Архіў навін

Мы заклікаем усю сусветную супольнасць да канструктыўнага і сяброўскага дыялогу. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Максім Гурын, каментуючы зварот дэпутатаў усіх узроўняў і сенатараў да міжнароднай супольнасці ў сувязі з сітуацыяй вакол Беларусі.
Член Канстытуцыйнай камісіі, майстар спорту па плаванні, член нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па інваспорце, бізнесмен, грамадскі дзеяч, бацька чацвярых дзяцей Аляксей Талай 15 чэрвеня правядзе матывацыйную сустрэчу ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова.
Некаторыя СМІ ўжо спрабуюць падаць наш зварот як просьбу, што ў корані няправільна. Дэпутаты, як законныя прадстаўнікі беларускага народа, не просяць, а цвёрда дэкларуюць сваю пазіцыю – толькі беларускі народ будзе вызначаць свой лёс, шляхі развіцця сваёй краіны.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Вольга Петрашова: Вакол нас склалася няпростая сітуацыя, мы бачым, як многа жадаючых умяшацца ва ўнутраныя справы нашай дзяржавы. Сёння эканамічны і палітычны ціск на Беларусь не спыняецца, узмацняецца з кожным днём. Уведзеныя беспрэцэдэнтныя і без акцыі. Як можна адмяніць шэраг міжнародных спартыўных спаборніцтваў, творчых конкурсаў, увесці забароны на авіязносіны.
Юбілейны – дзясяты – кулінарны фестываль «Гаспадарчы сыр» пройдзе ў Слаўгарадскім раёне 13 чэрвеня. Каля Блакітнай крыніцы раскінуцца шматлікія гандлёвыя рады. Шырокі асартымент прадукцыі прапануюць выставы-продажы мёду і прадукцыі пчалярства, харчовых і прамысловых тавараў, сувенірнай прадукцыі, вырабленай народнымі майстрамі і ўмельцамі з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці і іншых абласцей Беларусі.
РГА «Патрыёты Беларусі» працягвае серыю аўтапрабегаў пад дэвізам «За адзіную Беларусь!». Чарговы адбудзецца 12 чэрвеня і аб’яднае два абласныя цэнтры – Магілёў і Гомель. Стартуе аўтакалона з паркоўкі каля ГЦ «Е-Сити» ў 9.30. Далучайцеся! Будзе цікава!
Сёння, у вялікае свята Ушэсця Гасподняга, Баркалабаўскі жаночы манастыр у Быхаўскім раёне адзначае 380-годдзе. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі. Дапамагаў яму епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Сёння ў рэгіёне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя заканчэнню школы. У Магілёўскай вобласці каля 9,9 тыс. выпускнікоў 9-х класаў, і больш за 5,6 тыс. маладых людзей скончылі 11-я класы. Атэстаты аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з узнагароджаннем залатым медалём уручаць 363 выпускнікам, срэбным – 31.
Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта 11 чэрвеня з 11.00 будзе праводзіцца мэтавы міні-кірмаш для асоб перадпенсійнага ўзросту і пенсіянераў, падчас якога грамадзяне будуць азнаёмленыя з наяўнымі на рынку працы вакансіямі, а таксама адбудуцца практычныя заняткі для дадзенай катэгорыі грамадзян «Узрост – не перашкода», дзе будзе прадастаўлена ўсебаковая інфармацыя аб прафесіях, якія карыстаюцца попытам на рынку працы.
Рэгіянальнае свята «Народная прыпеўка» пройдзе 12 чэрвеня ў в. Кліны Слаўгарадскага раёна (помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Блакітная крыніца»). У гэтым годзе ў ім прымуць удзел прадстаўнікі Магілёўскай і Віцебскай абласцей. У фармаце мерапрыемства адбудуцца конкурсныя выступленні індывідуальных выканаўцаў, вакальных груп і ансамбляў, калектываў мастацкай самадзейнасці. Па іх выніках вызначаць найлепшых гарманістаў, выканаўцаў прыпевак, твораў гумарыстычнага жанру, вакальныя і інструментальныя ансамблі.
