Архіў навін

Архіўныя звесткі могуць стаць асновай устанаўлення новых фактаў і месцаў расстрэлаў мірных жыхароў у гады вайны. На гэта звярнуў увагу намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка падчас чарговага пасяджэння абласной рабочай групы па расследаванні крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Дзяцінства – самая яркая, вясёлая і бесклапотная пара жыцця. Падрастаючы, дзеці адаптуюцца ў навакольным свеце, дзень за днём спазнаючы нешта новае. Як у побыце, так і на вуліцы, іх, нароўні з цікавымі адкрыццямі, чакаюць шматлікія небяспекі. Своечасова навучыць дзяцей асновам бяспекі жыццядзейнасці, правілам паводзін у надзвычайных сітуацыях – значыць зрабіць іх дзяцінства бяспечным.
Прамую тэлефонную лінію 8 мая правядзе кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Анлайн-акцыя «Песня Перамогі» стартуе ў Магілёве сёння. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама.
Гарадскі велапрабег «Веласіпедная вясна. Магілёў-2021. Пераможная» пройдзе ў абласным цэнтры 8 мая. Пра гэта паведамілі ў аддзеле спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
Спецыяльную прэмію Магілёўскага аблвыканкама за дасягненні ў сацыяльнай сферы ўручылі сёння ў горадзе на Дняпры. Уладальнікамі высокай узнагароды сталі больш за 30 прадстаўнікоў розных прафесій, сярод якіх дзеячы культуры, педагогі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, журналісты і спартсмены.
У панядзелак, 8 чэрвеня, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама правядзе прамую лінію па ўсіх напрамках дзейнасці. На пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі камітэта, адкажуць: Святлана Пятроўна Тарасенка, старшыня камітэта, з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 32 67 42; Аляксандр Цімафеевіч Крыкуноў, першы намеснік старшыні камітэта, курыруе пытанні сацыяльна-працоўных адносін і заработнай платы, аховы працы і дзяржаўнай экспертызы, з 11.00 да 12.00 па тэлефоне 32 67 78;
Паслугу «Сацыяльнае таксі» запусцілі ў Магілёве. Бясплатна ёю могуць скарыстацца інваліды-калясачнікі Кастрычніцкага раёна. Тройчы ў месяц можна з’ездзіць у паліклініку, двойчы – у банк, на вакзал, ва ўстановы сацыяльнай абароны ў межах горада. Сацыяльнае таксі бясплатнае не толькі для чалавека з інваліднасцю, але і для суправаджальніка яго асобы.
«Зала адной карціны» пачала працаваць у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава. Першай гледачы ўбачаць карціну «Беларускія льны» Віктара Грамыкі. Незвычайная выстава прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў. Паводле задумкі, адна карціна будзе размяшчацца ў камернай зале. Паглядзець яе зможа кожны наведвальнік. Знаёмства з мастацкім творам будзе суправаджацца адпаведнай атмасфернай музыкай і відэапрэзентацыяй.
Будаўнічыя атрады пачалі працаваць на Магілёўшчыне. Зараз у іх складзе – больш за 60 чалавек. Усяго сёлета ў трэцім працоўным семестры плануецца працаўладкаваць амаль тры тысячы студэнтаў. Навучэнцы Магілёўскага архітэктурна-будаўнічага каледжа працуюць на адным са спартыўных аб’ектаў вобласці – гэта лыжа-ролерная траса ў Чавусах. Хлопцы і дзяўчаты задзейнічаны ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. Біятлонны комплекс з трасай 1,5 кіламетра плануюць увесці ў эксплуатацыю ў ліпені гэтага года.
Адкрыццё Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы плануецца ў ліпені. – Усе ўнутраныя аздобныя працы ў будынку бальніцы ўжо завершаны, – далажыў аб становішчы начальнік участка ДУКДП «Міжраённы домабудаўнічы камбінат» Уладзімір Пруднікаў. – У найбліжэйшы час рыхтуемся ўстанаўліваць мэблю. Зараз вядзём аздобныя працы па знешняй частцы будынка і добраўпарадкаванні. На аб’екце працуе 160 чалавек – гэта работнікі МДБК і субпадраднай арганізацыі.
«У бягучым месяцы, дзякуючы ўдасканаленню праграмнага прадукта, доля аўтаматычнага выпуску тавараў, якія вывозяцца, дасягнула 60%, а сярэдні час іх аўтаматычнага афармлення не перавышае 1 хвіліну», – пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры Магілёўскай мытні.
Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» сумесна з гандлёвым прадстаўніцтвам Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і АТ «Расійскі экспартны цэнтр» правялі відэаканферэнцыю па пытаннях развіцця гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Расіяй. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры прадпрыемства.
У вёсцы Боркі Кіраўскага раёна заканчваецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу «Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці», які плануецца адкрыць у чэрвені. У праекце задзейнічаны як бюджэтныя сродкі, так і сродкі насельніцтва. Адкрыты спецыяльныя рахункі, на якія паступаюць грошы. Далучыліся да акцыі і дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, выбраныя ад Магілёўскай вобласці, а таксама члены абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў. Агульнымі намаганнямі на добрую справу імі пералічана каля 2 тысяч рублёў.
