За выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося 13 пажараў. На жаль, не абышлося без гібелі, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Прамую тэлефонную лінію правядзе 2 мая намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Тэхнагенным катастрофам не павінна быць месца на зямлі. Такое меркаванне выказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мітынгу ў Касцюковічах, прысвечанага 34-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, забеспячэння захавання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе рабочага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая 2020 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №136 «Аб занясенні на Рэспубліканскую дошку Гонару пераможцаў спаборніцтва за 2019 год». Сярод тых, хто ўдастоены прызнання, Магілёўскі раён, шэраг кампаній і ўстаноў нашага рэгіёна.
Камунальныя палівальныя машыны задзейнічалі для санітарнай апрацоўкі растворам хлоркавай вапны асфальтаваных пакрыццяў ва ўсіх гарадах Магілёўскай вобласці. Гэта адна з дадатковых мер па папярэджанні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі.
Кіраўніцтва аблвыканкама падчас рэспубліканскага суботніка зоймецца азеляненнем тэрыторыі паблізу сярэдняй школы № 45 Магілёва. 25 красавіка тут высадзяць каля 100 туй і іншых дрэў.
На Буйніцкім полі сёння адбыўся абласны этап акцыі «На славу агульнай перамогі!». Тут сабраліся прадстаўнікі выканаўчай улады, грамадскіх арганізацый, дэпутаты, вайскоўцы, духавенства, моладзь з усіх раёнаў, Магілёва і Бабруйска.
Як паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Магілёўскай вобласці Андрэй Заблоцкі, у найбліжэйшую суботу ва ўстановах адукацыі будзе звычайны навучальны дзень.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі 25 красавіка дае старт дабрачыннаму праекту «Беларусь памятае. Ніхто не забыты, нішто не забыта» па добраўпарадкаванні помнікаў і абеліскаў, як паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандра Ганчарова.
Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама пры падтрымцы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі 23 красавіка з 10.00 да 12.00 правядзе электронны кірмаш вакансій.
У мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці ажыццяўляе кантроль за правядзеннем вясновай пасяўной кампаніі ў сельгасарганізацыях рэгіёна. Яго вынікі паказалі, што ў цэлым палявыя работы праводзяцца арганізавана і своечасова. На 21 красавіка ў рэгіёне было пасеяна 48% яравых культур.
Падчас рабочай паездкі ў Бабруйск Прэзідэнт асаблівую ўвагу звярнуў на апрацоўку грэчкі, у тым ліку ў Магілёўскай вобласці, забеспячэнне сваімі крупамі беларускага рынку. Гэта звязана з павелічэннем попыту на яе і абмежаваннем паставак з суседняй Расіі. Як рэгіён мае намер рэалізаваць патрабаванне кіраўніка дзяржавы і якія для гэтага ёсць магчымасці?
Беларусь плануе спрасціць парадак атрымання грамадзянства. Ільготныя ўмовы могуць быць прадастаўлены іншаземцам, якія атрымліваюць у краіне прафесійную адукацыю. Гэта прадугледжана папраўкамі ў закон аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь, паведаміла член Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Марыя Васілевіч.
Пандэмія COVID-19 ахапіла ўвесь свет. Сёння неабходна з цярпеннем ставіцца да навакольнага, не панікаваць і не губляць сілы духу. Менавіта цяпер той момант, калі клопат адзін пра аднаго важны асабліва. Беларускія рабочыя розных сфер дзейнасці аб’ядналіся, каб падтрымаць суайчыннікаў.
Бабруйск – горад воінскай славы. Фашысцкая акупацыя працягвалася ў Бабруйску роўна тры гады. Гэта быў час пакут і масавых расстрэлаў мірнага насельніцтва, час гераічнай барацьбы падпольшчыкаў і партызан. Глядзіце новы відэаролік праекта СБ «Абеліскі вялікага подзвігу».
З захаваннем усіх рэкамендацый санітарна-эпідэміялагічных службаў, улікам забеспячэння санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту студэнтаў і выкладчыкаў у МДУ імя А. А. Куляшова на гэтым тыдні праходзяць дзяржаўныя экзамены. Атэстат прафесійнай сталасці неўзабаве атрымае больш за 200 студэнтаў факультэта педагогікі і псіхалогіі дзяцінства–лагапеды, спецыялісты дашкольнай адукацыі, псіхолагі, як паведамілі ў ВНУ.
Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава падрыхтавалі музычны відэафільм ў падтрымку медыкаў, якія мужна ратуюць жыццё і здароўе людзей. Пра гэта паведаміў кіраўнік установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.