RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

20.01.2020 - 14:25

Прамую тэлефонную лінію па пытаннях абмену імянных прыватызацыйных чэкаў «Маёмасць» на акцыі адкрытых акцыянерных таварыстваў, продажу дзяржаўнай нерухомай маёмасці (акрамя жылых памяшканняў) і акцый на аўкцыёнах і па конкурсе, арэнды аб’ектаў дзяржаўнай нерухомасці правядзе 31 студзеня старшыня камітэта «Магілёўаблмаёмасць» Алег Уладзіміравіч Мякінькі.

Задаць пытанні можна будзе з 14.00 да 16.00 па тэл. (80222) 74-17-70, (+375) 29-733-09-25.

17.01.2020 - 14:50

Прамую тэлефонную лінію правядзе 18 студзеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Віктаравіч Пархамовіч. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

17.01.2020 - 13:08

Рэспубліканская акцыя «Бяспека – у кожны дом!» пройдзе ў рэгіёне з 20 студзеня па 20 лютага. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нядобрых.

16.01.2020 - 11:16

Выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб 22 студзеня з 11.00 да 13.00 правядзе дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Мікалаевіч Балбатоўскі.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефоне (80222) 23 02 55.

15.01.2020 - 15:35

Магілёўскай вобласці да 2025 года плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 216 станцый абезжалезвання вады, у тым ліку ў 2020-м – 50. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі кіраўнік рэгіёна Леанід Заяц.

У прыватнасці, толькі ў Бялыніцкім раёне ў бягучым годзе маюць намер пабудаваць 2 станцыі, а ўсяго да 2025-га – 13.

10.01.2020 - 13:26

Семінар-практыкум для старшынь райвыканкамаў Магілёўскай вобласці адбудзецца 13–17 студзеня ў Чавускім раёне на базе спартыўна-аздараўленчага цэнтра «Рудзея». Пра гэта паведаміў галоўны спецыяліст упраўлення па рабоце з кадрамі галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Дзмітрый Пярмінаў.

09.01.2020 - 16:09

Прафсаюзы вобласці 13 студзеня падвядуць вынікі работы за апошнія 5 гадоў, а таксама выберуць лідара Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Мерапрыемства адбудзецца ў 12.00 у канферэнц-зале Магілёўскай гасцініцы «Турыст».

Удзел у справаздачна-выбарнай канферэнцыі прымуць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, прадстаўнікі абласной і гарадской выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса.

09.01.2020 - 10:37

Прамую тэлефонную лінію правядзе 11 студзеня генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Аляксандравіч Раеўскі.

08.01.2020 - 13:11

Навігацыйную сістэму для інвалідаў па зроку ўстанавілі ў Магілёўскім аблвыканкаме. Яна ўключае ў сябе тактыльныя таблічкі са шрыфтам Брайля і маўленчы інфарматар, які працуе ад спецыяльнай праграмы на смартфоне. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

08.01.2020 - 12:15

Акцыя «Калядныя дні без абортаў» пройдзе ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці з 7 па 19 студзеня. Пра гэта паведамілі ў сацыяльна-асветніцкай установе «Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства “Покрова”» Бабруйска, адзін з напрамкаў работы якога – дапамога жанчынам у крызіснай сітуацыі. Псіхолагі ўстановы дапамагаюць ім зрабіць свой выбар свядома. Бо сітуацыя незапланаванай цяжарнасці ў большасці выпадкаў стрэсавая, і аб’ектыўна ўзважыць усе «за» і «супраць» у такім стане складана.

06.01.2020 - 09:47

Каля 350 прапаноў па змене Канстытуцыі краіны ўнеслі беларусы за тры дні. Пра гэта дэпутат, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Свіла пведаміў у навінавым выпуску на тэлеканале СТВ.

Палата прадстаўнікоў размясціла на сваім сайце аб’яву аб прыёме прапаноў па ўнясенні змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 2 кастрычніка. Тэма актуальная да 25 кастрычніка.

03.01.2020 - 11:24

Прамую тэлефонную лінію правядзе 4 студзеня кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Рыгор Аляксандравіч Варонін. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

31.12.2019 - 09:46

У сувязі са святкаваннем 75-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў адпаведнасці з указам № 491 інвалідам і ўдзельнікам вайны, іншым катэгорыям ветэранаў і пацярпелым ад наступстваў вайны будзе аказана аднаразовая матэрыяльная дапамога. Атрымальнікамі гэтых выплат стануць каля 20 тыс. чалавек, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

«На выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі ў рэспубліканскім бюджэце прадугледжана Br18 млн», – дадалі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

30.12.2019 - 13:20

Марафон добрых спраў працягваецца ў Магілёўскай вобласці. Дабрачынцы дапамагаюць выкананню жаданняў асаблівых дзяцей.

30.12.2019 - 11:29

Магілёў і раённыя цэнтры вобласці рыхтуюцца сустрэць новы 2020 год. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў будуць несці службу па ахове грамадскага парадку ва ўзмоцненым варыянце. Для жыхароў і гасцей рэгіёна запланаваны розныя масавыя мерапрыемствы, якія павінны прайсці ў атмасферы свята.

Аб тым, як зрабіць адпачынак максімальна бяспечным, расказаў намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС палкоўнік міліцыі Сяргей Волкаў.

27.12.2019 - 15:43

Пілотны праект па апрабацыі нарматыўнага фінансавання ўстаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі рэалізуюць на працягу 2020 года ў Магілёўскай вобласці. Адпаведнае рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 26 снежня 2019 года № 912, паведамляецца на сайце ўрада.

27.12.2019 - 13:18

Да Новага года і Калядаў у Магілёўскай вобласці арганізуюць больш за 140 кірмашовых мерапрыемстваў, дзе жыхары і госці рэгіёна змогуць набыць ёлкі, шары, падарункі, гірлянды, сімвалы 2020 года і многае іншае, паведамілі ў галоўным праўленнеі гандлю і паслуг аблвыканкама.

Так, у Магілёве кірмашы ўжо праходзяць каля гандлёвых цэнтраў «Атрыум», «Арбат», «Перекрёсток-центр», «Авеню», «Атлас» і «Форум». У Бабруйску кірмашовыя гулянні пачаліся 21 снежня і працягнуць сваю працу да 13 студзеня.

27.12.2019 - 10:05

У мэтах прафілактыкі парушэнняў і дарожна-транспартных здарэнняў, якія робяцца ў стане ап’янення, да 7 студзеня Дзяржаўтаінспекцыя правядзе ў Магілёўскай вобласці рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Цвярозасць – норма на дарогах!».

26.12.2019 - 11:26

Абласны Цэнтр бяспекі МНС 28 снежня запрашае магілёўцаў на першы Дзень нараджэння. Святочнае мерапрыемства пачнецца ў Пажарным завулку, д. 6 у 12.30.

Гасцей чакаюць гульні, віктарыны, розыгрышы прызоў, роставыя лялькі, Дзед Мароз і Снягурка. Усе жадаючыя змогуць пакаштаваць стравы палявой кухні, а таксама прадукцыю Магілёўскай фабрыкі марожанага і булачна-кандытарскай кампаніі «Домочай». Таксама тут адбудзецца святочны канцэрт, захапляльны флэшмоб.

26.12.2019 - 10:05

Больш за 50 заявак ад Магілёўскай вобласці паступіла для ўдзелу ў праекце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мары спраўджваюцца». У выніку пераможцам стаў Бялыніцкі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. У якасці падарунка выхаванцы ўстановы атрымалі 3-метровую штучную елку, набор навагодніх упрыгожванняў і прысмакі.