Новы збожжаўборачны камбайн вытворчасці ААТ «Гомсельмаш» папоўніў парк машын Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Пра гэта расказаў дэкан факультэта механізацыі сельскай гаспадаркі ўстановы адукацыі Уладзімір Гусараў.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 177 «Аб мерах па развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы. Дакумент прадаўжае да 2025 года дзеянне асноўных палажэнняў указа ад 8 чэрвеня 2015 года нумар 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў рэалізуемых проціэпідэмічных мер. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Яўген Шкрэдаў вырашыў стаць фельчарам хуткай, каб дапамагаць людзям, пры гэтым не «ржавеючы» за папяровай працай у кабінеце. І ён атрымаў тое, што хацеў. За год з невялікім пабачыў рознае, а цяпер працоўную скарбонку папоўніў і вопыт барацьбы з каранавірусам. Як працаваць ў супрацьчумных касцюмах, як супакоіць напалоханых пацыентаў і што добрага нам даў COVID-19 – у маналогу 23-гадовага медыка.
Чатыры пажары адбылося за суткі ў вобласці. Два з іх – у Магілёве, як паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
У Беларусі на 28 мая выздаравелі і выпісаны 16 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ CAVID-19. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Зарэгістравана 39858 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 499 249 тэстаў. «За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй», – праінфармавалі ў Міністэрстве аховы здароўя. БЕЛТА
Кіраўск прыме суперфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе. Менавіта ў райцэнтры пройдуць вырашальныя гульні турніру, у якіх вызначацца пераможца і прызёры. Гэтыя матчы адбудуцца ў канцы ліпеня, – паведаміў галоўны трэнер «Кіраўска» Віктар Галомзік.
Хворых на COVID-19 выпускнікоў вызваляць ад экзаменаў. Такая норма ўтрымліваецца ў пастанове Міністэрства адукацыі ад 26 мая № 101, як паведамілі ў прэс-службе ведамства. «Для папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 Міністэрства адукацыі дапоўніла дзеючыя правілы правядзення атэстацыі навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (пастанова Міністэрства адукацыі ад 20 чэрвеня 2011 года № 38) нормай, якая прадугледжвае вызваленне ад усіх выпускных экзаменаў навучэнцаў, якія знаходзяцца на самаізаляцыі ў перыяд правядзення выпускных экзаменаў.
З 29 па 31 мая ў Магілёве і Магілёўскім раёне супрацоўнікі абласной Дзяржаўтаінспекцыі і спецпадраздзялення ДПС «Страла» МУС Рэспублікі Беларусь правядуць рэйдавыя мерапрыемствы з адпрацоўкай аварыйна-небяспечных участкаў вулічна-дарожнай сеткі і аўтадарог. Пра гэта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.
У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br266,2 млн. ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-красавік 2020 года. На іх долю прыпадае 59,2% агульных паступленняў, як паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. Ад арганізацый недзяржаўнага сектара паступіла Br147,7 млн. (32,9%), індывідуальных прадпрымальнікаў – Br2,8 млн. (5,1%), фізічных асоб – Br12,8 млн. (2,8%). Агульныя паступленні ў бюджэт вобласці склалі Br449,5 млн. рублёў.
Гісторыка-філалагічны факультэт МДУ імя А. А. Куляшова правядзе для выпускнікоў школ Магілёўскай вобласці Дзень адчыненых дзвярэй, які будзе праходзіць у фармаце анлайн 30 мая (з 11:00 да 12:20). Пра гэта паведамілі ва ўстанове адукацыі.
На палях ААТ «Рассвет імя К. П. Арлоўскага» прыступілі да высаджвання кавуноў у адкрыты грунт. У Магілёўскай вобласці карысную ягаду ў прамысловых маштабах будуць вырошчваць упершыню.
У перыяд школьных канікул з 1 чэрвеня па 31 жніўня бібліятэкі Магілёва запускаюць пазнавальную праграму «Кніжнае лета – 2020». Пра гэта паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу Магілёўскай Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя К. Маркса.
На Магілёўскай абласной станцыі пералівання крыві першыя донары здаюць імунную плазму з антыцеламі да COVID-19. Першыя донары – гэта 2 жанчыны, якія перахварэлі на каранавірусную інфекцыю. Яны здалі па 600 мл плазмы крыві. Кожная данацыя будзе падзелена на 3 порцыі, па 200 мл. Гэтага хопіць на 3 пераліванні хворым пацыентам.
Прыняты тыпавы навучальны план для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі на 2020/2021 навучальны год. Дакумент апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра змены ў навучальным плане расказалі ў прэс-службе Міністэрства адукацыі.
За студзень–красавік гэтага года суб’екты малога і сярэдняга бізнесу Прыдняпроўскага краю заплацілі ў бюджэт Br166,9 млн., або 37,1% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці. «У параўнанні з мінулым годам паступленні ў бюджэт павялічыліся на 3,1%, або на Br5 млн. у фактычным вылічэнні, – адзначылі суразмоўцы. – Рост паступленняў ад арганізацый склаў 2,9%, ці Br4 млн», ад індывідуальных прадпрымальнікаў – 4,4%, ці Br1 млн».