RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

17.10.2019 - 07:35

Месячнік па добраўпарадкаванні і падрыхтоўцы да асенне-зімовага перыяду абвешчаны ў Магілёве. Ён працягнецца да 9 лістапада, паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

17.10.2019 - 07:28

Серыю турысцкіх атласаў абласцей Беларусі, якія выпускаюцца «Белкартаграфіяй», папоўніў даведнік па Магілёўскай вобласці, паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці.

Атлас змяшчае інфармацыю аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні рэгіёна, агульнагеаграфічную карту ў маштабе 1:250 000, дапоўненую аб’ектамі індустрыі турызму і краязнаўчага значэння. Таксама маюцца планы цэнтральных частак гарадоў з іх гербамі і славутасцямі.

17.10.2019 - 07:20

У жылых дамах Магілёва заменяць 389 ліфтаў. Такую лічбу агучыў на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме генеральны дырэктар МГКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Андрэй Кіблоў.

Паводле яго слоў, у мінулым годзе заменены 121 ліфт, у бягучым – 194 з планаваных 268.

Работы па замене ідуць па плане і да канца года будуць поўнасцю завершаны.

ТРК «Могилев»

16.10.2019 - 13:43

Наглядальнікі ад Савета Еўропы плануюць прыехаць у Беларусь на выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання 13 лістапада. Аб гэтым сёння журналістам паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама праінфармавала, што Савет Еўропы паведаміў беларускаму боку аб накіраванні місіі наглядальнікаў. "Місія ад іх таксама будзе. Яна мае намер прыехаць 13 лістапада", - сказала яна.

16.10.2019 - 12:43

Штогадовы месячнік «Чалавек з белым кіем» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Праграмай месячніка прадугледжваецца правядзенне мерапрыемстваў па ўсёй вобласці, накіраваных на фарміраванне гуманнага стаўлення і павагі да асоб з парушэннямі зроку і кансалідацыю дзеянняў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

16.10.2019 - 09:29

«Белавія» зноў праводзіць акцыю па распрадажы білетаў, на гэты раз яна распаўсюджваецца на ўсю маршрутную сетку авіякампаніі, паведамілі ў авіякампаніі.

15.10.2019 - 16:10

Пасяджэнне сумеснай калегіі МНС Беларусі, МУС Казахстана і МНС Расіі праходзіць у Магілёве. У мерапрыемстве прымаюць удзел міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Уладзімір Вашчанка, намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Казахстан Юрый Ільін і міністр Расійскай Федэрацыі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў Яўген Зінічаў.

15.10.2019 - 13:40

У дзіцячых садах Магілёва па даручэнні кіраўніцтва абласнога выканаўчага камітэта плануюць за гэты і наступны гады цалкам абнавіць аконныя блокі.

ТРК «Магiлёў»

15.10.2019 - 12:59

Абласны суботнік па азеляненні і навядзенні парадку на зямлі пройдзе 19 кастрычніка на Магілёўшчыне. Пра гэта паведамілі ў аблвыканкаме.

14.10.2019 - 14:37

Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!» стартуе 16 кастрычніка на Магілёўшчыне і працягнецца да 1 лістапада. Яна будзе накіраваная на папярэджанне пажараў у жыллёвым фондзе і гібелі людзей ад іх, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

14.10.2019 - 14:08

Прамую тэлефонную лінію правядзе 19 кастрычніка кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

14.10.2019 - 10:56

Пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу «Моцная сям’я – моцная дзяржава» ўзнагародзілі ў Мінску ў Доме прэсы. Усяго было пададзена 97 заявак ад 81 рэдакцыі (7 рэспубліканскіх і 63 рэгіянальныя друкаваныя СМІ, 4 рэспубліканскія і 7 рэгіянальных электронных СМІ).

Паводле рашэння журы, найлепшымі матэрыяламі рэгіянальных электронных СМІ названа серыя рэпартажаў тэлерадыёкампаніі «Магілёў».У конкурсетаксамавыйгралі фотаматэрыялы Людмілы Смаляковай з Касцюковіцкай раённай газеты «Голас Касцюкоўшчыны».

11.10.2019 - 14:05

Мерапрыемствы арт-эстафеты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Слова, першае ў жыцці...» праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведамілі ў АК ГА «БРСМ».

Актывісты арганізацыі праводзяць тэматычныя спартыўныя святы, спаборніцтвы маладых мам, майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы, ушанаванні маці, выставы, пасяджэнні клубаў маладых сем’яў, канцэрты мастацкай самадзейнасці, віншаванні ў радзільных дамах.

11.10.2019 - 11:53

Прафсаюзная акцыя «Павіншуем маму разам!» праходзіць у Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.

Па 14 кастрычніка кожны можа звярнуцца ў сваю першасную прафарганізацыю і запоўніць маляўнічую паштоўку для мамы. Работнікі пярвічак дапамогуць аформіць віншаванне і адправяць яго на ўказаны адрас. Тэматычна аформленыя куткі, як правіла, размяшчаюцца ў самых прахадных месцах прадпрыемстваў і арганізацый.

11.10.2019 - 08:45

Каля 170 тыс. жыхароў Магілёўскай вобласці ўжо прынялі ўдзел у перапісе насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2019 года. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага статыстычнага ўпраўлення Магілёўскай вобласці Алена Красоўская.

10.10.2019 - 10:35

Сям’я Нікалаевых прадставіць Магілёўскую вобласць у фінале рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года», які адбудзецца ў Мінску 12 кастрычніка. У сталіцы сабраліся пераможцы ўсіх сямі рэгіянальных этапаў. Заўтра цэлы дзень – рэпетыцыі выступленняў, якія кожная сям’я адточвала дома. А паслязаўтра – фінал, калі мы даведаемся пра найлепшую з найлепшых.

10.10.2019 - 09:18

Савет Міністраў Беларусі зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Саўміна ад 9 кастрычніка 2019 года № 688, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня (гэта значыць на Новы год выхаднымі будуць 1 і 2 студзеня), з панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня (што дасць тры дні адпачынку запар – 5, 6 і 7 студзеня).

10.10.2019 - 09:16

У Беларусі распрацоўваюцца новыя стандарты безбар’ернага асяроддзя, паведаміў дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС) Аляксандр Скуратаў.

«Такая праца праводзіцца з 2006 года. Ужо распрацавана каля 40 дзяржаўных стандартаў у гэтай сферы, сёлета вядзецца распрацоўка яшчэ шасці», – адзначыў Аляксандр Скуратаў.

09.10.2019 - 16:18

Конкурс прафесійнага майстэрства «Магілёўскі майстар» сярод кіроўцаў смеццявозаў пройдзе ў Магілёве 11 кастрычніка. Ён збярэ работнікаў прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі з усяго рэгіёна. Спаборніцтвы адбудуцца трэцім разам і будуць прымеркаваны да Года малой радзімы, адзначылі арганізатары конкурсу – Магілёўскі абласны камітэт прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў.

09.10.2019 - 15:57

Для школ і дзіцячых садкоў Магілёўскай вобласці закупілі больш за 100 параканвектаматаў. Практычна ўсе яны ўжо ўстаноўлены, паведаміла вядучы спецыяліст галоўнага ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама Людміла Гайдэнка. Грошы на закупку абсталявання былі вылучаны з абласнога бюджэту.