У Магілёўскай вобласці вытворчасць прамысловай прадукцыі ажыццяўляюць больш за 1500 прадпрыемстваў з колькасцю працуючых каля 97,5 тысяч чалавек (23% ад агульнай колькасці занятых у эканоміцы вобласці).
Прамысловы комплекс Магілёўскай вобласці вырабляе 8,4% рэспубліканскага аб'ёму прамысловай прадукцыі і фарміруе амаль трэць валавога рэгіянальнага прадукту.
Асноўнымі галінамі прамысловасці з'яўляюцца вытворчасць харчовых прадуктаў, гумавых і пластмасавых вырабаў, хімічную вытворчасць і вытворчасць машын і абсталявання. У вобласці засяроджаны рэспубліканскі аб'ём вытворчасці ліфтаў і шын.
За апошнія пяць гадоў у вобласці павялічылася вытворчасць трыкатажных вырабаў, алеяў раслінных, сыроў, валокнаў хімічных, безалкагольных напіткаў, натуральнамалочнай прадукцыі, паперы і кардону.
Штогод забяспечваецца рост аб'ёмаў імпартазамяшчальнай прадукцыі. За мінулую пяцігодку выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму больш за 3,5 млрд. долараў.
За студзень-чэрвень 2025 г. прамысловымі арганізацыямі вобласці выраблена прадукцыі на суму 8,6 млрд. рублёў. Індэкс прамысловай вытворчасці склаў 100,8%.
Запасы гатовай прадукцыі на 1 ліпеня 2025 г. склалі 996,5 млн. рублёў, іх суадносіны да сярэднямесячнага аб'ёму вытворчасці склалі 88,0%.
Удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў аб'ёме адгружанай прадукцыі за студзень-чэрвень 2025 года ў цэлым па вобласці склала 12,9%.
Імпартазамяшчэнне.
У План мерапрыемстваў па імпартазамяшчэнні Магілёўскай вобласці на 2025 год уключана 140 суб'ектаў гаспадарання вобласці, у тым ліку 108 арганізацый малога і сярэдняга бізнесу. Вытворчасць імпартазамяшчальнай прадукцыі плануецца ажыццяўляць па 230 таварных пазіцыях.
У 2025 годзе плануецца забяспечыць аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму 1 млрд. 125 млн. долараў, або 105,8% да ўзроўню 2024 г. На экспарт плануецца адгрузіць прадукцыі на суму 611,2 млн. долараў (тэмп росту - 100,5%).
Па арганізацыях малога і сярэдняга бізнесу аб'ём імпартазамяшчальнай прадукцыі прагназуецца на суму 590 млн. долараў, ці 103,5% да ўзроўню 2024 г. На экспарт плануецца адгрузіць прадукцыі на суму каля 349 млн. долараў (тэмп росту — 103,6%).
Па выніках працы за студзень-чэрвень 2025 г. аб'ём вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі склаў 565,5 млн. долараў (тэмп росту - 103,2%). Больш за палову вырабленай прадукцыі адгружана на экспарт - 315,3 млн. даляраў (тэмп росту - 100,1%).
Арганізацыямі малога і сярэдняга бізнесу выраблена імпартазамяшчальнай прадукцыі на суму 296,3 млн. долараў прадукцыі (тэмп росту - 103,1%), у тым ліку на экспарт рэалізавана больш за палову вырабленай прадукцыі - 177,2 млн. долараў (тэмп росту - 105,0%).
Доля малога і сярэдняга бізнесу ў агульным аб'ёме вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі склалася на ўзроўні запланаванага паказчыка - 52,4%.
Статьи:
28.05.2021 - 11:10
На ОАО «Кричевцементношифер» открыли новый производственный объект
29.03.2021 - 12:47
18.02.2021 - 10:36
16.12.2020 - 14:28
Завод у Шклове асвойвае вытворчасць паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў
01.04.2020 - 15:59
10.10.2019 - 16:55
09.10.2019 - 13:14
16.08.2019 - 16:52
24.05.2019 - 08:14
17.05.2019 - 08:37
27.03.2019 - 10:24
11.03.2019 - 13:33
Філіял «Домабудаванне» Шклоўскага завода газетнай паперы мае намер выйсці на рынак Германіі
28.02.2019 - 09:36
«Магатэкс» плануе завяршыць комплексную мадэрнізацыю да кастрычніка
22.02.2019 - 12:59
МАЗ прэзентаваў у Магілёве звышхуткага «жалезнага дрывасека»