17.08.2020 - 10:59
У Магілёўскай вобласці сёння стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду, – паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
17.08.2020 - 09:49
Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 жніўня №480, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Згодна з дакументам, у адпаведнасці з ст. 106 Канстытуцыі, арт. 9 закона ад 23 ліпеня 2008 г. №424-З «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь» беларускі ўрад склаў паўнамоцтвы перад зноў абраным Прэзідэнтам.
Пастанова ўступае ў сілу з дня яго прыняцця.
14.08.2020 - 09:14
Электронны кірмаш вакансій для жыхароў Магілёва запланаваны на 19 жніўня, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне гарвыканкама.
– Кірмаш пройдзе з 10.00 да 12.00. У гэты час у наймальнікаў і саіскальнікаў будзе магчымасць абмеркаваць пытанні працаўладкавання. Саіскальнікі змогуць азнаёміцца з наяўнымі вакансіямі, задаць пытанні, атрымаць кансультацыю і запрашэнне на субяседаванне. Наймальнікі ў сваю чаргу змогуць азнаёміцца з рэзюмэ тых, хто знаходзіцца ў пошуку працы, – адзначылі ва ўпраўленні.
13.08.2020 - 10:19
Рашэннем аблвыканкама зацверджаны тэрміны збору, нарыхтоўкі (закупкі) дзікарослых ягад брусніц і журавін. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім дзяржаўным вытворчым лесагаспадарчым аб’яднанні.
На Магілёўшчыне збіраць брусніцы можна з 12 жніўня. Сезон збору журавін пачнецца пазней – з 2 верасня.
13.08.2020 - 10:06
У Бабруйску праходзіць гарадскі месячнік бяспечнай працы ў арганізацыях без ведамаснай падпарадкаванасці. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Да 10 верасня на адпаведнасць працоўных месцаў здаровым і бяспечным умовам працы, абсталявання, машын і механізмаў патрабаванням нормаў і правілаў аховы працы будуць абследаваны прадпрыемствы і арганізацыі Бабруйска.
12.08.2020 - 16:30
У Беларусі сёння стартавала Рэспубліканская дабрачынная акцыя «У школу з добрым сэрцам». Валанцёры руху БРСМ «Добрае сэрца» арганізуюць збор канцылярскіх і спартыўных прылад да будучага навучальнага года для дзяцей, якія апынуліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, – паведаміла сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандра Ганчарова.
12.08.2020 - 11:37
Ігара Падкоўку, які загінуў пры выратаванні дзяцей у Шклове на Дняпры, пасмяротна адзначылі знакам «За заслугі».
Падзяку атрымалі і спартсмены юніёрскай зборнай па шорт-трэку, якія ўдзельнічалі ў выратаванні дзяцей.
12.08.2020 - 09:14
У Магілёўскай вобласці 1 верасня больш за 12 тыс. першакласнікаў пойдзе ў школы. Усяго ў пачатку навучальнага года за парты сядзе каля 113,5 тыс. чалавек. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама.
11.08.2020 - 16:36
Удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прыняло 90,78% жыхароў Прыдняпроўскага краю, унесеных у спісы для галасавання. Вынікі выбарчай кампаніі ў рэгіёне агучаны сёння на пасяджэнні абласной камісіі.
10.08.2020 - 16:23
Жыхары Магілёўскай вобласці паказалі ў гэтай палітычнай кампаніі высокую выбарчую актыўнасць. Выніковая яўка ў рэгіёне перавысіла адзнаку ў 90% ад спісачнай колькасці выбаршчыкаў і была вышэйшай, чым на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта паведаміў старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Валерый Берастаў.
10.08.2020 - 16:15
ЦВК абнавіў папярэднія даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі.
Так, у дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі 80,08% галасоў (яго падтрымаў 4 659 561 выбаршчык). За Святлану Ціханоўскую, паводле абноўленых звестак, прагаласавала 10,09% (587 411), Ганну Канапацкую – 1,68% (97 552), Андрэя Дзмітрыева – 1,21% (70 613), Сяргея Чарачня – 1,15% (66 695), супраць усіх – 4,6% (267 628).
