RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

20.05.2019 - 15:52

У Магілёўскім аблвыканкаме сёння адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лаўрэатаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» па выніках 2018 года.

Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2002 года, па сумеснай ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама. Яго пераможцамі па выніках 2018 года сталі 173 прадпрыемствы і арганізацыі, а 274 тавары прызнаныя найлепшымі, з іх 29 вырабляюцца ў Магілёўскай вобласці.

20.05.2019 - 15:43

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці з афіцыйным візітам наведала кітайскі горад Цяньцзінь. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні знешнеэканамічнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама.

17.05.2019 - 08:37

Новыя магутнасці створаны на тэрыторыі ЗТАА «Кровельны завод “Тэхнаніколь”» (уваходзіць у склад карпарацыі «Тэхнаніколь»). Гэта ўжо трэцяя вытворчасць тут і 8 завод па выпуску экструзійнага пенапалістыролу (XPS) карпарацыі ў свеце. Сюды інвеставана 800 млн расійскіх рублёў і створана дадаткова 30 новых высокааплатных працоўных месцаў. Гэта вытворчасць адкрывае для Беларусі доступ да самых высокатэхналагічных сегментаў сучаснага рынку цеплаізаляцыі: з аднаго боку, праектныя магутнасці дазваляюць цалкам закрыць унутраныя патрэбы грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва, а з другога – каля 40% інавацыйнай прадукцыі плануецца экспартаваць.

16.05.2019 - 08:39

Малочная прадукцыя «Бабулінай крынкі» паступіла ў чатыры магазіны гандлёвай сеткі кітайскай правінцыі Цзянсу, паведамілі ў генеральным консульстве Беларусі ў Шанхаі.

14.05.2019 - 09:29

Прамая лінія па пытаннях ажыццяўлення аналізу эфектыўнасці работы арганізацый, якія ўваходзяць у кампетэнцыю Магілёўскага аблвыканкама, адбудзецца 28 мая. З 9.00 да 11.00 па тэлефоне 8 (0222) 27-36-74 на пытанні жыхароў рэгіёна адкажа начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец.

13.05.2019 - 10:28

Інфармацыйная сустрэча па пытанні рэалізацыі ў Магілёўскай вобласці праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Падтрымка эканамічнага развіцця на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» адбудзецца 14 мая ў 11.00 у ЗАТ «Тэхналагічны парк Магілёў» (вул. Ленінская, д. 63, 8 паверх).

Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ПРААН) у партнёрстве з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

04.05.2019 - 10:44

За студзень-сакавік 2019 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёна Br 13,1 млн. падаткаў і плацяжоў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года паступленні павялічыліся на 12%, або на Br 1,4 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

За гэты перыяд колькасць зарэгістраваных прадпрымальнікаў узрасла на 4,4% (на 1 003 чалавекі) і склала 23 743 ІП. Удзельная вага паступленняў ад гэтай катэгорыі плацельшчыкаў роўна 4,5 %.

03.05.2019 - 15:12

У бюджэт Магілёўскай вобласці за студзень-сакавік 2019 года паступіла Br 289,6 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 5,7%, або на Br 15,5 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Найбольшыя сумы складаюць паступленні падаходнага падатку – Br 105 млн. (36,3%), падатку на дабаўленую вартасць – Br 51,8 млн. (17,9%), акцызаў – Br 21,7 млн. (7,5%), падатку на нерухомасць – Br 20,4 (7%).

25.04.2019 - 10:09

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў праверку Палыкавіцкага сельвыканкама па пытаннях эфектыўнасці выкарыстання зямельных рэсурсаў і выканання патрабаванняў зямельнага заканадаўства. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні КДК Аляксей Іглікаў.

Устаноўлена 13 выпадкаў невыканання ўмоў прадастаўлення зямель, у 4 з іх грамадзяне нават не прыступілі да заняцця ўчасткаў, у 9 – парушылі тэрміны будаўніцтва жылых дамоў. Пры гэтым прадугледжаныя ў названых выпадках меры ўздзеяння па «даўгабудах» сельвыканкам не прымаў.

24.04.2019 - 09:58

У Магілёве на працягу месяца абследуюць безгаспадарчыя домаўладанні і створаць рэестр старога і пустога жылля. Такую задачу паставіў на пашыранай нарадзе ў гарвыканкаме яго старшыня Уладзімір Цумараў.

