Архіў навін

За 4 месяцы 2021 года ў Магілёўскай вобласці адбылося 309 пажараў, загінулі 52 чалавекі, траўмавана –18. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых. Літаральна ўчора каля 5 гадзін раніцы па неўстаноўленай пакуль прычыне загарэўся прыватны жылы дом у пас. Усходні Круглянскага раёна. Дым з-пад даху заўважыў прахожы і выклікаў ратавальнікаў.
Інспекцыямі Магілёўскай вобласці ўзмоцнены кантроль за падатковымі агентамі, якія ажыццяўляюць выплату заработнай платы «ў канвертах» без адлюстравання звестак у падатковым і (або) бухгалтарскім уліку.
Мемарыяльную дошку памяці воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Краўцова адкрылі на будынку Касцюшкавіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Крычаўскага раёна.
Клімаўшчына планамерна рыхтуецца да сустрэчы XIX Міжнароднага фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка». Пры спрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўцы знакавы форум пройдзе 28–30 мая ў Клімавічах. Плануецца, што ў госці прыедуць юныя таленты з розных куткоў Беларусі, з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Малдова, Арменіі і Узбекістана.
22 мая ў горадзе Касцюковічы і вёсцы Бялынкавічы адбудзецца VІ рэгіянальны фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг». Мэтамі мерапрыемства з’яўляюцца духоўна-маральнае і эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення, папулярызацыя традыцый мастацкай творчасці, інтарэса да мастацкага слова, развіццё творчага патэнцыяла, выяўленне і падтрымка таленавітай моладзі, пашырэнне творчых кантактаў і культурных сувязей.
У вёсцы Ухлясць Быхаўскага раёна асвяцілі новую капліцу ў гонар Уваскрэсення Хрыстова. Урачысты абрад здзейсніў епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім. Капліца ўзведзена па ініцыятыве ўраджэнца Ухлясці і ганаровага грамадзяніна Быхаўскага раёна Алега Шэпеля, які ўзначальвае Паралімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь і Беларускае таварыства інвалідаў па зроку. Грошы збіралі ўсім мірам, а мясцовыя жыхары высадзілі дрэвы. Раней у гэтай вёсцы наогул не было храма, таму для праваслаўных вернікаў Ухлясці і наваколля гэта значная падзея.
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт рэспубліканскаму сямейнаму сельскагаспадарчаму праекту «Уладар сяла–2021» 15 мая, паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Юлія Зінкевіч.
Прамую тэлефонную лінію 15 мая правядзе намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
Абласны этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» пройдзе 13 мая на пляцоўцы Абласнога цэнтра творчасці (навучальны корпус, канферэнц-зала). Пра гэта паведаміла метадыст аддзела адукацыйнай дзейнасці ўстановы дадатковай адукацыі Таццяна Новікава. У спаборніцтве, прымеркаваным да Года народнага адзінства, праявяць сябе навучэнцы 1–4, 5–6, 7–8 і 9–10 класаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Пераможцы прадставяць нашу вобласць у паўфінале, які плануецца правесці ў Мінску ў чэрвені.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў дэкрэт ад 9 мая 2021 года № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара. Дакументам прадугледжваецца, што ў выпадку гібелі кіраўніка дзяржавы з прычыны замаху, здзяйснення акта тэрарызму, знешняй агрэсіі, іншых гвалтоўных дзеянняў усе дзяржаўныя органы і іх службовыя асобы дзейнічаюць у адпаведнасці з рашэннямі Савета бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэм’ер-міністр.
Праект па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19 стартаваў у Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Гісторыя жыцця пакалення пераможцаў – сапраўдны прыклад мужнасці, доблесці і духоўнай велічы. На гэта звярнуў увагу старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц падчас урачыстага мерапрыемства«У сэрцах пакаленняў – Вялікая Перамога».
Фінал Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты «СБ. Беларусь сегодня» завяршыўся ў Магілёве. Пасля фінішу асабістых забегаў ва ўсіх узроставых катэгорыях вызначыўся і пераможца каманднага заліку –ім пяты раз запар стала каманда Магілёўскай вобласці. Спаборніцтвы на маляўнічай трасе каля ракі Дубравенка стартавалі забегамі на самай доўгай –пяцікіламетровай–дыстанцыі. Нагадаем, у іх перамогу атрымалі ВольгаНемагай і Вячаслаў Скудны. Прабегі спартсменаў малодшых узростаў аказаліся не менш цікавымі.
Супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў правялі мітынг-рэквіем ля помніка батальёна міліцыі капітана Уладзімірава. Ва ўрачыстым мерапрыемстве напярэдадні Дня Перамогі прынялі ўдзел міністр унутраных спраў генерал-маёр міліцыі Іван Кубракоў, яго намеснікі, кіраўніцтва Магілёўскага аблвыканкама, начальнікі абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама, прадстаўнікі цэнтральнага апарата МУС, курсанты і выкладчыкі ведамасных навучальных устаноў, ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў.
Дзявяты па ліку фестываль у падтрымку сям’і, мацярынства і дзяцінства «Шчасце ў дзецях» пройдзе 13–14 мая ў Бабруйску.
Гэтым летам магілёўцу Андрэю Сямёнавічу Маісееву споўніцца 97 гадоў. Да ўрачыстасці яшчэ некалькі месяцаў, а Дзень Перамогі – зусім хутка. Са святам сёння цёпла павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны і пажарнай службы магілёўскія ратавальнікі. Пад вокнамі кватэры заслужанага чалавека, які пражывае ў пяціпавярхоўцы на бульвары Юбілейны, духавы аркестр абласнога ўпраўлення МНС выканаў яго любімыя «Дзень Перамогі», «Тры танкісты», марш «Развітанне славянкі».
