29.11.2019 - 08:57
Магіляўчанка Наталля Ластачкіна трапіла ў спіс 30 найлепшых міні-футбалістак планеты. Пра гэта паведамляе сусветны партал «Futsal Planet».
25.11.2019 - 12:18
Выхаванец Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» Ягор Шрамкоў выйграў бронзу на этапе Кубка свету па спартыўнай гімнастыцы, які завяршыўся ў Котбусе (Германія).
25.11.2019 - 11:18
Адкрыты турнір па міні-футболе сярод дзяцей, прысвечаны памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, пройдзе 30 лістапада ў Круглым Магілёўскай вобласці, паведаміў старшыня Круглянскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Алег Уладыка.
25.11.2019 - 10:34
Завяршыліся матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі. «Белшына» ў выязным матчы перамагла сталічны клуб НФК з лікам 2:1. У бабруйчан адзначыліся Раман Салімаў і Юрый Паўлюкавец.
Набраўшы 68 ачкоў, «Белшына» заваявала залатыя медалі чэмпіянату. «Срэбра» ў футбалістаў «Смалявіч» (клуб набраў 64 ачкі), а «бронзу» заваяваў дэбютант чэмпіянату – брэсцкі «Рух». Па найлепшай розніцы забітых і прапушчаных мячоў брэстаўчане апярэдзілі гомельскіх чыгуначнікаў.
20.11.2019 - 12:10
Магілёўскім аблвыканкамам 25–29 лістапада будзе праводзіцца вывучэнне меркавання насельніцтва па пытанні задаволенасці якасцю аказання паслуг установамі фізкультуры і спорту.
Аб фактах няякаснага абслугоўвання, а таксама прапановы па ўдасканаленні работы ў названай сферы можна паведаміць з 8.00 да 13.00 і з 14. 00 да 17.00 па нумары (80222) 23 02 55.
19.11.2019 - 09:41
Юныя тэнісісты блізкага і далёкага замежжа разыграюць у Магілёве ўзнагароды 51-га Міжнароднага мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы пройдуць 2-5 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец».
Ужо заявілі аб удзеле наймацнейшыя маладыя тэнісісты з гарадоў Беларусі і суседніх дзяржаў – працягваецца падача заявак. Узнагароды турніру разыграюць у трох узроставых групах. Пераможцам і прызёрам ўручаць кубкі, медалі, дыпломы і каштоўныя падарункі.
19.11.2019 - 09:26
У новы будынак пераедзе Круглянская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, паведаміла намеснік старшыні Круглянскага райвыканкама Анжэла Лукашэвіч.
«Раней наша спартыўная школа знаходзілася ў памяшканнях 1986 года пабудовы, якія былі на ўскраіне горада. Зараз дзеці будуць займацца ў абноўленых залах, размешчаных у самым цэнтры горада. Урачыстае адкрыццё запланавана на 30 лістапада», – расказала яна.
13.11.2019 - 11:51
У Магілёўскім Палацы гімнастыкі 26–30 лістапада ўпершыню пройдуць адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Турнір спартыўнай славы». Пра гэта паведамілі ў ДСВСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР “Багіма”».
Сваімі выступленнямі гледачоў пацешаць каля 100 таленавітых спартсменаў ва ўзросце ад 7 да 18 гадоў з Латвіі, Расіі, Украіны і Беларусі. Перамога для многіх з іх стане пропускам у нацыянальную зборную, а таксама дазволіць удзельнічаць у прэстыжных міжнародных спаборніцтвах.
12.11.2019 - 10:22
Студэнты Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання сталі пераможцамі Рэспубліканскай універсіяды па футболе. За ўзнагароды турніру змагаліся прадстаўнікі ўсіх ВНУ краіны. У фінальным матчы МДУХ быў мацнейшы за сталічны БНТУ – 1:0.
11.11.2019 - 16:56
Беларускі асілак Вячаслаў Харанека ўстанавіў нацыянальны рэкорд у гіравым марафоне.
58-гадовы асілак выціснуў 24-кілаграмовыя гіры лежачы на працягу гадзіны 2498 разоў. Вячаслаў Харанека прэтэндуе на сусветны рэкорд: вынік можа быць зафіксаваны ў кнізе Гінеса.
06.11.2019 - 10:25
У Чавусах адбылася сустрэча алімпійскіх чэмпіёнаў з выхаванцамі мясцовай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву.
04.11.2019 - 12:33
У Чавусах 5 лістапада пройдзе свята «Сустрэча з чэмпіёнамі». На мерапрыемства, якое пачнецца ў 16.00 у мясцовым доме культуры, запрашаюцца ўсе жадаючыя.
16.10.2019 - 10:12
У Ташкенце (Узбекістан) завяршылася першынство свету па самба сярод юнакоў і дзяўчат, юніёраў і юніёрак 1998-2001 гадоў нараджэння. Турнір сабраў 370 спартсменаў з 29 краін.
15.10.2019 - 13:47
Магіляўчанка Вольга Рагаўцова – сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы сярод глухіх.
Спаборніцтвы прайшлі ў нямецкім горадзе Эсэн. Наша спартсменка апынулася ў тройцы наймацнейшых у марафоне. Больш за 42 км Вольга Рагаўцова пераадолела за 3 гадзіны 3 хвіліны і 55 секунд, што стала нацыянальным рэкордам Беларусі ў падобных турнірах.
Серабро на марафонскай дыстанцыі чэмпіянату Еўропы сярод глухіх – найлепшае дасягненне ў кар’еры магілёўскай спартсменкі.
07.10.2019 - 17:24
У «Магілёўскім Мэбелаін марафоне» прыняло ўдзел больш за 5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму гарвыканкама.
07.10.2019 - 10:45
Магіляўчане Ганна Іванова і Міхаіл Жыгалаў перамаглі ў еўрапейскай праграме на адкрытым чэмпіянаце Польшчы па танцах на інвалідных калясках. Спаборніцтвы праходзілі ў горадзе Ламянкі.
04.10.2019 - 15:47
Таварыскім матчам паміж дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і мясцовымі органамі ўлады адкрыецца новая пляцоўка для міні-футбола ў Асіповічах.
01.10.2019 - 10:30
Шклоўскі «Спартак» – пераможца чэмпіянату вобласці па футболе.
Чэмпіён вызначыўся ў апошнім туры, у вочным матчы лідараў турніру «Спартака» і «Сервалюкс-Агра» з Магілёўскага раёна. Шклаўчане дома ўпэўнена перайгралі суперніка – 3:0 і праз 13 гадоў вярнулі сабе залатыя медалі.
Нагадаю: гэту ўзнагароду «Спартак» дадаў да кубка вобласці, які заваяваў у пачатку жніўня.
30.09.2019 - 10:35
У Магілёве і Оршы 2-8 кастрычніка адбудзецца адборачны раўнд чэмпіянату Еўропы па футболе сярод дзяўчат да 19 гадоў.
Акрамя нашай каманды, у міні-турніры возьмуць удзел зборныя Англіі, Сербіі і Кіпра.
Уваход на гульні свабодны.
26.09.2019 - 09:40
Супрацоўнік Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы Дзяніс Ерашкевіч бег марафон 24 гадзіны без сну, перапынкаў на перакус і практычна без адпачынку. І вынік не прымусіў сябе чакаць – 181 кіламетр і перамога ў абсалютным заліку сярод мужчын.
«Суткі бягом» – так называўся лёгкаатлетычны марафон, які прайшоў нядаўна ў Шчучыне Гродзенскай вобласці. Ён сабраў больш за 30 самых цягавітых бегуноў не толькі з Беларусі, але і з Украіны.