30.12.2020 - 10:03
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў указ №496 «Аб прасочвальнасці тавараў». Дакумент накіраваны на рэалізацыю Пагаднення аб механізме нагляду за таварамі, увезенымі на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
23.12.2020 - 12:55
З сярэдзіны лістапада 2020 г. функцыянуе афіцыйны публічны тэлеграм-канал Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь «Бяспека і якасць» (@gosstandartby).
Аснову напаўнення тэлеграм-канала складае інфармацыя з улікам пастаяннай актуалізацыі з «Рэестра небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абароту на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Адзначаная інфармацыя распаўсюджваецца з мэтай выключэння пападання ў гандаль і да пакупнікоў небяспечнай і забароненай прадукцыі.
23.12.2020 - 10:20
Папяровая фабрыка «Спартак» (г. Шклоў) рыхтуецца да запуску новага абсталявання, якое дазволіць павялічыць аб’ёмы перапрацоўкі макулатуры, як паведамілі ў канцэрне «Беллеспаперапрам».
22.12.2020 - 16:29
Падпісана дадатковае пагадненне да Пагаднення паміж Магілёўскім аблвыканкамам, абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў на 2019–2021 гады. Дакумент дапоўнены ў сувязі з зменамі ў заканадаўстве, якія ў найбліжэйшы час будуць адлюстраваны ў пагадненнях усіх узроўняў і калектыўных дагаворах.
17.12.2020 - 13:48
Арганізацыі Бабруйска і Смаленскай вобласці сёння правялі анлайн-сустрэчу па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, якое сумесна з Цэнтрам падтрымкі экспарту Смаленскай вобласці выступіла арганізатарам мерапрыемства.
16.12.2020 - 14:28
РУП «Завод газетнай паперы» (Шклоў) асвойвае вытворчасць новага віду запатрабаванай на рынку прадукцыі – паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў, – паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».
15.12.2020 - 16:49
Праект «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» аб’яўляе другі конкурс ініцыятыў па развіцці прадпрымальніцтва ў 12 пілотных раёнах Беларусі. Пра гэта паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю праекта Надзея Сінельнік.
14.12.2020 - 10:38
Шэраг праблем і парушэнняў выяўлены Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы УА «Асіповіцкі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж». Пра гэта паведаміў выканальнік абавязкаў намесніка старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
11.12.2020 - 11:36
У в. Салтанаўка (РГК «Грын-Хіл») адбылася анлайн-канферэнцыя па абмене вопытам паміж цэнтрам інавацый і падтрымкі прадпрымальніцтва нямецкага горада Айзенаха і прадстаўнікамі бізнес-колаў Магілёўскага, Крычаўскага і Касцюковіцкага раёнаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, які выступаў арганізатарам мерапрыемства.
10.12.2020 - 16:29
Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе РФ здымае абмежаванні на пастаўкі прадукцыі з трох беларускіх мясакамбінатаў. Такое рашэнне прынята па выніках перагавораў кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і намесніка прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандра Субоціна, як паведамляецца на сайце расійскага ведамства.
08.12.2020 - 10:13
Навагоднія кірмашы праходзяць у Магілёве. «Калядная крама» – адзін з самых буйных кірмашоў у горадзе – размясцілася на пляцоўцы ля ГЦ «Атрыум».
02.12.2020 - 14:55
Шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве быў падпісаны прадстаўнікамі Прыморскага краю і Магілёўскай вобласці ва Уладзівастоку на мінулым тыдні. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў старшыня аблвыканкама Леанід Заяц.
У яе склад таксама ўвайшлі прадстаўнікі буйных беларускіх машынабудаўнічых, будаўнічых і аграпрамысловых прадпрыемстваў. Па ключавых кірунках супрацоўніцтва прайшлі перамовы, якія завяршыліся падпісаннем двухбаковых пагадненняў.
02.12.2020 - 13:52
За 11 месяцаў 2020 года Магілёўская мытня пералічыла ў рэспубліканскі бюджэт Br328 млн. Павелічэнне гэтага паказчыка на 75% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года звязана з удзелам у праекце па здзяйсненні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.
01.12.2020 - 12:50
Усе віды працоўных пенсій павышаюцца з 1 снежня ў адпаведнасці з указам № 409 ад 5 лістапада 2020 года, як паведамілі ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
01.12.2020 - 10:45
Санацыю Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода падоўжаць да 2025 года. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2020 года № 678, якая афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Саўмін узгадніў хадайніцтва канцэрна «Белдзяржхарчпрам» аб падаўжэнні тэрміну санацыі завода да 15 лістапада 2025 года.
Санацыя прадпрыемства вядзецца з 2018 года.
30.11.2020 - 10:43
Прамую тэлефонную лінію правядзе 1 снежня намеснік старшыні камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Павел Леанідавіч Марыненка.
З 10.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 32 26 63 ён адкажа на актуальныя пытанні развіцця і падтрымкі прадпрымальніцтва.
Рэд.
26.11.2020 - 15:36
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі аднаго з найбуйнейшых у Рэспубліцы вытворцаў піва – ЗАТ «Бабруйскі бровар» – выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. У іх ліку парушэнні заканадаўства аб цэнаўтварэнні, якія пацягнулі неабгрунтаванае завышэнне коштаў на шэраг тавараў на больш чым Br100 тыс., бухгалтарскага ўліку, заканадаўства аб адходах, невыкананне тэрмінаў завяршэння знешнегандлёвых аперацый і іншыя.
26.11.2020 - 13:28
Гарады-пабрацімы Ішым і Бабруйск сёння правялі бізнес-сустрэчу ў рэжыме анлайн. Дыялог быў арганізаваны ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» і Бабруйскім гарадскім выканаўчым камітэтам пры падтрымцы дэпартамента інвестыцыйнай палітыкі і дзяржаўнай падтрымкі прадпрымальніцтва Цюменскай вобласці і адміністрацыя горада Ішым.
Мэтай сустрэчы стала ўмацаванне ўзаемаадносін, павышэнне інвестыцыйнай актыўнасці і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.
26.11.2020 - 12:13
У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень–кастрычнік гэтага года паступіла Br 1 234,7 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Па словах суразмоўцаў, даходы бюджэту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыліся на Br122,2 млн., або 11% у фактычным вылічэнні.
25.11.2020 - 11:44
СЭЗ «Магілёў» распрацавала 3D туры, якія дазваляюць віртуальна наведваць участкі. Пра гэта паведамляецца на сайце свабоднай эканамічнай зоны.
Тэхналогія панарамных здымкаў стварае 100% віртуальную копію рэальнай прасторы з «эфектам прысутнасці». Наведвальнік можа інтэрактыўна перамяшчацца ў прасторы, што дазваляе атрымаць максімальна дакладную інфармацыю аб цікавых участках і свабодных прамысловых плошчах у межах СЭЗ «Магілёў».