Архіў навін

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня разгледзеў кадравыя пытанні, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Прэзідэнт даў згоду на прызначэнне: Гулага Міхаіла Уладзіміравіча – старшынёй Горацкага райвыканкама; Слабоднікавай Галіны Паўлаўны–старшынёй Кіраўскага райвыканкама.
Стала вядомая праграма рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»)
Сімвалам рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») абраны ручнік. Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка.
Напярэдадні Дня медыцынскага работніка ў Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы прайшоў конкурс «Найлепшая медсястра-2021». Свае прафесійныя і творчыя навыкі прадэманстравала 11 канкурсантак.
Стартавала акцыя «Летні патруль», якую структурныя падраздзяленні МНС праводзяць сумесна з моладзевымі атрадамі аховы правапарадку БРСМ. Не засталася ўбаку і Магілёўская вобласць, дзе толькі ў чэрвені запланавана правесці больш за 50 мерапрыемстваў.
Забарона на наведванне лясоў уведзена ў трох раёнах нашай вобласці: Горацкім, Дрыбінскім і Клічаўскім. Прычына – высокі клас пажарнай небяспекі. Стаіць сухое надвор’е, няма ападкаў, пажар узнікае ад найменшай іскры. Пры гэтым асноўнай прычынай пажараў па-ранейшаму застаецца чалавечы фактар. Людзі выпальваюць сухую расліннасць, у выніку парываў ветру агонь пераходзіць у лясны фонд, часта пакутуе асабістая маёмасць насельніцтва, адзначылі ў Міністэрстве лясной гаспадаркі.
22 чэрвеня штогод у Беларусі адзначаецца жалобная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асаблівая дата ў беларускай гісторыі. Паўсюдна ў краіне ўспамінаюць тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінулых, закатаваных у фашысцкай няволі, памерлых у тыле ад голаду і нягод.
Сёння ля мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці» адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны памяці жыхароў вёскі Боркі, жывымі спаленых нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Казека, дэлегацыі працоўных калектываў, прадстаўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, духавенства, моладзь.
Абарона краіны – абавязак не толькі войска, але і кожнага грамадзяніна. Пра гэта заявіў журналістам старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. Сёння ў Шклове пад кіраўніцтвам Прэзідэнта адбылася сустрэча па пытаннях тэрытарыяльнай абароны. Леанід Заяц, у прыватнасці, далажыў Прэзідэнту аб гатоўнасці Магілёўскай вобласці да тэрытарыяльнай абароны.
Апошнім часам беларусы пачалі разумець, што спакойнае жыццё ў краіне залежыць толькі ад іх саміх. Пра гэта заявіў журналістам ваенны камісар Магілёўскай вобласці Аляксандр Гарошкін.
У Шклоўскім раёне будзе сфарміраваны асобны стралковы батальён тэрытарыяльных войскаў. Пра гэта паведаміў журналістам старшыня Шклоўскага райвыканкама Андрэй Камко, кажучы аб выніках сустрэчы з Прэзідэнтам па пытаннях тэрытарыяльнай абароны:
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Шклове правёў сустрэчу па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.
Рэкардсмен Еўропы і свету па паралімпійскім плаванні, матывацыйны спікер і прадпрымальнік, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай сёння сустрэўся са студэнтамі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Мерапрыемства, якое прайшло ў актавай зале ВНУ, пачалося з матывацыйнага відэа, галоўным героем якога выступіў госць. Міні-фільм апавядае пра тое, што дапамагае Талаю ісці наперад і дамагацца поспеху, як не здавацца пад ціскам абставінаў і праблем.
На афіцыйным сайце Камітэта дзяржкантролю размешчаны планы выбарачных праверак у абласцях і Мінску на другое паўгоддзе 2021 года. Пра гэта паведаміў старшыня КДК Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі. Усяго кантралюючымі і нагляднымі органамі на названы перыяд па краіне запланавана 3220 праверак. З іх 471 будзе праведзена ў Магілёўскай вобласці.
Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін па інфекцыі COVID-19, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. З пераліку краін чырвонай зоны з 16 чэрвеня выключаецца дзевяць дзяржаў. Гэта Паўночная Македонія, Сан-Марына, Манака, Арменія, Боснія і Герцагавіна, Славакія, Балгарыя, Малдова, Сербія. У Міністэрстве аховы здароўя нагадалі, што пры ўездзе з краін чырвонай зоны (уключаны ў пералік Міністэрства аховы здароўя як краіны, у якіх рэгіструецца найбольшая колькасць выпадкаў інфекцыі COVID-19) абавязковая самаізаляцыя на працягу 10 каляндарных дзён.
У Магілёўскай вобласці травы першага ўкосу скошаны на плошчы амаль 75%. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская. «У гэтым годзе мы пачалі ўборку траў крыху раней, узялі добры тэмп. На сённяшні дзень ужо скошана 74% траў першага ўкосу. Прыбрана з плошчы больш за 110 тыс. га – 77% ад скошанага. Гэта ў два разы вышэй у параўнанні з узроўнем мінулага года», – адзначыла Лілія Гулінская.
