11.03.2020 - 10:03
Зрабіць пашпарт за 7 дзён зараз можна ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Магілёўскага аблвыканкама Віталь Астанковіч.
Паводле слоў суразмоўцы, з 1 сакавіка жыхарам Прыдняпроўскага краю прадастаўляецца дадатковая паслуга па тэрміновай дастаўцы дакументаў у Бюро пашпартызацыі насельніцтва УУС і вяртанні іх у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў вобласці (прэйскурант № 5, зацверджаны 28.02.2020).
10.03.2020 - 11:54
У Магілёве 14 сакавіка правядуць гарадскі суботнік. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.
Удзел у навядзенні парадку на тэрыторыі абласнога цэнтра пасля зімы прымуць камунальныя службы, працоўныя калектывы, навучэнцы адукацыйных устаноў. Асноўнымі аб’ектамі ўборкі абвешчаны паркі і скверы, пуцеправоды, прыдарожныя ўчасткі.
10.03.2020 - 10:39
Слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» запускаюць новы праект – турыстычныя суботнікі.
У Магілёве 14, 21, 28 сакавіка і 5 красавіка адбудуцца дыялогі, падчас якіх жыхарам горада раскажуць пра тое, як адправіцца ў падарожжа з адным заплечнікам, якія дакументы варта падрыхтаваць для паездкі, як распрацаваць небанальны маршрут максімальна бюджэтна і многае іншае. Пра гэта раскажуць запрошаныя спікеры, блогеры, вандроўцы, фатографы.
10.03.2020 - 10:29
Прыём грамадзян правядзе 17 сакавіка з 17.00 да 19.00 у адміністрацыі Першамайскага раёна горада Бабруйска (вул. Ульянаўская, 54–24, кабінет № 211) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання Вера Уладзіміраўна Шырокая.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне: + 375-29-137-02-70.
09.03.2020 - 10:12
Першы ЭкаФэст адбудзецца ў Магілёве 4 красавіка. Мерапрыемства пройдзе ў галерэі Вараб’ёва (пр-т Міру, каля ракі Дубравенкі) з 12.00 да 18.00. Праект рэалізуюць слухачы школы гарадскіх ініцыятыў «Теплица».
06.03.2020 - 09:30
Магілёўскае прадпрыемства «Стужка» выпускае чатырохслаёвыя медыцынскія маскі з сыравіны ўласнай вытворчасці. У дзень тут шыюць да 15 тыс. вырабаў, як паведаміла начальнік аддзела рэкламы ААТ «Стужка» Таццяна Сафроненка.
04.03.2020 - 14:46
4 сакавіка беларуская міліцыя адзначыць дзень утварэння. Абласныя ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя прафесійнаму святу, пройдуць у Магілёве 5 сакавіка.
04.03.2020 - 12:43
Ігар Марзалюк–дэпутат і гісторык – стаў вядучым грамадска-палітычнага ток-шоу«У абстаноўцы міру». Ён і яго госці–палітыкі, грамадскія дзеячы, эксперты–штотыдзень будуць збірацца за гістарычным круглым сталом, каб слухаць і чуць часам палярныя пазіцыі адзін аднаго.
28.02.2020 - 14:39
Аляксандр Лукашэнка 18 лютага падпісаў указ аб увядзенні сцягоў тэрытарыяльнай бароны. Гэтым жа дакументам зацверджаны палажэнні аб сцягах тэрытарыяльнай абароны ўсіх абласцей Беларусі, іх апісанні і выявы.
Войскі тэрытарыяльнай абароны Магілёўскай вобласці атрымалі сцяг з выявай герба рэгіёна ў цэнтры палотнішча.
27.02.2020 - 15:17
У Падміколлі высадзілі кедры – падарунак ад жыхара Магілёва, які сам праявіў ініцыятыву і прапанаваў дапамогу ў азеляненні, паведаміў начальнік участка гарадскога парку Юрый Макацарыя.
Паркавы ансамбль дапоўнілі 30 саджанцаў сібірскай і канадскай хвоі. Яшчэ 12 маленькіх зялёных гадаванцаў падрасцяць на асобнай пляцоўцы, каб затым таксама высадзіць у Падміколле.
27.02.2020 - 10:55
Каля 300 работнікаў будаўнічых арганізацый Магілёва і членаў іх сем’яў збярэ 29 лютага маштабнае спартыўна-забаўляльнае свята «Масленіца – 2020». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў будаўніцтва і прамысловасці будаўнічых матэрыялаў.
