RU BY EN 中文
Twitter Instagram

спорт Subscribe to RSS - спорт

31.03.2023 - 11:03

VIII адкрыты рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе імя братоў Івановых праходзіць у Крычаве. Спаборніцтвы сабралі амаль тысячу юнакоў і дзяўчат розных узростаў з Беларусі, Казахстана і Расіі. Геаграфія - ад Калінінграда да Сахаліна. І першы дзень спаборніцтваў прынёс Беларусі залаты медаль - яго заваявала ўраджэнка Крычава, а цяпер - бабруйская спартсменка Аліна Кожына.

29.03.2023 - 11:35

XVIII адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндр-сюрпрыз» пройдзе ў Магілёве з 5 па 7 красавіка. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай гарадской СДЮШАР «Багіма» імя А.Г.Мішчанкі.

Як расказалі арганізатары спаборніцтваў, на спартыўнай пляцоўцы Палаца гімнастыкі збяруцца каля 150 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў у пяці акрабатычных відах: мужчынскія, жаночыя і змешаныя пары, жаночыя тройкі і мужчынскія чацвёркі.

28.03.2023 - 11:19

Міжнародны цэнтр самба ў Маскве прыняў Кубак Заснавальнікаў самба. За перамогу ў міжнародным турніры змагаліся спартсмены з 10 краін.

На рахунку беларускай зборнай 2 сярэбраныя і 9 бронзавых узнагарод. Сярод прызёраў спаборніцтваў - прадстаўнікі Магілёўскай вобласці. Сярэбраны медаль заваявала Анжэла Жылінская (72 кг). Бронзавыя ўзнагароды выйгралі Анфіса Капаева (50 кг), Анастасія Скварцова (65 кг), Валерыя Хрушчова (звыш 80 кг).

22.03.2023 - 11:11

У Магілёве на юнацкі турнір і Кубак Беларусі па кікбоксінгу збяруцца больш за 250 спартсменаў. Спаборніцтвы пройдуць 24-26 сакавіка ў спартыўным комплексе «Алімпіец», расказалі ў СДЮШАР прафсаюзаў «Спартак-35».

20.03.2023 - 09:43

Каля 350 спартсменаў сталі ўдзельнікамі першынства і чэмпіянату Беларусі па каратэ ў Магілёве. Спартыўныя спаборніцтвы праходзяць у Магілёве на працягу двух дзён на базе спартыўнага комплексу «Алімпіец».

17.03.2023 - 16:09

Рэгіянальны адборачны тур рэспубліканскіх спаборніцтваў па чырлідынгу сярод школьнікаў трэці раз адбудзецца ў Магілёве. Спаборніцтвы будуць праходзіць у Абласным цэнтры творчасці 18 сакавіка, паведамілі ў Беларускай федэрацыі чырлідынгу і каманд падтрымкі.

Спаборніцтвы ўдзельнікаў пройдуць у наступных дысцыплінах:

Дзеці (2012 – 2017 г.н.): фрыстайл пам двойка, хіп-хоп двойка, джаз двойка, групавы стант.

16.03.2023 - 14:19

У Магілёве да II Гульняў краін СНД абновяць стадыён «Спартак» і спартыўны комплекс «Алімпіец». Пра гэта расказаў начальнік упраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Новікаў.

16.03.2023 - 12:01

З 18 па 19 сакавіка ў Магілёве пройдуць першынство і чэмпіянат Беларусі па каратэ, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел каля 400 спартсменаў з усіх рэгіёнаў Беларусі ўзростам ад 14 гадоў і старэйшых.

БЕЛТА

14.03.2023 - 10:51

На веладроме спарткомплексу «Мінск-арэна» завяршыліся адкрытыя чэмпіянат Беларусі і рэспубліканскія спаборніцтвы на трэку. У турніры прынялі ўдзел наймацнейшыя спартсмены краіны.

10.03.2023 - 09:13

Традыцыйныя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна стартуюць у Магілёве сёння, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

Спаборніцтвы будуць праходзіць у спарткомплексе «Алімпіец» на працягу двух дзён.

09.03.2023 - 10:07

У Магілёве адбыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па самым яркім відзе коннага спорту — пераадоленні перашкод (канкуру). Спартыўныя пары праходзілі маршруты рознай ступені складанасці.

07.03.2023 - 10:53

У горадзе Шарджа (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты) прайшлі міжнародныя спаборніцтвы па каратэ «EMIRATES SPORTS KARATE OPEN». У іх прынялі ўдзел больш за 600 спартсменаў з 19 краін свету.
 
У складзе зборнай Беларусі на татамі выходзілі 8 спартоўцаў. На іх рахунку 2 залатыя і 4 бронзавыя медалі ў раздзелах кумітэ і ката.
 

07.03.2023 - 10:47

Лёгкаатлеты завяршылі зімовы сезон на Кубку краіны ў Магілёве. Гэты турнір прайшоў у адзін тэрмін з чэмпіянатам Еўропы і дазволіў супаставіць вынікі нашых спартсменаў з тымі, што паказалі ў Стамбуле вядучыя атлеты кантынента.

06.03.2023 - 09:15

Бобруйский «Динамо-Шинник» завершил выступление в сезоне Молодежной хоккейной лиги на стадии раунда плей-ин.

03.03.2023 - 12:26

У Мінску прайшло першынство Беларусі па шашках-64 сярод юніёраў, юнакоў і дзяўчат у розных узроставых катэгорыях. За прызавыя месцы змагаўся 141 удзельнік з усіх абласцей краіны і Мінска.

02.03.2023 - 10:05

У Маладзёжнай хакейнай лізе стартуе кваліфікацыйны этап розыгрышу Кубка Харламава - раунд плей-ін.

Права згуляць у плей-оф МХЛ цяперашняга сезона ўжо гарантавалі сабе 10 калектываў. Астатнія шэсць пуцёвак у накаўт-раўнд паміж сабой разыграюць удзельнікі раунда плэй-ін, сярод якіх і бабруйскі «Дынама-Шыннік». Па выніках рэгулярнага чэмпіянату, які завяршыўся, наша каманда з 70 ачкамі заняла 3-е месца ў «Срэбным» дывізіёне Заходняй канферэнцыі, дзякуючы чаму гарантавала сабе трапленне ў серыю матчаў на вылет.

28.02.2023 - 10:08

На базе РЦАП па лёгкай атлетыцы ў Мінску адбыліся адкрытыя Кубак і першынство Беларусі па доўгіх кіданнях. Турнір сабраў наймацнейшых спартсменаў краіны, якія спаборнічалі ў кіданні дыска, молата і дзіды.

27.02.2023 - 18:28

Юбілейны 30-ы турнір па дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава пройдзе 3-4 сакавіка ў магілёўскім спартыўным комплексе «Алімпіец». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Спаборніцтвы збяруць каманды з усіх абласцей Беларусі і Мінска. Прадугледжваецца ўдзел расійскіх спартсменаў.

24.02.2023 - 10:13

Хакеісты бабруйскага «Дынама-Шынніка» забяспечылі сабе ўдзел у раўндзе плэй-ін Маладзёжнай хакейнай лігі.

20.02.2023 - 11:33

Праграму фінальнага этапа рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба завяршылі змешаныя эстафеты.