24.04.2019 - 08:01

Новы парадак правядзення грамадскіх абмеркаванняў у галіне архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 22 красавіка 2019 года нумар 256, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

23.04.2019 - 10:15

У студзені-сакавіку 2019 года ў Магілёўскай вобласці арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці пабудавана 975 новых кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 73 тыс. кв. м агульнай плошчы жылля. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, пабудавана 39,4 тыс. кв. м, або 54% ад агульнага аб’ёму ўведзенага жылля. У тым ліку з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі – 29,5 тыс. кв. м.

18.04.2019 - 16:12

У ААТ «Магілёўскае Агенцтва рэгіянальнага развіцця» (МАРР) пачаў сваю дзейнасць інтэграваны спецыяліст па знешнеэканамічнай дзейнасці з Германіі Віктар Гусеў. Ён прыехаў у абласны цэнтр на два гады ў межах двухбаковага супрацоўніцтва гарадоў-пабрацімаў Магілёва і Айзенаха.

18.04.2019 - 09:01

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падчас праверкі Горацкай цэнтральнай раённай бальніцы выявіў шэраг парушэнняў і недахопаў пры ажыццяўленні фінансава-гаспадарчай дзейнасці. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні кантралюючага ведамства Юрый Фралоў.

17.04.2019 - 14:48

Аграрыі Магілёўскай вобласці завяршылі сяўбу ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела інтэнсіфікацыі раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Лілія Гулінская.

17.04.2019 - 12:40

У Камітэце дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці на пастаянным кантролі знаходзіцца пытанне эфектыўнага выкарыстання дзяржаўных сродкаў пры ўзвядзенні сацыяльна значных аб’ектаў. Пра гэта паведаміў старшыня ведамства Алег Садоўскі.

Як паказалі праведзеныя ў 2018-м і студзені-сакавіку 2019 года кантрольныя мерапрыемствы, завышэнні кошту будаўніцтва аб’ектаў рознага прызначэння ў вобласці пакуль не выкараненыя. Кантралюючыя органы па-ранейшаму працягваюць выяўляць неадзінкавыя парушэнні ў гэтай сферы.

12.04.2019 - 12:48

Калектыву ААТ «Папяровая фабрыка «Спартак»» прысуджана прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі 2019 года ў галіне працы. Пра гэта паведамляецца на сайце Беларускага прафесійнага саюза работнікаў лесу і прыродакарыстання.

Нараўне з прысуджэннем прэміі ў намінацыі «Прамысловасць і будаўніцтва» за дасягненне высокіх паказчыкаў у сацыяльна-эканамічным развіцці арганізацыі, калектыву таксама прысвоена званне лаўрэата з уручэннем Ганаровага знака ФПБ, дыплома і грашовага ўзнагароджання.

12.04.2019 - 12:25

Прафсаюзы прааналізавалі рост цэн на харчовыя тавары за першы квартал 2019 года. Па большасці пазіцый кошт прадуктаў харчавання ў Магілёўскай вобласці застаўся на ранейшым узроўні. Паводле слоўспецыялістаў, нязначныя ваганні па некаторых найменнях ёсць, што тлумачыцца сезоннасцю і скарачэннем рынкаў збыту.

11.04.2019 - 11:06

Яшчэ тры прадпрыемствы ўключаны ў склад канцэрна лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці («Беллеспаперапрам»). Адпаведнае рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў №225 ад 9 красавіка 2019 года.

Гаворка ідзе пра таварыствы з абмежаванай адказнасцю «Шклоўскае лесапільна-пелетнае прадпрыемства» і «Акітама», а таксама пра адкрытае акцыянернае таварыства «Зеленаборскае».

Дакумент уступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

08.04.2019 - 15:05

У Магілёўскай мытні ў першым квартале 2019 года доля партый тавараў, якія ўвозяцца на мытную тэрыторыю ЕАЭС, час выпуску якіх не перавышае 2 гадзіны, склала 84%. Аналагічны паказчык па выніках 2018 года складаў толькі 75%, паведаміў начальнік аддзела арганізацыі мытнага кантролю ведамства Дзмітрый Дзеразоўскі.

«Паскарэнне здзяйснення мытных аперацый, скарачэнне тэрмінаў выпуску тавараў садзейнічае развіццю бізнесу добрасумленных суб’ектаў гаспадарання», – адзначыў ён.