27.02.2020 - 09:37
Апошні званок у школах у гэтым годзе празвініць 30 мая, паведамляецца на сайце Міністэрства адукацыі.
Сёлетні навучальны год завяршаецца 30 мая, у гэты дзень у школах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы «Апошні званок».
Выпускныя экзамены для вучняў 9-х і 11-х класаў пройдуць з 1 па 9 чэрвеня (па мовах нацыянальных меншасцяў у 9-м класе – 21 мая, у 11-м класе – 22 мая).
Выпускныя вечары рэкамендуецца правесці 10–11 чэрвеня.
26.02.2020 - 12:17
Маштабнае абласное міжведамаснае мерапрыемства «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе 27 лютага ў Магілёве на базе Лядовага палаца. Тут навыкі дзеянняў у НС адпрацуе кожная служба рэгіёна.
Праграмай таксама запланавана праца тэматычных пляцовак, дэманстрацыя спецыяльнай тэхнікі, канцэрт, паказальныя выступленні спецслужбаў (эвакуацыя, пераслед, затрыманне, выбухі і інш.).
26.02.2020 - 10:09
Усяго 4 хвіліны спатрэбілася, каб эвакуіраваць наведвальнікаў і персанал «Атрыума» – самага буйнога гандлёвага-забаўляльнага цэнтра Магілёва. Гэта было заданне для спецслужбаў у «Адзіны дзень бяспекі».
У 10 раніцы ў «Атрыуме» загучала сірэна і просьба пакінуць будынак гандлёвага цэнтра. Потым з’явіліся машыны хуткай дапамогі, пажарныя, міліцыя, ахова. Так праходзяць навучальныя эвакуацыі падчас абвешчанага ў Беларусі «Адзінага дня бяспекі».
26.02.2020 - 09:11
Новыя навучальныя дапаможнікі па сусветнай гісторыі і грамадазнаўстве для вучняў старэйшых класаў выдадзеныя аўтарскім калектывам выкладчыкаў БДУ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўніверсітэта.
25.02.2020 - 12:39
У Беларусі захоўваецца спакойная сітуацыя па каранавірусе, не зафіксавана ніводнага выпадку завозу. Пра гэта сёння журналістам паведаміў міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
«У Беларусі сітуацыя па-ранейшаму спакойная, ні аднаго выпадку завозу каранавіруснай інфекцыі не зафіксавана, – сказаў міністр. – Мы ў гэтым плане праводзім супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы. Сітуацыя аналізуецца нават не штодня, а некалькі разоў на дзень».
25.02.2020 - 09:29
У мінулым годзе 110 беспрацоўных магілёўцаў атрымалі дзяржаўную субсідыю на адкрыццё ўласнай справы: большасць – на прадпрымальніцкую дзейнасць, каля чвэрці сталі рамеснікамі. Сёлета такія субсідыі ў Магілёве атрымала ўжо 14 чалавек, паведаміла начальнік аддзела забеспячэння занятасці насельніцтва упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама Сняжана Маісеева.
25.02.2020 - 09:20
Дзень адчыненых дзвярэй правядуць магілёўскія бібліятэкі 26 лютага, паведаміла загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага сектара аддзела абслугоўвання насельніцтва і інфармацыі цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Клаўдзія Ільініч.
24.02.2020 - 14:47
Больш за 20 тыс. кветак рыхтуе «Магілёўзелянбуд» да Міжнароднага жаночага дня. Пра гэта паведаміла начальнік аддзела маркетынгу і збыту прадпрыемства Марціна Багайчук.
«У гэтым годзе да 8 Сакавіка мы падрыхтавалі больш за 20 тыс. кветак. У фірмовай гандлёвай сетцы будзе прадстаўлена каля 10 тыс. руж беларускай і імпартнай вытворчасці, каля 9 тыс. цюльпанаў, вырашчаных у цяпліцах нашага прадпрыемства. Гэтыя кветкі працягваюць карыстацца вялікім пакупальніцкім попытам у Міжнародны жаночы дзень», – падзялілася субяседніца.
24.02.2020 - 13:20
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падпісаў Указ № 64 ад 21.02.2020 аб прысваенні чарговага спецыяльнага звання генерал-маёра міліцыі начальніку УУС Магілёўскага аблвыканкама Ігару Шчарбачэню. Пра гэта паведамілі ва УУС аблвыканкама.