Архіў навін
Сход абласнога бацькоўскага актыву «Актыўнае і бяспечнае лета!» адбудзецца 21 мая ў Магілёве. Асноўнай пляцоўкай мерапрыемства стане Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі. У рэжыме анлайн да працы падключацца студыі ў рэгіёнах і ўстановах адукацыі. У палілогу возьмуць удзел прадстаўнікі ўпраўленняў і камітэтаў аблвыканкама, райвыканкамаў, УУС, МНС, АСВОДа, бацькоўскай грамадскасці, псіхолагі і настаўнікі.
Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў у межах Адзінага дня інфармавання правёў сустрэчу з працоўнымі калектывамі медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё», раённай газеты «Трыбуна працы», друкарні імя А. Т. Непагодзіна, кіраўніцтвам Бабруйскага філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук» і магазінаў ААТ «Белкніга».
Выніковасць працы любога калектыву шмат у чым залежыць ад кіруючага складу арганізацыі і непасрэдна асобы самога кіраўніка. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта–інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас сустрэчы з калектывам філіяла «Белдзяржстраха» па Магілёўскай вобласці.
Студэнцкія атрады працуюць на аб’ектах і ў арганізацыях Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».
Як расказалі суразмоўцы, у межах круглагадовай працоўнай занятасці на тэрыторыі рэгіёна ў маі гэтага года працуе 8 студэнцкіх атрадаў колькасцю больш за 70 чалавек. Моладзь працуе на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў, аказвае дапамогу гаспадаркам у пасевах яравых культур, афарбоўцы мастоў, доглядзе лясных культур. Напрыклад, студэнцкі экалагічны атрад імя Героя Савецкага Саюза А. К. Шмыгуна заняты ў Брожскім лясніцтве ДЛГУ «Бабруйскі лясгас».
У Мінску прайшоў II Міжнародны фестываль-конкурс «Песні, апаленыя вайной», арганізатарам якога выступіў факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
На ўдзел у праекце падалі заяўкі выканаўцы з 9 краін: Рэспублікі Беларусь, Азербайджана, Ізраіля, Казахстана, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Латвіі, Малдовы, Украіны, розных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі ва ўзросце ад 6 да 85 гадоў.
Магілёўская вобласць цэнтралізавана атрымала сертыфікаты аб вакцынацыі супраць каранавіруснай інфекцыі. Форма дакумента адзіная і зацверджаная Міністэрствам аховы здароўя РБ.
У Дзень стварэння магілёўскай міліцыі на памятны знак УУС унесены чатыры прозвішчы супрацоўнікаў міліцыі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку ў даваенны час. Гэта міліцыянеры Войтаў, Каранеўскі, Лісоўскі А. К. і Прахарэнка.
У сувязі з рамонтам дарогі пры руху з боку вуліцы Касманаўтаў трэба трымацца лявей і рухацца па ўказальніках. Пры руху з боку праспекта Шміта зменаў няма. Хуткасць на гэтым участку зніжана да 30–40 км/г.
На руху тралейбусаў рамонт трасы не адаб’ецца.
ТРК «Магілёў»
Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 10 чэрвеня, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Чатыры брыгады кветкаводаў прадпрыемства «Магілёўзелянбуд» працуюць над стварэннем летняга вобраза Магілёва. На гарадскія клумбы высаджваюць мільён кветак, якія вырасцілі вясной у цяплічным комплексе.
Разам з кветнікамі –вертыкальнае азеляненне плошчаў і мастоў. «Магілёўзелянбуд» пачаў працу па ўпрыгожванні кветкамі і азеляненні горада адразу пасля майскіх святаў.
Выпускныя экзамены ў школах Беларусі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня, паведаміла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова.
Рэспубліканскі «Апошні званок» пройдзе 27–28 мая ў Бабруйску, сказала сёння журналістам кансультант галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Ларыса Емяльянчык.
