RU BY EN 中文
Twitter Instagram

рэгіёны Subscribe to RSS - рэгіёны

19.06.2020 - 14:48

Артысты Магілёўскага раёна падзякавалі медыкам. Творчыя калектывы выступілі на адкрытым паветры перад будынкамі магілёўскай паліклінікі № 11 і сельскіх амбулаторый у Дашкаўцы, Сухарах, Нядашаве, Княжыцах. Віншавальная акцыя ў падтрымку ўрачоў, медыцынскіх сясцёр прайшла напярэдадні Дня медыцынскага работніка. Пра гэта расказала намесніца дырэктара аб’яднанай клубнай сістэмы Магілёўскага раёна Наталля Гоманава.

17.06.2020 - 10:38

Першы сельскагаспадарчы атрад школьнікаў выйшаў у поле Шклоўскага раёна. 10 вучняў Заходскай сярэдняй школы працуюць у гаспадарцы «Ніва».

Нягледзячы на юны ўзрост, сельскія школьнікі добра ведаюць усе аграрныя правілы. Хлопцы і дзяўчаты занятыя відавой праполкай і, па словах дарослых, адказна ставяцца да гэтай справы.

Школьнікі Магілёўшчыны гэтым летам актыўна працуюць у сельскагаспадарчых, а таксама экалагічных атрадах. Гэта дае ім магчымасць зарабіць дадатковыя грошы.

15.06.2020 - 09:36

У Шклоўскім раёне ўведзена забарона на наведванне лясоў у сувязі з сухім і цёплым надвор’ем.

Нагадаем: рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Меры абмежавальнага характару ўводзяцца ў выпадку ўстанаўлення высокага класа пажарнай небяспекі. Галоўная мэта ўвядзення забароны на наведванне лясоў –арганізацыя бяспекі грамадзян, захаванасці іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

11.06.2020 - 12:57

Тры новыя яркія арт-аб’екты з’явіліся на цэнтральных вуліцах Горак. Вершы вядомых паэтаў-землякоў аздобілі фасады будынкаў

09.06.2020 - 09:32

Асабісты прыём грамадзян правядзе 19 чэрвеня з 10.00 да 12.00 у Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, 35) начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.

04.06.2020 - 12:18

Пляцоўка для заняткаў вулічнай гімнастыкай адкрыта ў парку 50-годдзя Перамогі ў Быхаве.

02.06.2020 - 16:53

Віртуальная пляцоўка для заняткаў на вакацыях «Цэнтрыфуга» адкрылася ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Бабруйска.

Гэта пляцоўка створана ў першую чаргу для тых, хто праводзіць канікулы ва ўмовах абмежавання кантактаў. Яна будзе працаваць двойчы на тыдзень: па панядзелках і пятніцах з 10:00 да 12:00. І гэта не толькі гутаркі і хвілінкі бяспекі ад розных службаў, але майстар-класы і нават танцавальныя батлы. Тыя, хто прапусціць жывы эфір, атрымае спасылку ў Instagram.

02.06.2020 - 16:25

Фермерская гаспадарка Васіля Зайцава ў вёсцы Махава – самая буйная ў Магілёўскім раёне. А пачыналася ўсё ў 90-х з невялікага ўчастка зямлі, дзе працавалі два чалавекі.

02.06.2020 - 10:27

Батанічны сад Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках можна назваць самым летнім месцам краіны. Упершыню за 40-гадовую гісторыю аранжарэі тут заквітнеў і прынёс плён банан.

Праўда, паспеюць бананы толькі восенню. Але і акрамя іх у садзе ёсць чым палюбавацца. У аранжарэі круглы год цёпла і зелена. Больш трох з паловай сотняў раслін, якія звычайна растуць у тропіках і пустынях, сабрана з усяго свету.

01.06.2020 - 15:03

Медыкаў, якія лечаць хворых на каранавірус, у Горках падтрымліваюць рознымі акцыямі – ад збору сродкаў да творчых флэшмобаў.

