RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

27.02.2019 - 16:45

Выхаванцы Вясноўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прынялі ўдзел у рэспубліканскіх спаборніцтвах па водных відах спорту. Спаборніцтвы сярод навучэнцаў дапаможных школ і школ-інтэрнатаў праходзілі ў Мінску, паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

19.02.2019 - 09:41

Кубак Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў прайшоў у Магілёве на вучэбна-матэрыяльнай базе аб’яднанай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

19.02.2019 - 08:38

Алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна і сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 года ў Ванкуверы Сяргей Новікаў перамаглі на «Гонцы легенд» у змешанай эстафеце, якая прайшла «Раўбічах». Цяпер знакаміты біятланіст ўзначальвае ўпраўленне спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

18.02.2019 - 10:04

Каманда МДУ імя А. А. Куляшова заваявала бронзу ў лыжнай эстафеце на фізкультурна-аздараўленчым свяце «Усебеларуская студэнцкая лыжня-2019». Спаборніцтвы прайшлі на лыжаролернай трасе ў Мінску, паведамілі ва ўстанове адукацыі.

14.02.2019 - 11:27

Адкрыты асабіста-камандны турнір «Кубак жалезнага льва» пяты раз збярэ аматараў бодзібілдынгу і фітнесу ў Магілёве. Спаборніцтва адбудзецца 13 красавіка ў Палацы культуры вобласці, паведамілі ва ўстанове культуры.

13.02.2019 - 15:34

Юныя магілёўцы, навучэнцы аб’яднання па інтарэсах «Усходнія адзінаборствы» Абласнога цэнтра творчасці, вярнуліся з медалямі з Кішынёва (Малдова), дзе завяршыўся першы моладзевы Кубак Усходняй Еўропы па vovinam. Пра гэта паведаміў педагог аддзела фізічнага выхавання ўстановы дадатковай адукацыі Сяргей Пухальскі.

11.02.2019 - 13:48

Каманда Магілёўскай вобласці прыняла ўдзел у спартыўным свяце «Мінская лыжня-2019», якое прайшло на лыжаролернай трасе ў сталічным мікрараёне Вяснянка.

11.02.2019 - 10:19

Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі два залатыя медалі ў фінале рэспубліканскіх спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер». Турнір праходзіў у цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы» 8 і 10 лютага.

Так, у старэйшай узроставай групе ў юнакоў не было роўных на дыстанцыі 3 км з двума агнявымі рубяжамі Глебу Блізнякову з Магілёўскай вобласці. Біятланіст пераадолеў дыстанцыю за 7 хв 53.1 сек. і пры гэтым не дапусціў ніводнага промаху на агнявых рубяжах.

11.02.2019 - 08:23

Гандбалісты Магілёўскага клуба «Машэка» прайгралі ў першым матчы 1/8 фіналу еўрапейскага Кубка выкліку. Сустрэча адбылася ў спарткомплексе «Алімпіец».

07.02.2019 - 09:09

У Магілёве 10 лютага адбудзецца гульня 1/8 фіналу мужчынскага розыгрышу еўрапейскага Кубка выкліку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

На паркеце СК «Алімпіец» у 17.00 пачнецца сустрэча паміж Магілёўскім клубам «Машэка» і бельгійскім «Візе». Квіткі на матч можна набыць у касе спарткомплексу. Кошт – Br2.

Гульня ў адказ адбудзецца 17 лютага ў Бельгіі.

06.02.2019 - 10:57

Чэмпіянат Беларусі па дзюдо пройдзе 7-9 лютага ў Магілёўскім СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Беларускай федэрацыі дзюдо.

31.01.2019 - 10:59

У чэмпіянаце Магілёўскай вобласці па міні-футболе возьмуць удзел 10 каманд. Першыя матчы пройдуць 2 лютага ў Краснаполлі і Бабруйску.

Сапернікі падзелены на дзве групы. У першай згуляюць клубы з Хоцімска, Крычава, Краснаполля і Касцюковічаў, а таксама Магілёўскі «Фортэ». У другой групе аказаліся бабруйскія «Аграмаш» і «Саюз-Энерга», магілёўскі «Вторчермет», Быхаў і Бялынічы.

30.01.2019 - 11:47

Беларуская федэрацыя шахмат назвала найлепшых спартсменаў краіны па выніках 2018 года. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на ўрачыстым закрыцці XVII міжнароднага шахматнага фестывалю ў Оршы, паведамляе сайт ГА «БФШ».

Пераможцаў вызначылі ў 25 намінацыях. Так, найлепшай спартсменкай 2018 года стала Вольга Бадзелька. Яна ж прызнаная найлепшай спартсменкай да 18 гадоў.

30.01.2019 - 09:56

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання працуе над арганізацыяй харчавання атлетаў і гасцей II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца летам у Мінску.

З 1 лютага выкладчыкі ВНУ адправяцца на інструктаж повараў, якія будуць гатаваць для спартсменаў, а студэнты навучальнай установы ўжо распрацавалі спецыяльнае меню: іх дыпломныя работы прысвечаны харчаванню атлетаў, якія прадстаўляюць розныя віды спорту.

29.01.2019 - 15:10

Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова занялі другое месца на Рэспубліканскай універсіядзе па лёгкай атлетыцы. У спаборніцтвах, якія праходзілі ў спартыўным комплексе «Алімпіец», узялі ўдзел каманды з 26 беларускіх вышэйшых навучальных устаноў.

Прадстаўнікі нашай ВНУ саступілі ў камандным заліку толькі спартсменам з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. Бронза дасталася Гродзенскаму дзяржаўнаму ўніверсітэту імя Янкі Купалы.

28.01.2019 - 12:49

Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі дзесяць медалёў на адкрытым XXVI традыцыйным турніры па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста, Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава.

28.01.2019 - 12:07

Каманда Магілёўскага ДКУП «Гарводаканал» стала пераможцам XIII зімовай абласной спартакіяды работнікаў ЖКГ. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Павел Жуйкоў.

24.01.2019 - 09:31

Хоцімскі раён стаў абсалютным пераможцам у камандным заліку абласных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла галоўны сакратар спаборніцтваў Ірына Папкова.

За ўзнагароды на лыжнай трасе ў Пячэрскім лесапарку ў спрынце і эстафеце змагалася каля 280 дзяцей з 23 каманд. Гэта навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ад 11 да 16 гадоў – найлепшыя са школьнікаў, якія прынялі ўдзел у раённых і мясцовых этапах.

23.01.2019 - 11:33

У Магілёве 28-30 студзеня пройдзе адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні на прызы газеты «Спортивная панорама», прысвечаны 100-годдзю ўтварэння БССР. Пра гэта паведамілі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Месца правядзення зімовых чэмпіянатаў краіны даўно замацавалася за Магілёўскім СК «Алімпіец». Тут традыцыйна збіраюцца топавыя Беларускія лёгкаатлеты, якія дэманструюць годныя вынікі, волю да перамогі і сапраўдную барацьбу за званне чэмпіёна.

22.01.2019 - 14:39

Каманды-ўдзельніцы абласнога этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у дзвюх узроставых групах дывізіёна «Б» вызначаць 24-25 студзеня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла метадыст Магілёўскага абласнога вучэбна-метадычнага цэнтра фізічнага выхавання насельніцтва Людміла Манёнак.