У Мінску адбыўся адкрыты рэспубліканскі турнір па лёгкай атлетыцы на прызы Міхаіла Жалабоўскага, шматразовага чэмпіёна і рэкардсмена СССР на дыстанцыях 1500 м і 5000 м. У спаборніцтвах прынялі ўдзел вядучыя спартсмены з усіх абласцей Беларусі, а таксама Ірана.
На сучасным рынку працы свае асаблівасці: неспецыяліст можа лічыцца высокакваліфікаваным без ведання інфармацыйна-камп’ютарных тэхналогій, якія сёння прымяняюцца ў любой галіны: медыцыне і адукацыі, на вытворчасці і ў сельскай гаспадарцы.
Кіраўніцтва ААТ «Магілёўліфтмаш» наведала горад Кішынёў. Як паведамілі ў беларускай дыпламатычнай місіі ў Малдове, у склад дэлегацыі ўвайшлі намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці Віктар Цішчанка, а таксама начальнік аддзела экспарту і супрацоўнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў. «Падчас візіту адбылася сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства з прымарам горада Кішынёва Іонам Чэбанам, у якой прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін.
У Маладзечне прайшоў юбілейны ХХ Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2021», які штогод збірае таленавітых выканаўцаў, паэтаў, музыкантаў і кампазітараў. Праект накіраваны на захаванне і развіццё роднай мовы, традыцый і нацыянальнай музыкі, спрыяе аб’яднанню творчых сіл, пераемнасці пакаленняў. Падчас адкрыцця фестывалю прайшло ўзнагароджанне пераможцаў Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні. Першую прэмію і званне лаўрэата атрымаў Дзяніс Чуракоў – саліст ансамбля «Весялуха» ўстановы культуры «Магілёўская абласная філармонія».
Каля 67 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці атрымалі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса. Пра гэта паведаміла галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Магілёўскай вобласці Святлана Нячай.
Першы раённы фестываль сямейнага адпачынку і здаровага ладу жыцця «Чайны фэст» адбудзецца 19 чэрвеня ў аграгарадку Усход. Мерапрыемства прымеркавана да Года народнага адзінства, паведамілі ў Магілёўскім райвыканкаме.
Прамую тэлефонную лінію 19 чэрвеня правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
У рэгіёне вызначана 48 месцаў адпачынку ля водных аб’ектаў з арганізацыяй купання. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Як растлумачылі суразмоўцы, па стане на 9 чэрвеня пашпарты гатоўнасці пляжаў да купальнага сезона падпісаны на 42 зоны рэкрэацыі. Не гатовымі аказаліся пляжы ў Крычаўскім і Слаўгарадскім раёнах. У Краснапольскім – не завершаны работы па ўладкаванні малымі архітэктурнымі формамі і добраўпарадкаванні тэрыторыі пляжа і акваторый.
У сувязі з правядзеннем планавых рамонтных работ чыгуначнага моста на 276-м км перагону Лукскае–Жлобін-Паўночны 29 чэрвеня змяняецца графік руху пасажырскіх цягнікоў, якія курсіруюць на ўчастку Магілёў–Жлобін, –паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Так, цягнік міжнародных ліній №55/56 Гомель–Масква будзе рухацца ў зносінах Масква–Магілёў–Масква. З Масквы цягнік адправіцца 28 чэрвеня і прыбудзе ў Магілёў 29 чэрвеня. З Магілёва цягнік будзе адпраўляцца 29 чэрвеня і прыбываць у Маскву 30 чэрвеня.
Вёска Адраджэнне знаходзіцца ў Магілёўскім раёне амаль за 80 кіламетраў ад абласнога цэнтра. Паселішча размешчана на ўзгорку каля ракі Друць і адносіцца да Семукацкага сельсавета. У Адраджэнні – тры пастаянныя жыхары, плюс дачнікі, якія называюць гэтыя месцы зялёным раем. Вёска цікавая не толькі сваёй летняй прыгажосцю, а найноўшай гісторыя, Хутар, які практычна апусцеў напачатку 21 стагоддзя, зноў напоўніўся жыццём.
Дванаццаць спартсменаў Магілёўскай вобласці ўжо заваявалі ліцэнзіі на ўдзел у Алімпійскіх гульнях, якія адкрыюцца ў Японіі 23 ліпеня. Сярод іх бабруйская бягуня Ніна Савіна. ТРК «Магілёў»
На VIII Форуме рэгіёнаў Магілёўская вобласць плануе заключыць экспартныя камерцыйныя кантракты з расійскімі контрагентамі на агульную суму звыш $ 132 млн. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.
Стан і тэндэнцыі на рынку працы сельскіх раёнаў вобласці абмеркавалі на «круглым стале» ў Мсціслаўскім раёне.
Бабруйскі раён чакае грандыёзная падзея, якая па сваіх маштабах саступае толькі мерапрыемствам, якія праводзяцца ў Брэсцкай крэпасці. У нядзелю, 27 чэрвеня, за 1,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Шчаткава пройдзе ваенна-патрыятычны злёт «Бабруйскі кацёл», у якім прыме ўдзел каля 30 ваенна-гістарычных клубаў. Кульмінацыяй стане рэканструкцыя захопу і ўтрымання пераправы і плацдарма на заходнім беразе Бярэзіны. Яркае шоу зможа свабодна наведаць любы жадаючы.