У сувязі з эпідэмічнай сітуацыяй было прынята рашэнне не праводзіць у шпіталі традыцыйны святочны канцэрт. Замест гэтага Леанід Заяц прайшоў па палатах і асабіста павіншаваў пацыентаў медустановы з надыходзячым святам, пажадаў моцнага здароўя, уручыў падарункі.
Наша краіна знаходзіцца на водападзеле басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў. І хоць прамога выхаду да іх няма, маладзёжны пасол Мэт устойлівага развіцця Кацярына Чорная ўпэўненая: праблема забруджвання і закіслення воднага асяроддзя для нас таксама актуальная. Кацярына–студэнтка Беларускай дзяржаўнай ордэнаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчай акадэміі. Сама родам з Бялыніч, цяпер жыве і вучыцца ў Горках:
Астанкі чырвонаармейца Міхаіла Градусава, знойдзеныя ў Эстоніі, перапахавалі сёння ў вёсцы Зоры Чэрыкаўскага раёна. Як адзначылі сваякі салдата, асабліва важна, што іх продак вярнуўся на радзіму напярэдадні Дня Перамогі.
У Магілёўскай вобласці, паводле даных на 3 мая, пражывала 286 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
Анёлам-ахоўнікам шматдзетнай сям’і з Асіповічаў стаў аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Магілёўцы далучацца да міжнароднай акцыі «Сад памяці», якая пройдзе 7 мая ў парку Падміколле. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Сталярова. «Удзельнікамі акцыі стануць прадстаўнікі Рассупрацоўніцтва, актыўная моладзь горада і прадстаўнікі ветэранскай арганізацыі Магілёва. Усе разам мы высадзім 30 саджанцаў бэзу–беларускай і расійскай селекцыі», – расказала Ірына Сталярова. Усяго ў акцыі плануе прыняць удзел каля 50 чалавек.
У межах акцыі «Ветэран жыве побач» актывісты БРСМ на Магілёўшчыне наведваюць ветэранаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, блакаднікаў Ленінграда, каб аказаць ім канкрэтную дапамогу. Учора моладзь, школьнікі і навучэнцы Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа працавалі ў вёсцы вілы Кіраўскага раёна, дзе пражывае Канстанцін Баранчук. У гады Вялікай Айчыннай Канстанцін Фёдаравіч дапамагаў партызанам, пасля вайны прымаў актыўны ўдзел у аднаўленні сельскай гаспадаркі.
Семінар «Лічбавізацыя дзяржаўных органаў і арганізацый з прымяненнем дзеючага заканадаўства. Інфармацыйная бяспека: ад тэорыі да практыкі» сабраў кіраўнікоў дзяржаўнага сектара Магілёўскай вобласці. У ролі спікераў-экспертаў выступілі прадстаўнікі Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыялісты кампаніі beCloud і Нацыянальнага цэнтра інфармацыйных паслуг, прадстаўнікі ўпраўлення следчага камітэта і пракуратуры Магілёўскай вобласці.
У Магілёўскай вобласці назвалі пераможцаў спаборніцтва сярод дзяржаўных СМІ па выніках працы за 2020 год. Так, сярод рэдакцый абласных і гарадскіх сродкаў масавай інфармацыі пераможцам вызначана УКІП «Рэдакцыя газеты «Зямля і людзі». Сярод рэдакцый раённых СМІ найлепшымі сталі: рэдакцыя Бабруйскай раённай газеты «Трыбуна працы» (I месца), рэдакцыя раённай газеты «Сцяг Саветаў» (II месца), рэдакцыя раённай газеты «Сельскае жыццё»(III месца);
З 90-гадовым юбілеем сёння ў Магілёўскім гарвыканкаме цёпла павіншавалі Лізавету Пятроўну Хомчанку. Ураджэнка Ленінграда (у дзявоцтве Хадасевіч) у гады Вялікай Айчыннай яна страціла ў блакадным горадзе спачатку бацьку, затым маці і дзядулю. Бацькоў забілі падчас бамбёжкі, дзядуля памёр ад голаду. У выніку засталася 10-гадовая дзяўчынка з трохгадовым братам на руках.
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц правёў асабісты прыём грамадзян у Магілёве.
Магілёўцаў запрашаюць далучыцца да акцыі «Беларусь памятае», якая адбудзецца 9 мая ў 10.00 на плошчы Славы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме. «Беларусь памятае»– акцыя, закліканая захаваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, аб кожным, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за вызваленне Радзімы, – падкрэслілі суразмоўцы. – Кожны жадаючы – прадпрыемствы, арганізацыі, гараджане – у памяць пра франтавікоў могуць вырабіць транспаранты з фотаздымкамі тых, хто абараняў родную зямлю, але не дажыў да гэтай даты, і прыняць удзел у акцыі».
Дзяржаўных узнагарод удастоена 47 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведны ўказ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У канцэртнай зале абласнога цэнтра творчасці 6 мая адбудзецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў абласнога конкурсу агітбрыгад «Думай! Дзейнічай! Стварай!», а таксама святочны канцэрт, прысвечаны Дню Перамогі. Пра гэта паведаміла загадчык аддзела па ўзаемадзеянні з дзіцячымі і моладзевымі грамадскімі арганізацыямі ўстановы дадатковай адукацыі Алена Кавалёва. Як патлумачыла суразмоўніца, конкурс праводзіўся з 15 сакавіка па 30 красавіка ў межах рэгіянальнага праекта «# Мая_Зямля_Прыдняпроўе». У спаборніцтве прынялі ўдзел 73 агітбрыгады.