RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

05.09.2019 - 09:23

Магілёўская вобласць і правінцыя Цзянсу маюць намер сумесна прапрацоўваць пытанне выкарыстання кітайскіх лекаў на тэрыторыі Беларусі. Такая дамоўленасць была дасягнута на сустрэчы намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслана Страхара з намеснікам дырэктара бальніцы кітайскай медыцыны правінцыі Цзянсу Ван Юе.

30.08.2019 - 10:15

У Шклоўскім раёне прайшоў семінар-дэманстрацыя айчыннага комплексу спецыялізаваных машын для механізацыі працэсаў уборкі лёну. Тэхніка выраблена на беларускіх прадпрыемствах з узроўнем лакалізацыі 80-90%.

29.08.2019 - 08:59

ААТ «Магатэкс» прадставіць прадукцыю на выставе «Бяспека і ахова працы», якая з 2011 года штогод праходзіць у Маскве на ВДНГ, паведамілі ў канцэрне «Беллегпрам».

28.08.2019 - 08:31

У кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі за студзень-ліпень 2019 года паступіла Br 473,5 млн. На іх долю прыпадае 61,1% агульных фінансавых уліванняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Арганізацыі недзяржаўнага сектара пералічылі Br 242,5 млн. (31,3%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br 35,4 млн. (4,6%), фізічныя асобы – Br 24,1 млн. (3,1%).

28.08.2019 - 06:08

Тарыфная стаўка першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый будзе павышана ў Беларусі з 1 верасня на 12,6 працэнта - з Br36,4 да Br41. Аб гэтым паведаміў журналістам першы намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Турчын па выніках даклада кіраўніку дзяржавы.

27.08.2019 - 09:37

За студзень-ліпень 2019 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br 775,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 10,4 % або на Br 73,2 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 264,8 млн. (34,1 %), падатку на дабаўленую вартасць – Br 126 млн. (16,2 %), падатку на прыбытак – Br 86,2 млн. (11,1 %), акцызаў – Br 51,1 млн. (6,6 %).

26.08.2019 - 10:47

Вертыкальныя шматузроўневыя паркоўкі ствараюць на Магілёўскім ліфтабудаўнічым заводзе. Першую «этажэрку» завадчане ўсталявалі на сваёй тэрыторыі.

20.08.2019 - 10:49

Магілёўскі вагонабудаўнічы завод асвоіў вытворчасць пуцявой вагоннай тэхнікі новага пакалення. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка вытворча-тэхнічнага аддзела Магілёўскага абласнога ўпраўлення па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем ПЭР Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Эма Урублеўская.

20.08.2019 - 09:47

У Магілёве стартаваў пілотны праект па будаўніцтве індывідуальнага жылля прамысловым спосабам, паведаміў у эфіры тэлеканала АНТ галоўны інжынер Упраўлення капітальным будаўніцтвам Магілёва Дзмітрый Хухракоў.

Ужо пабудаваны дзве двухпавярхоўкі плошчай 125 кв. м кожная. Яны зроблены з цэментава-стружкавых пліт. Жыллё здаецца з поўным аздабленнем, да яго прыкладаецца 10 сотак зямлі.

16.08.2019 - 16:52

У філіяле ААТ «Гродзенскі шклозавод» ў пасёлку Ялізава (Асіповіцкі раён) сёння адкрылася мадэрнізаваная вытворчасць шклатары.

Тут упершыню ў Беларусі асвоена тэхналогія, якая дазволіць выпускаць палегчаную шкляную ўпакоўку са зніжэннем вагі гатовых вырабаў да 20%. Прадукцыя будзе мець статус інавацыйнай і імпартазамяшчальнай.

15.08.2019 - 10:12

Замежныя інвестары ў першым паўгоддзі 2019 года ўклалі $ 134,4 млн. у рэальны сектар эканомікі (акрамя банкаў) Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый Прыдняпроўскага краю былі суб’екты гаспадарання Кіпра (43,1 % ад усіх інвестыцый), Расійскай Федэрацыі (22,3 %), міжнародныя арганізацыі (6,7 %).

Пры гэтым прамыя замежныя інвестыцыі склалі $ 111,4 млн., або 82,8 %.

15.08.2019 - 09:17

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання зацвердзіла працоўны план правядзення восеньскіх палявых работ у сельскагаспадарчых арганізацыях Беларусі ў 2019 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце ведамства.

Згодна з дакументам, плошча сяўбы азімых культур на збожжа павінна скласці 1,731 га, з іх 1,345 га – азімыя збожжавыя на збожжа, 385,5 тыс. га – крыжакветныя (у тым ліку 352,6 тыс. га азімага рапсу на збожжа). Плошча сяўбы азімых на зялёны корм складзе 314,9 тыс. га.

14.08.2019 - 12:02

Конкурс інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва Магілёўскай вобласці абвешчаны ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

14.08.2019 - 11:50

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў актуалізаваць праграму па развіцці рыбагаспадарчай дзейнасці. Адпаведнае даручэнне кіраўнік дзяржавы даў сёння, наведваючы ў Касцюковіцкім раёне фарэлевую гаспадарку «Лахва».

«Чаго мы марудзім, чаго баімся? Тэхналогіі добрыя, рынкі ёсць. Трэба актуалізаваць гэту праграму і ўнесці мне канкрэтныя прапановы - дзе будзем будаваць і што. І як мінімум трэба падвоіць вытворчасць рыбы, не толькі на Магілёўшчыне», - сказаў Прэзідэнт.

14.08.2019 - 11:14

Бясплатны семінар па актуальных пытаннях працоўнага заканадаўства для суб’ектаў прадпрымальніцтва адбудзецца 28 жніўня ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў камітэце эканомікі аблвыканкама.

Тэмы:

• Працоўны кантракт як цэнтральны інстытут працоўнага права

Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта

14.08.2019 - 10:27

На пасяджэнні калегіі Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледжаны вынікі кантролю за працай прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, эфектыўнае функцыянаванне якога належным чынам не забяспечваецца. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

12.08.2019 - 09:48

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці пры праверцы Мсціслаўскага райвыканкама выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры распараджэнні дзяржаўнай маёмасцю і зямлёй. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні ведамства Юрый Фралоў.

08.08.2019 - 09:54

У Магілёве 22 жніўня адбудзецца выязное пасяджэнне грамадскай прыёмнай блока па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Мерапрыемства пройдзе з 11.00 да 14.30 у абласным выканаўчым камітэце.

У першай частцы пасяджэння эксперты ЕЭК раскажуць аб прававых асновах у сферы канкурэнцыі і антыманапольнага рэгулявання на трансгранічных рынках Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС), а таксама аб адказнасці за парушэнні агульных правілаў канкурэнцыі.

08.08.2019 - 08:52

Стаўка рэфінансавання з 14 жніўня зніжаецца з 10 да 9,5 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 11,5 да 10,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8,5 да 8,25 працэнта гадавых. Адпаведныя рашэнні прыняты праўленнем Нацыянальнага банка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 7 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

05.08.2019 - 12:19

У I паўгоддзі 2019 года пасля камеральнага кантролю плацельшчыкі Магілёўскай вобласці падалі падатковыя дэкларацыі на Br 23 млн. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.

Са слоў суразмоўцаў, за студзень-чэрвень падатковыя інспекцыі Магілёўскай вобласці накіравалі 2 157 падатковых апавяшчэнняў, з іх 1762 – на адрас арганізацый, 39 – індывідуальным прадпрымальнікам.