RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

19.04.2021 - 11:34

Пасяўная ў Магілёўскай вобласці ідзе поўным ходам. У гэтым сезоне аграрыі робяць стаўку на высокарэнтабельныя культуры: рапс, ячмень, пшаніцу і цукровыя буракі.

15.04.2021 - 13:34

На Асіповіцкім палігоне пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёра Уладзіміра Кулажына прайшло батальённае тактычнае вучэнне (БТВ) з вайскоўцамі запасу, закліканымі на збор у 72-й гвардзейскі аб’яднаны навучальны цэнтр падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве абароны.

13.04.2021 - 15:23

Усяго ў Магілёўскай вобласці плануецца пасадзіць новы лес на плошчы 4400 гектараў. Што тычыцца пасадачнага матэрыялу з палепшанымі спадчыннымі ўласцівасцямі, то яго вырошчваюць у спецыяльных гадавальніках з адборачнага насення. Такі падыход у далейшым уплывае на якасць драўніны.

Добрым зачынам у планах лясгасаў рэгіёна стаў Тыдзень лесу: у вобласці ў ім прыняло ўдзел больш за 9000 чалавек, у мінулым годзе–6000. Аб’ём выкананых работ таксама вырас з 600 гектараў да 900.

13.04.2021 - 12:59

Школьнікі пасёлка Леніна Горацкага раёна з дапамогай QR-кодаў стварылі жывую карту роднага краю. Яна расказвае пра гісторыю аграгарадка і будні мясцовых жыхароў. Інтэрактыўны праект ужо адзначылі на рэспубліканскім конкурсе «Тэхнаінтэлект», і школьная IT-каманда вырашыла пайсці далей.

08.04.2021 - 09:34

У Магілёўскай вобласці ідзе сяўба ранніх яравых культур. Свае карэктывы ўнесла позняя вясна. У ЗАТ «Вялікія Славені» Шклоўскага раёна тэхніка таксама выйшла ў палі.

07.04.2021 - 10:56

Сёння малочна-таварная ферма «Свіслач» КСУП «Вязаўніца-Агра» Асіповіцкага раёна сімвалічна стала пляцоўкай для ўрачыстасці. Найлепшых работнікаў МТФ адзначылі на абласным і раённым узроўнях. Выбар кіраўніцтва рэгіёна ўпаў менавіта на гэтую ферму невыпадкова: за мінулы год тут надаілі 10,6 тысяч кілаграмаў малака на карову.

06.04.2021 - 16:40

Дрыбінскі раён далучыўся да рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь Беларусі. Нас аб’ядноўвае гісторыя і вера». Моладзь раёна дапамагла навесці парадак на тэрыторыі Свята-Праабражэнскай царквы, аб чым паведаміў першы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Паўлоўскі.

05.04.2021 - 14:26

У Клічаўскім раёне пачалася рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Усакіна». Працы будуць праходзіць у два этапы. Пра гэта расказаў старшыня Клічаўскага раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Кніга.

31.03.2021 - 17:20

Сёння з рабочым візітам Міністр інфармацыі Ігар Луцкі наведаў Хоцімск. Ён правёў сустрэчу з хацімчанамі, а затым пагутарыў з калектывам мясцовай рэдакцыі раённай газеты «Шлях кастрычніка».

Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу. Ігар Уладзіміравіч адзначыў, што ў яго планах – вывучэнне рэгіянальнай прэсы, нават у самых невялікіх і аддаленых ад сталіцы мястэчках.

29.03.2021 - 17:23

На полі ААТ «Цішоўка» ў вёсцы Севасцянавічы Магілёўскага раёна правялі традыцыйнае абрадавае свята «Засеўкі». Старадаўні рытуал, які сімвалізуе прыход вясны ў жыццё хлебаробаў, даў старт пасяўной кампаніі ў Магілёўскім раёне. Аграрыі настроены на вынік: уся тэхніка гатова, ўгнаеннямі для падкормкі азімых культур і насеннем забяспечаны пад поўную патрэбнасць.

