RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

27.11.2019 - 14:19

Прамую лінію правядзе 29 лістапада намеснік начальніка Магілёўскай мытні Вікторыя Аляксандраўна Альшэўская. З 14.00 да 16.00 па нумары тэлефона (80222) 29 90 03 насельніцтва рэгіёна зможа задаць кіраўніку пытанні.

27.11.2019 - 14:16

Магілёўскі парк «Падніколле» атрымаў высокую ацэнку на фестывалі «Архітэктурная восень-2019». Мерапрыемства арганізаваў Беларускі саюз архітэктараў. Творчы калектыў інстытута «Магілёўграмадзянпраект» стаў уладальнікам дыплома 1 ступені і медалі ў намінацыі «Ландшафтная архітэктура і вулічны дызайн». Пра гэта паведаміў галоўны архітэктар Магілёва Уладзімір Скачак.

27.11.2019 - 09:46

Беларусь плануе спрасціць уезд для замежнікаў праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску, паведаміў на пленарным пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.

«Плануем далей пашыраць бязвізавыя зоны, спрасціць уезд для замежных грамадзян праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску», – адзначыў Дзмітрый Крутой.

26.11.2019 - 11:33

Кантэйнеры для паасобнага збору смецця могуць атрымаць усе домаўладанні прыватнага сектара Магілёва. Абласны цэнтр стаў першым такім горадам у Беларусі.

У Магілёве больш за 20 тыс. домаўладанняў. І да гэтага часу тут не было магчымасці арганізаваць раздзельны збор смецця. Цяпер жа на працягу года домаўладальнікам бясплатна выдадуць у карыстанне больш за 40 тыс. сучасных кантэйнераў для паасобнага збору смецця.

26.11.2019 - 11:31

У вадаёмах Магілёўскай вобласці пасля заканчэння купальнага сезона патанула 10 чалавек. За выхадныя спіс ахвяр восеньскай вады папоўніла двое.  

25.11.2019 - 10:27

Міністэрства замежных Беларусі на сваёй старонцы ў Facebook арганізавала тэматычнае апытанне, у якія краіны яны б хацелі ездзіць без віз.

22.11.2019 - 11:32

Жывая агароджа з некалькіх відаў дэкаратыўных кустоў, агароджа двайнога прызначэння, з’явілася ў магілёўскім парку Падніколле дзякуючы супрацоўнікам «Магілёўзелянбуда». Улетку яна будзе ўпрыгожваць цэнтральны ўваход у парк, а зімой пазбавіць экстрэмалаў магчымасці ладзіць несанкцыянаваныя катанні на цюбінгах. Гэта праблема сур’ёзна заявіла пра сябе мінулай зімой, і азеляняльнікі знайшлі аптымальны спосаб яе вырашэння.

21.11.2019 - 11:15

У Генпракуратуры ўзнагародзілі пераможцаў і прызёраў нацыянальнага этапу міжнароднага моладзевага конкурсу сацыяльнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», паведамілі ў аддзеле інфармацыі нагляднага ведамства.

20.11.2019 - 09:43

У Магілёўскай вобласці 28 лістапада з 11.00 да 13.00 упершыню пройдзе электронны кірмаш вакансій, які будзе даступны на сайце www.e-vacancy.by.

Удзел у кірмашы прымуць 24 прадпрыемствы рэгіёна.

19.11.2019 - 10:54

Для ёлачных базараў лясгасы Магілёўскай вобласці рыхтуюць 15 тыс. навагодніх дрэў. У продаж яны паступяць арыенціровачна 20-21 снежня, паведаміў начальнік аддзела вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Васіль Шык.

19.11.2019 - 09:18

Федэрацыя прафсаюзаў аб’яўляе навагодні праект «Мары збываюцца». Да 8 снежня чакаем ад вашых дзетак (да 16 гадоў) лісты або відэазвароты з іх самымі патаемнымі жаданнямі.

Не забывайце ставіць у тэме ліста пазнаку «Мары збываюцца» і пакідаць тэлефоны для зваротнай сувязі. Сем самых арыгінальных, добрых і смелых жаданняў мы ўвасобім у жыццё пад Новы год разам з нашым Дзедам Марозам.