«Гэта мерапрыемства ўжо зарэкамендавала сябе як цікавая і новая форма правядзення апошняга званка, на якую будуць запрошанынайлепшыя выпускнікі з усіх рэгіёнаў краіны. Гэта 100 дзяцей з усіх сямі рэгіёнаў Беларусі. Выпускнікі Бабруйскага рэгіёна таксама змогуць прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве», – сказала Ларыса Емяльянчык.
Камунальныя плацяжы для беларусаў зменяцца з 1-га чэрвеня. За што і колькі будзем плаціць?
Праведзеныя Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы па пытаннях арганізацыі і ажыццяўлення кантрольнай (нагляднай) дзейнасці органамі дзяржаўнай ветэрынарнай службы рэгіёна паказалі, што прымаемыя імі меры недастатковыя. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Дзмітрый Захараў.
28 мая 30 студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (назву ён змяніў гэтай вясной, больш вядомы як Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання – адзіная ВНУ ў краіне, дзе рыхтуюць спецыялістаў харчовай прамысловасці) у складзе сэрвіснага атрада адправяцца ў Анапу. Яны будуць працаваць у новым гатэлі. Пра гэта і пра міжрэгіянальнае супрацоўніцтва з Расіяй расказала прарэктар па выхаваўчай рабоце ўніверсітэта Вольга Мацыкава.
Скончаны капітальны рамонт моста праз раку Ала у Бабруйскім раёне на аўтамабільнай дарозе Р-43 «Мяжа Расійскай Федэрацыі (Звянчатка) – Крычаў – Бабруйск – Івацэвічы». Пра гэта паведамляецца на сайце РУП «Магілёўаўтадар».
Рамонтныя работы пачаліся ў красавіку 2020 года і прадугледжвалі пачарговае закрыццё руху па адной з палавін праезджай часткі моста.
Паспяхова завяршылі пасяўную льнаводы вобласці. Насенне лёну легла ў глебу на плошчы 7 300 гектараў. Гэта другі пасля Віцебскай вобласці паказчык па аб’ёмах вырошчвання лёну-даўгунцу ў рэспубліцы. Сярод тых, хто асабліва вызначыўся на пасяўной, у аблсельгасхарчы называюць ільновадаў ААТ «Горкілён». Адносіны да вырошчвання гэтай культуры ў гэтай гаспадарцы можна, без усялякіх перабольшанняў, назваць узорнымі.
На палях ААТ «Быхаўскі кансервава-агароднінасушыльны завод»у разгары– сяўба зялёнага гарошку. Сёлета пасяўныя плошчы тут вырашылі павялічыць да 500 гектараў.
Камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама, райсельгасхарчы, сельскагаспадарчыя арганізацыі вобласці прадастаўляюць выпускнікам 2021 года магчымасць заключэння мэтавых дагавораў на падрыхтоўку спецыялістаў ва ўстановах адукацыі аграрнага профілю. Пытанні, якія цікавяць абітурыентаў, можна задаць па тэлефонах аддзела кадраў і аграрнай адукацыі камітэта: (8-0222) 75-26-61, 75-13-54, 75-23-15.
У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 18 мая, яравыя культуры пасеяны амаль на 80% вызначаных плошчаў. Лідзіруе Мсціслаўскі раён– 87%. Трохі адстаюць ад лідара Магілёўскі, Клічаўскі і Крычаўскі раёны. Актыўнымі тэмпамі вядзецца пасеў агароднінных культур (62%). Кукуруза пасеяна на 68% зададзеных плошчаў (у тым ліку на зерне заданне практычна выканана, працягваецца сяўба «каралевы палёў» на сілас).
Пачата сяўба грэчкі. Ідзе да завяршэння пасадка бульбы. На 62% запланаваных плошчаў пасеяны агароднінныя культуры.
Пераможцаў адкрытага гарадскога конкурсу «Мы–сям’я Беларусі» ўзнагародзяць у Магілёве 20 мая. Пра гэта паведамілі ў Цэнтры творчасці «Эверэст», на пляцоўцы якога ў 17.30 пачнецца другі этап спаборніцтва.
