Звыш Br9 млн у мінулым годзе ўклала ў мадэрнізацыю вытворчасці ААТ «Крычаўцэментнашыфер». Як паведамілі ў Беларускай цэментнай кампаніі, тэмп росту яго інвестыцый у тэхпераўзбраенне вытворчасці склаў 150,9 працэнта. Значны крок наперад у гэтым напрамку зрабіла як само галаўное прадпрыемства, так і яго філіялы.