RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

16.06.2020 - 14:36

Кульмінацыяй свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 11 ліпеня стане гала-канцэрт «Мая Александрыя». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.

16.06.2020 - 10:29

Вялікі гарадскі пікнік наладзяць у Магілёве 28 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Месцам правядзення шостага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 18.00 адпачывальнікам прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі.

16.06.2020 - 10:19

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы і клубныя ўстановы культуры рэгіёна запусцілі флэшмоб #дзякуйдоктар, дзе выказалі ўдзячнасць ўсім медыцынскім работнікам айчыннай аховы здароўя.

15.06.2020 - 14:59

Кніга паэзіі Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» выйшла з друку ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». У яе паэт уключыў творы, якія апяваюць прыгажосць роднай зямлі. А яна для яго не толькі там, дзе была вёска Новы Юзін на Кіраўшчыне, дзе ў 1958 годзе нарадзіўся Аляксандр Мікалаевіч (потым знікла як бесперспектыўная), дзе рос да 12 гадоў, адкуль потым сям’я пераехала ў недалёкую вёску Чачэвічы суседняга раёна, дзе скончыў школу і адкуль паступіў у ваеннае вучылішча. Родная зямля для яго, як і для кожнага з нас, — уся Беларусь.

12.06.2020 - 13:57

Магілёўскі абласны тэатр лялек 24 чэрвеня пачне сезон са спектакля «Прыгоды Бураціна, або таямніца Залатога ключыка». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Гэта займальная гісторыя пра тое, як лёгка пайсці па няправільным шляху. У пастаноўцы Бураціна аказваецца галоўным героем прыгодніцкага трылера. Рэдкі дзіцячы спектакль валодае такой энергетыкай: на сцэне арганічна ўзаемадзейнічаюць музыка, святло і праекцыйная карцінка. Дзеянне адбываецца вельмі дынамічна: дэкарацыі і героі мяняюцца пастаянна…

05.06.2020 - 15:39

Бабруйскі ўзорны тэатр песні «Шына-най» выпусціў новы кліп сумесна са спеваком Віталем Гардзеем. Ён здымаўся ў горадзе на Бярэзіне і называецца «Спасибо скажем всем».

05.06.2020 - 12:48

Новы раённы мастацкі музей на месцы ранейшага будуюць у Бялынічах. Аб’ект узводзіцца ў межах падрыхтоўкі горада да Дня беларускага пісьменства, які плануецца правесці ў пачатку верасня.

03.06.2020 - 09:39

Акцыя «Дзень посткросера» пройдзе 5 чэрвеня ва ўсіх аддзяленнях паштовай сувязі Беларусі, паведамляецца на сайце РУП «Белпошта».

03.06.2020 - 09:32

Выстава дзіцячых малюнкаў «З мараю пра лета...» адкрываецца сення ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым расказалі ва ўстанове культуры.

02.06.2020 - 09:18

Магілёўская абласная філармонія запускае музычны анлайн-марафон у падтрымку медыцынскіх работнікаў «Рукі, якія даруюць жыццё». Пра гэта паведаміла рэжысёр установы культуры Яніна Даніленка.

29.05.2020 - 11:59

«Зала адной карціны» пачала працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Першай гледачы ўбачаць карціну «Беларускія льны» Віктара Грамыкі.

Незвычайная выстава прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Паводле задумкі, адна карціна будзе размяшчацца ў камернай зале. Паглядзець яе зможа кожны наведвальнік. Знаёмства з мастацкім творам будзе суправаджацца адпаведнай атмасфернай музыкай і відэапрэзентацыяй.

14.05.2020 - 10:15

З нагоды Міжнароднага дня музеяў музей В. К. Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве прадставіць святочную праграму. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

Сваё свята музей адзначыць 17 мая. Дасць старт святочнай праграме ў 14.00 на пляцоўцы (перад уваходам) вернісаж «Паслядоўнікі Бялыніцкага-Бірулі» (копіі твораў В. К. Бялыніцкага-Бірулі, выкананыя прафесійнымі і юнымі мастакамі Магілёўскай дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў).

14.05.2020 - 09:03

Стартаваў рэспубліканскі этап конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» – 2020». Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі.

«Конкурс праводзіцца сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Работы прымаюцца да 22 мая. Раённы (гарадскі) і абласны этапы прайшлі ў лютым–красавіку гэтага года», – адзначылі ў ведамстве.

13.05.2020 - 09:13

Штогадовая міжнародная акцыя «Ноч музеяў» пройдзе 18 мая ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава ў анлайн-фармаце, паведаміла намеснік дырэктара ўстановы культуры Карына Валабуева.

13.05.2020 - 09:03

Міністэрства інфармацыі запрашае да ўдзелу ў рэспубліканскім творчым конкурсе «Пад знакам Года малой радзімы!». Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Яго асноўныя мэты – рэалізацыя задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў развіцці рэгіёнаў краіны, фарміраванне павагі да малой радзімы, дэманстрацыя яркіх дасягненняў па зберажэнні і адраджэнні роднага краю, садзейнічанні выхавання ў моладзі патрыятызму і любові да Радзімы праз паняцце «Малая радзіма» і фарміраванне актыўнай жыццёвай пазіцыі маладога пакалення.

07.05.2020 - 09:54

Палац культуры вобласці ў Магілёве прапануе жыхарам рэгіёна паглядзець 8 мая серыю online-канцэртаў, прысвечаных 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта расказалі ва ўстанове культуры.

06.05.2020 - 09:01

Музей гісторыі Магілёва прэзентуе сёння інтэрактыўную выставу «Будуць вечна сады расцвітаць...», прысвечаную 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У выставе прынялі ўдзел вядомыя магілёўскія фатографы, якія прадставілі панараму святкавання Дня Перамогі ў Магілёве за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў. У экспазіцыю ўвайшлі работы 12 майстроў, у тым ліку Генадзя Карчэўскага, Аляксандра Ліціна, Ірыны Савосінай, Мікалая Цітова, Анатоля Талкачова і Мірона Шчудло.

29.04.2020 - 12:38

Міжнародны фестываль ArtFest прайшоў трэцім разам і адбыўся ў дыстанцыйным фармаце. Конкурсныя відэа ацэньвала не толькі кампетэнтнае журы, але і карыстальнікі многіх сацыяльных сетак. Такім чынам, удзельнікі змаглі атрымаць новых падпісчыкаў і фанатаў у сваіх акаўнтах.

22.04.2020 - 10:59

Навучэнцы і педагогі Магілёўскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў імя Яўгена Глебава падрыхтавалі музычны відэафільм ў падтрымку медыкаў, якія мужна ратуюць жыццё і здароўе людзей. Пра гэта паведаміў кіраўнік установы адукацыі Аляксандр Курсакоў.

22.04.2020 - 09:58

У Магілёўскім абласным тэатры лялек адкрыецца музей. У экспазіцыі будуць прадстаўлены старыя афішы, дэкарацыі, а таксама лялькі, якія пайшлі на заслужаны адпачынак.

Ужо створаны макет. Яго аўтар – мастак-канструктар лялек Дзяніс Казлоў – адзначае: «Мэта музея – пазнаёміць маленькіх гледачоў са спектаклямі, якія выйшлі з рэпертуару».

Адкрыць культурны аб’ект плануюць у 2021 годзе і прымеркаваць падзею да юбілею тэатра.