Магілёўскі абласны мастацкі музей у межах праекта «Уікэнд у музеі» прапануе:
У Крычаўскім аграгарадку Маляцічы мясцовыя жыхары вырашылі зрабіць дзіцячую пляцоўку. Месца выбіралі на вясковым сходзе. Мясцовыя жыхары ўпэўненыя, што навакольная прыгажосць робіць прыгажэйшымі думкі і ўчынкі людзей. Калі ўсё пойдзе па плане, ужо гэтым летам у аграгарадку з’явіцца ўтульнае месца для сямейнага адпачынку.
У Брэсце адбыліся адкрыты Кубак і першынство краіны па лёгкаатлетычных мнагабор’ях. У турніры прынялі ўдзел спартсмены з усіх рэгіёнаў краіны. Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі 1 залаты, 1 бронзавы медалі і занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. Абедзве ўзнагароды на рахунку юніёрак у жаночым сямібор’і. Пераможцай першынства краіны стала Аляксандра Сяліцкая, бронзавым прызёрам – Дзіяна Пруднікава. Першае месца ў агульнакамандным заліку ў шматборцаў Гомельскай вобласці, на другім – лёгкаатлеты Гродзеншчыны.
Тэатралізаваны паветраны бой стане часткай прысвечанага Дню Незалежнасці Беларусі святочнага мерапрыемства, якое пройдзе на Буйніцкім полі 3 ліпеня. У неба паднімуцца тры самалёты Як-55, хуткасныя, лёгкія, манеўраныя. Два пакажуць савецкую тэхніку, яшчэ адзін – варожую.
«Здавайце кроў, хай у свеце пульсуе жыццё» – дэвіз Дня донара, які свет адзначыць 14 чэрвеня. У гэты дзень жыхарам Магілёўскай вобласці прапануюць далучыцца да акцыі па бясплатнай здачы крыві.
У Магілёве на праспекце Міру пачаўся рамонт дарожнага пакрыцця на ўчастку ад перакрыжаванняў з вуліц Першамайскай і Касманаўтаў. Рух транспарту не перакрываюць, аднак кіроўцам трэба быць максімальна ўважлівымі і асцярожнымі.
У свята Ушэсця Гасподняга 10 чэрвеня адбудуцца ўрачыстасці ў гонар 380-годдзя Свята-Узнясенскага жаночага Баркалабаўскага манастыра. Боскую літургію ў манастыры ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Дапамагаць яму будзе епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Прыбыццё мітрапаліта Веніяміна чакаецца ў 9.00. Пачатак службы – у 9.05. Яна будзе доўжыцца прыкладна да 10.30–10.40.
Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія і Куньмінскага металургічнага каледжа (КНР) падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ.
Прыярытэт будучай пяцігодкі – здароўе нацыі. Адпаведная дзяржпраграма прадугледжвае будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчых комплексаў па ўсёй краіне, у тым ліку ў аддаленых райцэнтрах. Так, у Хоцімску гарадскі стадыён папоўніўся пляцоўкамі для варкаўта і міні-футбола. Неўзабаве тут адкрыюць яшчэ адну – для хакея на траве. Прынята рашэнне і аб будаўніцтве басейна. Міхаіл Куксянкоў, старшыня Хоцімскага райвыканкама:
Тэма пандэміі па-ранейшаму адна з самых надзённых ў свеце. Не абышла яна і глыбінку Магілёўшчыны – Хоцімскі раён. Першага пацыента з COVID-19 тут зарэгістравалі ў красавіку 2020-га. За гэты час на каранавірус перахварэлі многія, прычым некаторыя нават двойчы. Сёння на парадку дня не толькі лячэнне, але і вакцынаванне. Прышчэпкі ад каранавіруса ўжо паспела зрабіць некалькі соцень хацімчан, і гэты працэс працягваецца. У ліку медыкаў, якія ратуюць жыхароў раёна ад пандэміі, – маладая пара Аксана і Альберт Пушыставы.