Удзельнікамі конкурсу маглі стаць маладыя сем’і абласнога цэнтра, якія маюць дзіця або дзяцей. Важная ўмова–узрост аднаго з бацькоў не павінен быў перавышаць 35 гадоў.
Міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч сёння наведаў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Ён азнаёміўся з выставай дасягненняў ВНУ ў галіне будаўніцтва, праектавання і занятасці моладзі, даведаўся пра навуковыя даследаванні і перспектыўныя праекты. Таксама для гасцей правялі экскурсію па лабараторыях новага корпуса навучальнай установы, дзе наглядна прадэманстравалі магчымасці наяўнага абсталявання.
У Магілёўскім абласным ліцэі № 3 працуе ўнікальная выстава «Салдатамі былі ўсе».
Навучэнцы і педагогі не толькі аформілі стэнды пра легендарных воінаў, але і прынеслі на выставу бытавыя сямейныя рэліквіі. Рэчы сярэдзіны 20 стагоддзя надалі экспазіцыі своеасаблівы каларыт.
ТРК «Магілёў»
У Магілёве стартаваў турнір па міні-футболе, прысвечаны памяці ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, органаў унутраных спраў і спорту Мікалая Іванавіча Падшываленкі. Ён пайшоў з жыцця амаль 6 гадоў таму, але бравага афіцэра, заслужанага трэнера БССР, ганаровага дынамаўца на Магілёўшчыне памятаюць і паважаюць.
Высадзіць кавуны рыхтуюцца ў ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» Кіраўскага раёна. Расаду вырасцілі ва ўласным цяплічным комплексе.
Як і ў 2020 годзе, у «Рассвеце» будуць вырошчваць гібрыды гатунку «Місон». Гэтыя кавуны турэцкай селекцыі спеюць рана і доўга захоўваюцца. Год таму эксперымент атрымаўся: з 5 гектараў сабралі больш за 60 тон кавуноў.
Рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная антытытунёвая акцыя «Беларусь супраць тытуню»стартавала ў Магілёўскай вобласці пад дэвізам «Час адмовіцца ад тытуню». Кампанія заклікана павысіць дасведчанасць насельніцтва аб згубных наступствах ужывання тытуню для чалавека – ад раку да хранічных рэспіраторных захворванняў.
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу конкурсу «Залатое пяро» Белай Русі – 2021»
У Магілёўскай вобласці падвялі вынікі рэгіянальнага этапу конкурсу «Залатое пяро» Белай Русі – 2021». Творчае спаборніцтва праводзілася сярод навучэнскай і працоўнай моладзі, а таксама маладых карэспандэнтаў раённых, гарадскіх газет, тэлебачання, інтэрнэт-сайтаў ва ўзросце да 35 гадоў. Лейтматывам работ, напісаных у жанры эсэ, сёлета была тэма «Каштоўнасці, якія нас аб’ядноўваюць».
У абласным этапе пераможцаў і прызёраў вызначалі ў трох катэгорыях.
Суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прадастаўлена ўнікальная магчымасць удзелу ў індывідуальных прамых перагаворах аб пастаўках прадукцыі буйным прамысловым прадпрыемствам.
Адпаведны пілотны праект правядзення кантактна-кааперацыйных біржаў анлайн рэалізуе Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў на базе прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці і канцэрна «Беллеспаперапрам».
Камітэт дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці паведамляе, што ў перыяд рэгістрацыі абітурыентаў для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні працуюць тэлефоны «гарачай лініі»: 8 (0222) 62-47-73, 62-47-75.
Па ўказаных тэлефонах з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 спецыялістам камітэта можна паведаміць інфармацыю аб парушэннях і недахопах у працы арганізацыйных камісій пунктаў тэставання.
Медыкі заклікаюць жыхароў Магілёўскай вобласці выконваць супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Стварыць калектыўны імунітэт дапаможа вакцынацыя.
Переводчик