У Горацкай дзіцячай школе мастацтваў і мастацкіх рамёстваў ствараюць актуальны хэштэг «дзякуйдоктар». Кожнаму вучню даверана адна літара. Самаму малодшаму мастаку – 6 гадоў, самаму старэйшаму – 12. Дзеці не сумняваюцца, што іх творчасць падыме медыкам настрой.

01.06.2020 - 10:17

Алею Памяці ў гонар удзельнікаў войн XX стагоддзя адкрылі ў аграгарадку Семукачы Магілёўскага раёна. Яна стала часткай раней пасаджанага вяскоўцамі сквера, прысвечанага 75-годдзю Перамогі. Над стварэннем аб’екта, які стаў упрыгожваннем населенага пункта і адначасова данінай павагі тым, хто абараняў жыццё, працавалі як мясцовыя жыхары, так і іх былыя аднавяскоўцы.

29.05.2020 - 10:28

Адкрыццё Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануецца ў ліпені.

– Усе ўнутраныя аздобныя працы ў будынку бальніцы ўжо завершаны, – далажыў аб становішчы начальнік участка ДУКДП «Міжраённы домабудаўнічы камбінат» Уладзімір Пруднікаў. – У найбліжэйшы час рыхтуемся ўстанаўліваць мэблю. Зараз вядзём аздобныя працы па знешняй частцы будынка і добраўпарадкаванні. На аб’екце працуе 160 чалавек – гэта работнікі МДБК і субпадраднай арганізацыі.

29.05.2020 - 09:40

У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна заканчваецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці», які плануецца адкрыць у чэрвені. У праекце задзейнічаны як бюджэтныя сродкі, так і сродкі насельніцтва. Адкрыты спецыяльныя рахункі, на якія паступаюць грошы. Далучыліся да акцыі і дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, выбраныя ад Магілёўскай вобласці, а таксама члены абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў. Агульнымі намаганнямі на добрую справу імі пералічана каля 2 тысяч рублёў.

29.05.2020 - 09:39

Новы збожжаўборачны камбайн вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» папоўніў парк машын Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі ўстановы адукацыі Уладзімір Гусараў.

28.05.2020 - 09:23

На палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» прыступілі да высаджвання кавуноў у адкрыты грунт. У Магілёўскай вобласці карысную ягаду ў прамысловых маштабах будуць вырошчваць упершыню.

27.05.2020 - 09:15

Два ўчасткі раней меліяраваных зямель агульнай плошчай каля 170 га будуць адноўленыя ў Бабруйскім раёне. Іх плануецца ўвесці ў севазварот ужо ў сёлетні летні сезон.

27.05.2020 - 09:08

Бытавую тэхніку для ўладкавання «чыстай зоны» медыкам ЦРБ Бялыніч перадалі абласная і раённая прафсаюзныя арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу. Бязвыплатная дапамога аказана ў межах прафсаюзнай акцыі «Справімся разам».

26.05.2020 - 14:15

Беспрацоўным жыхарам Бабруйска прапануюць навучыцца новым прафесіям. Пра гэта паведамілі ў Бабруйскім гарвыканкаме.

«Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага гарвыканкама працягвае набор беспрацоўных грамадзян для навучання па напрамку «прадпрымальнік (індывідуальны)». Навучальны курс стартуе з 28 мая. Зараз яшчэ ёсць свабодныя месцы», – расказалі ў гарвыканкаме.

26.05.2020 - 10:02

У ААТ «Крычаўцэментнашыфер» завяршылі рэканструкцыю павышанага пуці (збудавання для разгрузкі сыпкіх матэрыялаў). У выніку выключана магчымасць змешвання прымаемых сыпкіх грузаў (каменны вугаль, торфабрыкет) і адладжана іх сартаванне з мэтай захавання тэхналагічнай дысцыпліны. Дзякуючы інжынерным і тэхналагічным рашэнням скарочаны час выкарыстання чыгуначных вагонаў пад грузавымі аперацыямі, павялічана абарачальнасць вагонаў.

25.05.2020 - 15:11

Аграрыі Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць сёлета каля 1,125 млн. т кармавых адзінак травяных кармоў. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.