RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

29.04.2019 - 10:13

Журналісты АТН Белтэлерадыёкампаніі правядуць тэлегледачоў па ўсім маршруце эстафеты агню II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі ў прэс-службе медыяхолдынга.

«Аўтары дзённікаў кантынентальнага форуму «Игры.by» Станіслаў Ліпскі і Андрэй Казлоў адправяцца ў цэнтр Рыма, каб разам са знакамітымі спартсменамі даць старт эстафеце агню ва ўнікальным музеі «Алтар свету». Запаляць факел нашы алімпійскія чэмпіёны, імёны якіх 3 мая першымі даведаюцца гледачы“Беларусь 1”», – расказалі ў прэс-службе.

25.04.2019 - 08:07

«Белпошта» да II Еўрапейскіх гульняў выпусціла мастацкія маркіраваныя канверт і картку. Дызайн для навінак паштовай прадукцыі распрацавала Марына Віткоўская, паведамілі на прадпрыемстве.

Канверт паступіў у продаж ужо з 19 красавіка, картку можна будзе набыць з 25 красавіка ў аддзяленнях паштовай сувязі, магазіне «Филателия», а таксама ў інтэрнэт-магазіне «Белпошты».

23.04.2019 - 12:26

Цяжкаатлетка Дар’я Навумава падзяліліся ўражаннямі ад нядаўняга выступлення на чэмпіянаце Еўропы ў Батумі. Спартсменка, якая прывезла з Грузіі золата і срэбра чэмпіянату Еўропы, пакуль сканцэнтравана на найбліжэйшых стартах – у верасні ў Тайландзе пройдзе чэмпіянат свету па цяжкай атлетыцы. «Пасля чэмпіянату Еўропы ў нас быў тыдзень для адпачынку. Цяпер пачынаем трэніравацца, рыхтуемся да чэмпіянату свету», – сказала спартсменка. Па словах дзяўчыны, кожны тыдзень у яе дзевяць трэніровак працягласцю каля дзвюх гадзін.

18.04.2019 - 09:05

Экскурсійныя туры ў Мінск з наведваннем спаборніцтваў II Еўрапейскіх гульняў па пэўных відах спорту прапануюць дзецям і заўзятарам з рэгіёнаў, паведаміў дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Цэнтркурорт» Алег Міхайлаў падчас выязнога пасяджэння Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў.

15.04.2019 - 14:07

Магілёўскі гімнаст Ягор Шарамкоў заваяваў ліцэнзію на II Еўрапейскія гульні падчас кантынентальнага форуму па спартыўнай гімнастыцы ў польскім Шчэцыне. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багима», дзе трэніруецца спартсмен.

15.04.2019 - 13:01

Усе аб'екты для правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць поўнасцю падрыхтаваны да 15 мая бягучага года. Аб гэтым заявіў сёння на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта прэм'ер-міністр Сяргей Румас, які ўзначальвае аргкамітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў у Беларусі.

15.04.2019 - 10:55

V рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат памяці братоў Івановых пройдзе 18-20 красавіка ў Крычаве.

У манежы для гульнявых відаў спорту мясцовага ФАКа за месцы на п’едэстале будзе змагацца каля 600 удзельнікаў у складзе 30 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. Спартсмены разыграюць медалі ў 27 вагавых катэгорыях. Пераможцам і прызёрам спаборніцтва ўручаць медалі і дыпломы адпаведных ступеняў.

12.04.2019 - 10:49

 

Дарагая Дар’я!

Ад імя Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта віншую з перамогай на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы.

Дзякуй за яркае выступленне. Жыхары Магілёўшчыны ганарацца, што ў гонар ураджэнца вобласці гучаў гімн Беларусі на прэстыжным міжнародным старце. Хай гэты поспех натхніць вас на новыя спартыўныя здзяйсненні.

Поспехаў, упартасці і настойлівасці.

12.04.2019 - 09:28

Спартсменка Магілёўскай вобласці Дар’я Навумава заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы, які праходзіць у Батумі (Грузія).

11.04.2019 - 11:26

У Бабруйску абвешчаны конкурс эскізных праектаў помніка Аляксандру Пракапенку. Пра гэта паведамляецца на сайце гарвыканкама.

