіх культур нармальны. Асабліва розных аднагадовых сумесей, у тым ліку бабовых.

Тэмпы нарыхтоўкі зялёных кармоў у бягучым годзе вышэйшыя за леташнія. Варта адзначыць, што надвор’е спрыяе гэтым работам.

02.06.2021 - 15:55

У Быхаве на фэшн-фестывалі «Магія стылю»паказалі вынікі вялікага праекта «Крэатыўныя тэхналогіі». Ініцыятыва аб’яднала тры сельскія раёны: Быхаўскі, Чэрыкаўскі і Клічаўскі.

У выніку атрымалася калекцыя модных вобразаў. Але галоўная мэта «Крэатыўных тэхналогій»– навучыць людзей, як можна зарабіць на жыццё сваёй справай.

01.06.2021 - 11:34

Рэгіянальны фестываль дзіцячай творчасці «Славянскі карагод» пройдзе 5–6 чэрвеня ў Горках

01.06.2021 - 11:27

Свята Пушкінскай паэзіі пройдзе 5 чэрвеня ў аграгарадку Цялуша Бабруйскага раёна. Мерапрыемства адбудзецца на пляцоўцы каля сельскага Дома культуры, паведамляецца на сайце газеты «Трыбуна працы».

У праграме – памінальная паніхіда ў Свята-Мікольскім храме, ускладанне кветак да магілы ўнучкі А. С. Пушкіна Н.А. Варанцовай-Вельямінавай, тэатралізавана-паэтычнае прадстаўленне, выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, работа дзіцячых атракцыёнаў, гандлёвых радоў і многае іншае.

01.06.2021 - 11:27

У Горках 2 чэрвеня адкрыюць спартыўную пляцоўку. Пра гэта паведамляецца на партале газеты «Горацкі веснік».

Мерапрыемства адбудзецца з 11.00 да 13.00 у мікрараёне Вакзальны паміж дамамі № № 31, 35 і 39 па вуліцы Вакзальнай. Арганізатары свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня абароны дзяцей, падрыхтавалі для ўдзельнікаў спаборніцтва, конкурсы, гульні, якія будуць суправаджаць вясёлыя аніматары. Дзяцей чакаюць прыемныя адкрыцці і сюрпрызы. Будзе таксама працаваць тэматычная пляцоўка РАНС.

28.05.2021 - 11:47

Штогод вада, нібы ахвярны алтар, забірае жыцці. 27 мая ў 17.13 паступіла паведамленне пра затанулага 16-гадовага дзіцяці ў р. Сож у Крычаве, расказала старэйшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Паводле папярэдніх даных, падлетак хацеў перайсці раку ў неглыбокім месцы, аднак моцная плынь падхапіла і панесла яго. Работнікамі МНС і Таварыства выратавання на вадзе праводзіліся працы па пошуку патанулага. Хлопчык не знойдзены, пошукі працягваюцца.

27.05.2021 - 13:27

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ў межах кантролю за працай лесагаспадарчай галіны рэгіёна праведзена праверка ДЛГУ «Краснапольскі лясгас». Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.

Праверкай выяўлена неэфектыўнае выкарыстанне дзяржаўных сродкаў і набытай за іх кошт маёмасці.

27.05.2021 - 11:27

Здарэнне адбылося ўвечары 25 мая ў адным са шматпавярховых дамоў Слаўгарада, паведамляецца ў Telegram-канале Следчага камітэта.

Тым вечарам мама хлопчыка знаходзілася ў ванным пакоі. У гэты час старэйшая дачка адкрыла акно на кухні, каб паклікаць дадому сваіх брата і сястру. Пасля чаго яна выйшла з пакоя, а акно пакінула адчыненым. Хлопчык падцягнуў крэсла, залез на падваконнік і, абапёршыся аб маскітную сетку, выпаў з вышыні чацвёртага паверха.

25.05.2021 - 17:28

Каля 30 тыс. саджанцаў кавуноў высадзяць на палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Праца пачалася ўжо сёння, паведаміў аграном-гароднінавод прадпрыемства Іван Фядотаў.

25.05.2021 - 14:48

У Бялынічах у парку адпачынку «Ліпавы гай» пагранічнікі і мясцовае кіраўніцтва ўстанавілі памятны знак «Пагранічнікам усіх часоў і пакаленняў», паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.

Кампазіцыя, адкрытая напярэдадні Дня пагранічніка, уяўляе сабой камень з выявай варты межаў і пагранічных слупоў з гербамі СССР і Беларусі. У адкрыцці новай славутасці прынялі ўдзел ветэраны і дзеючыя пагранічнікі, прадстаўнікі мясцовых органаў улады.

25.05.2021 - 10:56

Дзіўную гісторыю, звязаную з абразам Мікалая Цудатворца, расказваюць у чавускай Петухоўцы. Святы стаў заступнікам вёскі і сям’і Уладзіміра Авяр’янава.

19.05.2021 - 16:45

Скончаны капітальны рамонт моста праз раку Ала у Бабруйскім раёне на аўтамабільнай дарозе Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы». Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Магілёўаўтадар».

Рамонтныя работы пачаліся ў красавіку 2020 года і прадугледжвалі пачарговае закрыццё руху па адной з палавін праезджай часткі моста.

19.05.2021 - 15:28

Паспяхова завяршылі пасяўную льнаводы вобласці. Насенне лёну легла ў глебу на плошчы 7 300 гектараў. Гэта другі пасля Віцебскай вобласці паказчык па аб’ёмах вырошчвання лёну-даўгунцу ў рэспубліцы. Сярод тых, хто асабліва вызначыўся на пасяўной, у аблсельгасхарчы называюць ільновадаў ААТ «Горкілён». Адносіны да вырошчвання гэтай культуры ў гэтай гаспадарцы можна, без усялякіх перабольшанняў, назваць узорнымі.

19.05.2021 - 15:15

На палях ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод»у разгары– сяўба зялёнага гарошку. Сёлета пасяўныя плошчы тут вырашылі павялічыць да 500 гектараў.

18.05.2021 - 15:03

Высадзіць кавуны рыхтуюцца ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Расаду вырасцілі ва ўласным цяплічным комплексе.

Як і ў 2020 годзе, у «Рассвеце» будуць вырошчваць гібрыды гатунку «Місон». Гэтыя кавуны турэцкай селекцыі спеюць рана і доўга захоўваюцца. Год таму эксперымент атрымаўся: з 5 гектараў сабралі больш за 60 тон кавуноў.

17.05.2021 - 16:14

Магілёўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў просіць адгукнуцца ветэранаў (або іх сваякоў, знаёмых, суседзяў), сфатаграфаваных каля цэнтральнай сядзібы в.

17.05.2021 - 16:03

У Краснаполлі (вул. Савецкая,19) 22 мая адбудзецца трэнінг «Гастраномія як частка турыстычнай галіны». Мерапрыемства з’яўляецца часткай рэалізацыі рэгіянальнай ініцыятывы «Рэгіянальны малочны куфэрак» праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Сеткавае ўзаемадзеянне для паляпшэння магчымасцей занятасці ў сельскіх раёнах Магілёўскай вобласці».