RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

14.11.2019 - 08:24

За два дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 11,97% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

13.11.2019 - 11:17

Выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб правядзе 15 лістапада начальнік галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама Алег Мікалаевіч Дземенкавец у Дрыбіне. Прыём пройдзе з 12.00 да 14.00 у мясцовым райвыканкаме.

Папярэдні запіс на прыём з указаннем пытанняў, якія цікавяць, ажыццяўляецца па тэлефоне: (802248) 2 48 16, (802248) 2 53 24.

 

13.11.2019 - 08:30

У першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 4,63% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

11.11.2019 - 16:43

На Магілёўшчыне ўсе выбарчыя ўчасткі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання гатовыя да правядзення галасавання, у тым ліку і датэрміновага. Пра гэта паведамілі ў абласной выбарчай камісіі.

11.11.2019 - 15:57

Рэспубліканская акцыя «Не спальвай сваё жыццё» пройдзе ў Магілёўскай вобласці 11–30 лістапада. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Традыцыйна галоўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх. Толькі за 10 месяцаў бягучага года ў нашым рэгіёне зафіксавана 663 узгаранні, якія забралі жыцці 60 чалавек. Большасць трагедый адбылася па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём, як правіла, пры курэнні.

11.11.2019 - 15:52

Прамую тэлефонную лінію правядзе 14 лістапада намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама падпалкоўнік міліцыі Віктар Мікалаевіч Цурпанаў. З 10.00 да 12.00 па нумары (80222) 63 45 94 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёна, звязаныя з правапрымяняльнай і прафілактычнай дзейнасцю Дзяржаўтаінспекцыі.

11.11.2019 - 14:00

Датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання пройдзе 12–16 лістапада. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.

06.11.2019 - 13:20

У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 14 лістапада з 9.00 прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефонах: (80222) 32 67 21, 32 71 53.

05.11.2019 - 12:44

Нямецкі Вітэнберг і Магілёў заключылі дагавор аб устанаўленні пабрацімскіх адносін. Дакумент быў падпісаны падчас наведвання старшынёй гарвыканкама Уладзімірам Цумаравым зямлі Саксоніі-Анхальт. Мэр паведаміў пра гэта на нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце.

Вітэнберг стаў 20 горадам-пабрацімам Магілёва. Зараз у абласным цэнтры рыхтуюць прапановы па супрацоўніцтве з нямецкім бокам у розных сферах дзейнасці – ад аховы здароўя да турызму.

05.11.2019 - 10:18

У Магілёўскім абласным выканаўчым камітэце 29 лістапада з 10.00 да 13.00 выязны прыём грамадзян Рэспублікі Малдова будзе праводзіць консульскі супрацоўнік Пасольства Сэрджыу Урэмя.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (80222) 23 02 55.

Месца правядзення: упраўленне па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб (вул. Першамайская, д. 71, уваход з плошчы Леніна).

04.11.2019 - 15:28

У актавай зале ўпраўлення абласной Дзяржаўтаінспекцыі начальнік УУС палкоўнік міліцыі Ігар Шчарбачэня сёння прадставіў асабоваму складу зноў прызначаных на пасадзе начальніка УДАІ УУС падпалкоўніка міліцыі Вячаслава Крылова і намесніка начальніка УДАІ УУС – начальніка аддзялення дарожна-патрульнай службы і прафілактыкі падпалкоўніка міліцыі Віктара Цурпанава.

04.11.2019 - 13:34

У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіцця аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь у 2008 годзе далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння.

04.11.2019 - 11:54

У Магілёве больш чым у 50 тралейбусах горада загучала класіка, а ў некаторых з іх з’явілася інфармацыя аб праекце і вядомых кампазітарах. Цяпер гараджане і турысты могуць паслухаць добрую музыку і расслабіцца па дарозе на працу і дадому.

Праект «Дарожная рапсодыя» належыць удзельнікам летняга лагера актыўных жыхароў UrbanCamp2019 Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і не мае аналагаў у нашай краіне. Магілёўскі філіял «Тралейбусны парк № 1» ААТ «Магілёўаблаўтатранс» падтрымаў рэалізацыю крэатыўнага праекта.

04.11.2019 - 10:12

У медустановы Магілёўскай вобласці са скаргамі на ўкусы жывёл штогод звяртаецца каля 3 тыс. чалавек. Большасці прызначаюць антырабічныя прышчэпкі. У рэгіёне ўжо зарэгістравана больш за 40 пацверджаных выпадкаў шаленства сярод жывёл.

01.11.2019 - 10:39

З сённяшняга дня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі пачалі ўзмоцнена правяраць аўтамабілі на наяўнасць допуску да ўдзелу ў дарожным руху. У Магілёўскай вобласці праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства «Дзяржтэхагляд», мэта якога – прыцягнуць увагу аўтаўладальнікаў да падтрымання транспарту ў тэхнічна спраўным стане. Мерапрыемства будзе працягвацца да 10 лістапада.

31.10.2019 - 11:41

У лістападзе будуць доўгія выхадныя, якія ўзнікнуць праз перанос працоўнага дня з 8 лістапада на 16 лістапада. Адпачываць беларусы будуць з 7 лістапада па 10-га.

Варта памятаць, што наступны працоўны тыдзень стане даўжэйшым за кошт рабочай суботы 16 лістапада.

30.10.2019 - 09:53

Каля 970 гаражоў плануюць знесці на тэрыторыі гаражнага кааператыва «Спадарожнік – 2008» (масіў у раёне абласной бальніцы) у сувязі з будаўніцтвам пуцеправода-дублёра вуліц Якубоўскага –Загарадная шаша ў Магілёве. Праект абмяркоўваўся на нарадзе ў Магілёўскім гарвыканкаме.

30.10.2019 - 09:16

Месцазнаходжанне вялікага сельгаскірмаша ў Магілёве перанесена. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг гарвыканкама.

Раней паведамлялася аб планах арганізацыі шматдзённага сельгаскірмаша на тэрыторыі, прылеглай да ГЦ «Парк Сіці». Аднак у сувязі з правядзеннем будаўнічых работ на дадзенай пляцоўцы кірмаш па продажы сельскагаспадарчай прадукцыі пераносіцца ў мікрараён «Юбілейны» (раён дома № 25 па вул. Каралёва). Кірмаш будзе працаваць з 30 кастрычніка па 3 лістапада бягучага года.

30.10.2019 - 08:34

Спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 28 кастрычніка 2019 года нумар 722, паведамляецца на сайце урада.

Дакумент змяшчае пералік абавязковых проціпажарных мерапрыемстваў, нормы забеспячэння пажарнай тэхнікай і сродкамі для тушэння лясных пажараў, патрабаванні пры надыходзе пажаранебяспечнага сезона, пры правядзенні высечкі лесу, а таксама пры нарыхтоўцы жывіцы і іншых лясных рэсурсаў.

29.10.2019 - 14:11

Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання і Азербайджанскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве. Пра гэта паведамляецца на сайце МДУХ.