Заяўкі для ўдзелу ў конкурсе падаюцца да 2 мая 2019 года на адрас 213827 г. Бабруйск, пл. Леніна, 1 кабінет 404 (+375225762239).

Матэрыялы будуць разгледжаны камісіяй на закрытым пасяджэнні не пазней за 16 мая 2019 года.

10.04.2019 - 12:21

Больш за 600 бегуноў прынялі ўдзел у Асіповіцкім міжнародным марафоне, прысвечаным 75-й гадавіне вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і памяці Героя Савецкага Саюза генерала М. Ф. Каралёва. У гэтым годзе традыцыйнае красавіцкае свята аматараў бегу прайшло ў раённым цэнтры ў 37 раз.

08.04.2019 - 08:29

Прэзентацыя эстафеты «Полымя свету» II Еўрапейскіх гульняў адбылася ў Мінску.

03.04.2019 - 08:58

Магілёўцы згулялі заключны хатні матч сезона 2018/19. Хакейны клуб «Магілёў» перамог аршанскі «Лакаматыў» у серыі пасляматчавых булітаў. У асноўны час і авертайм супернікі не змаглі трапіць у чужыя вароты. Пераможны буліт рэалізаваў магілёвец Дзяніс Дранькоў.

01.04.2019 - 15:03

Міжнародны экіпіровачны і акрэдытацыйны цэнтр II Еўрапейскіх гульняў адкрыўся сёння ў лёгкаатлетычным манежы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

29.03.2019 - 08:43

Адкрыты фестываль Магілёўскай вобласці па спартыўным скалалажанні BABYFest пройдзе 29-30 сакавіка ў СШ № 23 горада на Дняпры. Пра гэта паведаміў загадчык аддзела турызму, спартыўнага арыентавання і экскурсій абласнога цэнтра творчасці Цімур Кажэгулаў.

27.03.2019 - 11:38

XVI адкрыты турнір па баскетболе сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў «Інтэрбаскет-2019» адбудзецца 8-11 красавіка ў Магілёве. Гульні будуць праходзіць ў спартыўным комплексе «Алімпіец», паведамілі карэспандэнту сайта ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.

За галоўны прыз спаборніцтваў пазмагаюцца каманды з Волагды, Звянігарада, Смаленска, Пензы, Санкт-Пецярбурга, Масквы і Магілёва. Акрамя таго, юнакі 2004-2005 года нараджэння прымуць удзел у конкурсах штрафных і трохачковых кідкоў.

27.03.2019 - 08:15

Абласныя спаборніцтвы па картынгу пройдуць 31 сакавіка на пляцоўцы перад спартыўным комплексам «Бабруйск-Арэна». Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па асноўнай дзейнасці тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска Таццяна Кізатава.

За медалі і кубкі ў розных узроставых катэгорыях будзе змагацца 45 юных спартсменаў з Бабруйска, Кіраўска, Асіповічаў і Глуска.

Пачатак спаборніцтваў у 11.00.

25.03.2019 - 08:53

У час правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў мытныя аперацыі ў адносінах да грамадзян, якія прыязджаюць на спартыўныя мерапрыемствы, будуць ажыццяўляцца ў першую чаргу. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.

«Удзельнікі, афіцыйныя асобы і балельшчыкі будуць перасякаць мытную граніцу ў спрошчаным парадку, - адзначылі ў ведамстве. - У пунктах пропуску мытныя аперацыі ў адносінах да тавараў, што перамяшчаюцца імі, будуць праводзіцца на асобных спецыяльна абазначаных каналах для руху транспартных сродкаў».

22.03.2019 - 14:28

VIII адкрыты рэспубліканскі традыцыйны турнір па скачках на батуце і акрабатычнай дарожцы «Double Twist» на прызы заслужанага майстра спорту, чэмпіёнкі свету і Еўропы, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Афінах, Пекіне, Лондане і Рыа-дэ-Жанейра Таццяны Пятрэні пройдзе 2-5 красавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма».

21.03.2019 - 10:28

Фан-зона адкрыецца ў абласным цэнтры падчас II Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама Дзмітрый Лацянкоў.