У сталіцы Расіі правялі юбілейную 60-ю «Вялікую Маскоўскую рэгату» па акадэмічным веславанні. Удзел у міжнародным турніры прынялі весляры з 7 краін. На рахунку беларускай каманды 4 залатыя, 1 сярэбраная і 2 бронзавыя ўзнагароды. Сярод пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. У складзе экіпажа мужчынскай чацвёркі парнай залатыя медалі на дыстанцыях 2000 м і 500 м выйгралі Яўген Залаты і Арцём Лапуцін. А ў складзе экіпажа жаночай чацвёркі парнай залатую ўзнагароду на дыстанцыі 500 м і сярэбраную ў гонцы на 2000 м заваявала Дар’я Новікава.
Дзень адчыненых дзвярэй правядзе 29 чэрвеня з 9.00 да 13.00 Магілёўскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне. Галоўныя спецыялісты ў названыя тэрміны будуць знаходзіцца на сваіх працоўных месцах, каб пры сустрэчы са СМІ і грамадзянамі даць тлумачэнне аб прычынах высечкі тых ці іншых насаджэнняў, тэрмінах правядзення лесааднаўленчых работ, па іншых праблемных пытаннях. Папярэдні запіс па тэлефоне: (80222) 75-05-67 – прыёмная (Гурына Аксана Алегаўна).
VIII Міжнародны фестываль аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны» пройдзе ў Краснаполлі з 11 па 13 чэрвеня. Свае пастаноўкі сёлета прывязуць калектывы з Беларусі і Расіі, паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай працы.
Рэгіянальны фестываль «Сенафест-2021» пройдзе ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна (за гідраэлектрастанцыяй) 19 чэрвеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай працы. На тэрыторыі свята размесцяцца выставы фігур з сена, традыцыйнага сенакоснага інвентару і сенакоснай культуры з сямейных калекцый, фотаэкспазіцыя «А сена пяшчотна пахне летам!». Тут можна будзе набыць тэматычную сувенірную прадукцыю, прадэгуставаць стравы традыцыйнай беларускай кухні, паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе лялек з сена і саломы.
У бягучым годзе з выкарыстаннем дзяржаўных сродкаў у Магілёўскай вобласці плануецца аздаравіць 44 тыс. дзяцей і падлеткаў, у тым ліку ў кругласутачных лагерах – 17,6 тыс. (з іх 2 354 – у спартыўна-аздараўленчых). Будзе арганізавана праца 743 лагераў– 178 кругласутачных (з іх – 16 стацыянарных) і 565 дзённых, паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі аблвыканкама.
Прамую тэлефонную лінію 12 чэрвеня правядзе першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Васільевіч Уласевіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю. Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.
У Магілёве на пляцоўцы каля абласнога лячэбна-дыягнастычнага цэнтра 15–24 чэрвеня пройдзе Міжнародны фестываль «Радасць», які арганізуе Свята-Елісавецінскі манастыр па дабраславенні архіепіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія пры падтрымцы Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У мэтах забеспячэння абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян ва ўсіх пунктах цэнтралізаванага тэсціравання Магілёўскай вобласці супрацоўнікамі Камітэта дзяржкантролю сумесна з іншымі членамі камісій арганізаваны кантроль за выкананнем парадку правядзення тэсціравання, а таксама стварэннем належных санітарна-бытавых умоў для абітурыентаў.
Мы працуем над комплексным развіццём паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Магілёўскай вобласці. Пра гэта сказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц у інтэрв’ю праграме «Неделя» на тэлеканале СТВ.
На палях і лугах Магілёўшчыны ў самым разгарыработы па нарыхтоўцы кармоў. Радуюць травы, спрыяе, у цэлым, надвор’е. Зрэдку палохаюць прагнозы і хмурнае неба, але і яны не могуць сапсаваць настрой паляводаў і парушыць рытм іх суладнай працы. Пакуль травастой усіх культур нармальны. Асабліва розных аднагадовых сумесей, у тым ліку бабовых. Тэмпы нарыхтоўкі зялёных кармоў у бягучым годзе вышэйшыя за леташнія. Варта адзначыць, што надвор’е спрыяе гэтым работам.