26.03.2021 - 15:49

Чыгірынскі кластар плануюць стварыць у Магілёўскай вобласці сёлета. Ён аб’яднае розныя суб’екты гаспадарання, якія вядуць сваю дзейнасць на Чыгірынскім вадасховішчы. Прэзентацыя праекта прайшла сёння на выязным практыкуме «Інвестыцыйныя магчымасці для развіцця тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» у Касцюковічах.

18.03.2021 - 15:01

Моладзь і актыўныя жыхары Быхаўскага раёна далучыліся да акцыі па навядзенні парадку каля памятных знакаў спаленым вёскам. Сёння займаліся добраўпарадкаваннем ля мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Красніца. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Быхаўскага райвыканкама Тамара Сямёнава.

18.03.2021 - 09:53

Члены грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі фонд міру» Дрыбінскага раёна далучыліся да акцыі, прымеркаванай да Дня памяці Хатынскай трагедыі. Актывісты добраўпарадкавалі тэрыторыю брацкай магілы загінулых воінаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў Дрыбіне.

Увосень 1943 года войскі Заходняга фронту выйшлі на мяжу Ляды–Леніна–Дрыбін. У выніку наступальнай аперацыі 2 кастрычніка яны вызвалілі Дрыбін і частку Дрыбінскага раёна.

 

16.03.2021 - 13:16

Чарговы цікавы праект на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці. У вёсцы Гарадзецкая Краснапольскага раёна ствараюць конную сядзібу.

Ініцыятыва належыць мясцоваму аграрыю Юрыю Зямцову і аднадумцам. Пакуль на ферме навучаюцца будучыя трэнеры па верхавой яздзе.

10.03.2021 - 12:58

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у конкурснай праграме Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Плануецца, што мерапрыемства пройдзе ў Клімавічах 28–30 мая. Пра гэта паведамляецца на сайце Клімавіцкага райвыканкама.

09.03.2021 - 14:49

У Магілёўскай вобласці працуе больш за 25 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў. Кожны трэці – у сельскіх раёнах. Як жыве і працуе Сяргей Рагоўскі з крычаўскай вёскі Сычыкі ў рэпартажы «Беларусь 4. Магілёў».

23.02.2021 - 11:48

У ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна ёсць даўняя традыцыя: першы ўраджай гародніны з цяплічнага камбіната трэба вырасціць да свята 23 лютага. Цяперашні сезон не стаў выключэннем: першая партыя агуркоў саспела ў рассветаўскіх цяпліцах!

Першы ўраджай у канцы лютага–гэта як справа гонару для агароднікаў. Агуркі ў цяплічным камбінаце растуць на плошчы 2 гектары. І сабраць з іх плануюць не менш, чым у мінулым годзе, – больш за 1000 тон зялёнай гародніны.

05.02.2021 - 12:13

Пракурор Магілёўскай вобласці Аляксандр Чадзюк і старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Алег Садоўскі правялі выязны асабісты прыём грамадзян у Касцюковіцкім райвыканкаме.

03.02.2021 - 15:40

Аляксандр Канавалаў – кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі «Новы быт» Шклоўскага раёна. Ён адзін з прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці на VI Усебеларускім народным сходзе.

Аляксандр нарадзіўся і вырас на вёсцы. Пачаў займацца фермерствам разам з бацькам яшчэ 30 гадоў таму. За гэты час «Новы быт» ператварыўся ў сур’ёзную гаспадарку. Праўда, бацька займаўся свінагадоўляй, а малады фермер загарэўся ідэяй разводзіць буйную рагатую жывёлу.

02.02.2021 - 16:34

Сярод тых, хто прадставіць Магілёўскую вобласць на Усебеларускім народным сходзе, будзе і мсціслаўская дэлегацыя. У яе ўваходзіць старшыня Ходасаўскага сельвыканкама Анатоль Пруднікаў. Яго добра ведаюць і паважаюць не толькі ў Ходасах і прылеглых вёсках, але і ў раёне. Пад яго кіраўніцтвам сельсавет тры гады запар уваходзіў у спіс найлепшых і не здае гэтыя пазіцыі і сёння.

Карэспандэнтдаведалася, што ён хацеў бы абмеркаваць на народным вечы.