У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне вобласці атрымлівае розныя віды пенсій 277,3 тыс. чалавек, што складае 27,3 % ад колькасці насельніцтва вобласці.
У сістэме сацыяльнай абароны Магілёўскай вобласці працуе каля 5 тысяч спецыялістаў, чыя праца штодзённа спрыяе паляпшэнню якасці жыцця сацыяльна неабароненых катэгорый насельніцтва – ветэранаў вайны і працы, інвалідаў, дзяцей-сірот, адзінокіх пенсіянераў і малазабяспечаных людзей.
25 тэрытарыяльнымі цэнтрамі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва на пастаяннай аснове аказваюцца розныя віды сацыяльных паслуг, у тым ліку для асоб пенсійнага ўзросту і інвалідаў. Для павышэння якасці абслугоўвання непрацаздольных грамадзян, у першую чаргу жыхароў вёскі, больш поўнага ахопу іх сацыяльным абслугоўваннем працуюць сацыяльныя пункты цэнтраў.
Грамадзянам, якія цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання, аказваюцца паслугі сядзелкі.
Цэнтрамі вядзецца праца па ўкараненні новых формаў працы сацыяльнага абслугоўвання і жыццеўладкавання непрацаздольных грамадзян: замяшчаючыя «прыёмныя», «гасцявыя», «патранатныя» сем’і; дамы (кватэры) сумеснага самастойнага (сезоннага) пражывання, дамы зімоўкі.
У гарадах Бабруйску і Магілёве прадастаўляюцца паслугі «сацыяльнае таксі».
У кожным цэнтры функцыянуюць аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, у якіх арганізавана работа гурткоў (клубаў), рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў з рознымі відамі дзейнасці.
Спецыялістамі цэнтраў аказваецца дапамога ў афармленні рамесніцтва, суправаджаецца працаўладкаванне.
Грамадзяне карыстаюцца паслугамі суправаджальнага пражывання для інвалідаў: паслугі памочніка па суправаджэнні, паслугі асістэнта, паслугі перакладчыкаў мовы жэстаў.
Асобным катэгорыям сем’яў прадастаўляюцца паслугі няні.
У вобласці функцыянуе 9 дамоў-інтэрнатаў і 12 аддзяленняў кругласутачнага знаходжання, у якіх пражывае больш за 2,5 тысячы чалавек. У іх ёсць магчымасць прадастаўлення часовага, у тым ліку кароткатэрміновага пражывання. У Вясноўскім дзіцячым доме-інтэрнаце створаны ўмовы для прадастаўлення паслугі па сацыяльнай перадышцы.
Ва ўсіх псіханеўралагічных дамах-інтэрнатах створаны аддзяленні суправаджальнага пражывання, у Вясноўскім дзіцячым доме-інтэрнаце створана тры аддзяленні на тэрыторыі дома-інтэрната, адно – у г. п. Глуск. Праца аддзяленняў суправаджльанага пражывання накіравана на сацыялізацыю грамадзян, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах, і падрыхтоўку іх да самастойнага жыцця.
У ліпені 2021 ў Чавускім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце адкрыўся Дом самастойнага пражывання, што дазваляе вырашыць пытанне жыццеўладкавання асоб, адноўленых у дзеяздольнасці, якія могуць пражываць самастойна.
За 2021 год выкананы прагнозныя паказчыкі. Забяспечаны своечасовае прызначэнне, пераразлікі і выплата пенсій і дапамог. Застаецца стабільнай сітуацыя на рынку працы.
Статьи:
01.10.2021 - 12:57
10.09.2021 - 16:37
Па новай праграме «Сямейны капітал» 4 тыс. шматдзетных сем’яў Магілёўскай вобласці адкрылі дэпазіты
07.09.2021 - 17:37
«Гарачая лінія» ў межах Тыдня нулявога траўматызму адбудзецца 13 верасня ў Магілёве
07.09.2021 - 09:45
У Чавусах інвалідаў навучаюць самастойнаму пражыванню (відэа)
03.09.2021 - 17:16
Прафарыентацыйнае мерапрыемства для моладзі пройдзе ў Магілёве 9 верасня
30.08.2021 - 15:30
12.08.2021 - 15:46
27.07.2021 - 09:56
22.07.2021 - 15:19
Як магілёўская служба занятасці праводзіць для моладзі трэнінгі па выбары прафесіі
07.07.2021 - 15:19
Першы ў Магілёўскай вобласці дом самастойнага пражывання адкрыўся ў Чавускім раёне
31.05.2021 - 15:38
Як у Магілёўскай вобласці дапамагаюць дарослым дзецям-сіротам (відэа)
01.05.2021 - 12:38
Спецыяльную прэмію за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручылі моладзі вобласці ў Магілёве
05.04.2021 - 16:19
10.02.2021 - 10:57
14.12.2020 - 10:28
У Магілёўскай вобласці 14 чалавек з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі аформіліся рамеснікамі
08.10.2020 - 14:57
Тыдзень маці пройдзе ў Магілёўскай вобласці 12–18 кастрычніка
08.10.2020 - 09:49