18.11.2019 - 10:15

Прамую тэлефонную лінію правядзе 23 лістапада першы намеснік старшыні аблвыканкама Васіль Іванавіч Акуліч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Курыруюцца напрамкі: аграпрамысловы комплекс, вытворчасць і перапрацоўка сельскагаспадарчай прадукцыі, харчовыя рэсурсы, лясная гаспадарка, зямельныя адносіны, геадэзія, ахова навакольнага асяроддзя, гідраметэаралогія.

18.11.2019 - 06:46

Першая сесія абедзвюх палат абноўленага беларускага парламента адкрыецца 6 снежня. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

Палата прадстаўнікоў сёмага склікання збярэцца на першае пасяджэнне раніцай, у 10.00, а Савет Рэспублікі – у 14.00, 6 снежня, праінфармавала старшыня Цэнтрвыбаркама.

«Для Савета Рэспублікі – гэта апошні дзень. Выбары ў яго прайшлі 7 лістапада. Мы да 7 снежня павінны адкрыць першую сесію», – сказала Лідзія Ярмошына.

17.11.2019 - 19:16

На 18.00 сваё грамадзянскае права ў Магілёўскай вобласці рэалізавала 77,63% выбаршчыкаў, праінфармавалі ў абласной выбарчай камісіі.

Суразмоўцы адзначылі, што з 8.00 да 10.00 участкі наведала больш за 4,3% выбаршчыкаў, з 10.00 да 12.00 яўка склала 8,2%, пік – 10,5% – прыйшоўся на наступныя дзве гадзіны. А з 14.00 да 16.00 – свае галасы аддало крыху больш за 8% жыхароў Прыдняпроўскага краю, з 16.00 да 18.00 – 7,3%.

17.11.2019 - 19:11

Нягледзячы на тое што выбары ў абласным цэнтры праходзяць у спакойнай абстаноўцы, ёсць адзінкавыя выпадкі выдалення назіральнікаў з выбарчых участкаў.

17.11.2019 - 19:09

Наталля і Дзмітрый Гурэевы прыйшлі на выбарчы ўчастак, які размясціўся ў Палацы гімнастыкі ў Магілёве, разам са сваімі пяццю дзецьмі. Кажуць, звычайна наглядаць за імі просяць сяброў ці сваякоў, але сёння тыя самі на выбарах.

16.11.2019 - 14:17

Карэспандэнт 1 кваліфікацыйнай катэгорыі аддзела падрыхтоўкі тэлевізійных праграм РУПРТЦ «Тэлерадыёкампанія “Магілёў”» – у ліку пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу на самае лепшае асвятленне ў СМІ і на інтэрнэт-рэсурсах тэматыкі ўборачнай кампаніі «Жніво: і хлебам адзіныя». Сюжэт Таццяны Сяргейчык «Сямейны экіпаж» адзначаны дыпломам II ступені з намінацыі «Найлепшыя аўтарскія матэрыялы (відэасюжэты, рэпартажы, спецыяльныя праекты), якія выйшлі ў эфір рэгіянальных тэлевізійных або радыёвяшчальных СМІ».

15.11.2019 - 08:20

За тры дні датэрміновага галасавання па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання ў Магілёўскай вобласці свой выбар на карысць таго ці іншага кандыдата зрабіла 21% выбаршчыкаў, уключаных у спісы для галасавання.

14.11.2019 - 10:27

Магілёўцаў і гасцей горада 15–16 лістапада запрашаюць на вялікі святочны кірмаш. Як паведамілі ў галоўным упраўленні гандлю і паслуг аблвыканкама, ён будзе ўключаць дзве пляцоўкі з гандлёвымі радамі, якія расцягнуцца больш чым на паўкіламетра.

14.11.2019 - 09:39

Завяршаюцца рамонтныя работы на «гарбатым» мосце па вуліцы Якубоўскага ў Магілёве. Пуцеправод капітальна адрамантаваны, дапоўнены арачнай галерэяй з падсветкай, лаўкамі, урнамі. Зона перамяшчэння мае веладарожку. Устаноўлены гандлёвыя павільёны. Зроблена некалькі дадатковых спускаў да створанай зоны адпачынку з лаўкамі, альтанкамі і сістэмай пешаходных дарожак. На аб’екце ўстаноўлена сучаснае энергаэфектыўнае абсталяванне.