06.08.2020 - 11:52
У Магілёве сёння праходзяць урачыстасці ў гонар свяціцеля Георгія Каніскага. З нагоды святкаванняў у абласны цэнтр прыбыў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
05.08.2020 - 16:12
У Магілёўскай вобласці прагаласаваць датэрмінова можна на 697 выбарчых участках. Тут створаныя неабходныя ўмовы, каб выбаршчыкі адчувалі сябе камфортна і бяспечна.
Так, на выбарчым участку № 112 Магілёва, які размяшчаецца на базе СШ № 6, датэрміновае галасаванне арганізавана на першым паверсе, практычна побач з уваходам. «Гэта вельмі зручна, асабліва для пажылых людзей, якія ўжо не раз дзякавалі нам за прадбачлівасць», – расказала намесніца старшыні ўчастковай камісіі горада Магілёва № 112 Ірына Аляхновіч.
30.07.2020 - 08:58
Выплата пенсій у жніўні будзе праведзена датэрмінова, –паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
У ведамстве ўдакладнілі, што гэта зроблена для «стварэння пенсіянерам зручных умоў атрымання пенсій: мінімізацыі паездак, скарачэння сацыяльных кантактаў».
Згодна з заканадаўствам, пенсіі выплачваюцца ў перыяд з 5 па 25 чысло на падставе графікаў выплат праз банкі, паштовыя аддзяленні, прадпрыемствы па дастаўцы пенсій.
27.07.2020 - 13:25
Дзяржаўных узнагарод удастоены прадстаўнікі розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказы падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Указам № 287 зацверджана рашэнне аб узнагароджанні ордэнамі, медалямі і прысуджэнні ганаровых званняў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у ахову здароўя насельніцтва, арганізацыю і аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі пацыентам з інфекцыяй COVID-19, укараненне новых метадаў дыягностыкі і лячэння.
27.07.2020 - 12:14
Цэнтрвыбаркам абнародаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК.
Паводле даных ЦВК, у Брэсцкай вобласці - 984 601 выбаршчык, у Віцебскай - 849 472, Гомельскай - 1 069 567. У Гродзенскай вобласці налічваецца 751 084 выбаршчыкі, Мінскай - 1 142 043, Магілёўскай - 801 825. Больш за ўсё іх у Мінску - 1 241 021.
На ўчастках, размешчаных за мяжой, чакаюць 5 319 чалавек.
27.07.2020 - 11:12
Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова запусціла інтэрнэт-флэшмоб пад назвай #БеларусьПачынаеццазМяне. Ідэя рэалізавана па просьбе выбаршчыкаў Магілёўскай–Кастрычніцкай акругі № 86, паведаміла дэпутат.
24.07.2020 - 16:18
Магілёўскай абласной камісіяй па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў падведзены вынікі кантролю за першым этапам уступнай кампаніі – цэнтралізаваным тэставаннем.
24.07.2020 - 10:27
У Беларусі 25 ліпеня адзначаецца Дзень пажарнай службы. Ратавальнікі – першыя, хто спяшаецца на дапамогу і выязджае на выклік за лічаныя хвіліны.
Бабруйскія ратавальнікі не толькі прафесіяналы сваёй справы, але і крэатыўныя, творчыя людзі. Напярэдадні свята яны незвычайна павіншавалі калег. 14 спецыялізаваных машын выстраіліся ў знаёмы нумар 101.
Цісніце на відэа і ўбачыце, як выглядае вячэрні Бабруйск і крэатыўнае віншаванне з вышыні птушынага палёту.
23.07.2020 - 14:48
Першыя спажыўцы і цеплакрыніцы ў Магілёўскай вобласці ўжо атрымалі допуск да эксплуатацыі ў асенне-зімовы перыяд. Пашпарты гатоўнасці да зімы атрымалі 18% спажыўцоў і 20% цеплакрыніц. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела энергетыкі і паліва камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Акулаў.