RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

28.08.2019 - 06:05

Пералік профільных класаў у школах Беларусі ў новым навучальным годзе пашырыцца. Аб гэтым паведаміў у Віцебску міністр адукацыі Ігар Карпенка на абласной педагагічнай канферэнцыі.

«Мы прынялі рашэнне, што могуць з'явіцца профільныя класы IT-накіраванасці. У мінулым годзе гэтага не было. Акрамя таго, узаконілі факультатывы па ваенна-патрыятычным профілі. Таксама ў бягучым годзе з'явяцца першыя спартыўна-педагагічныя класы», - сказаў міністр адукацыі.

27.08.2019 - 12:16

Гарадское свята «Шчырае сэрца» адбудзецца 5 верасня, у Міжнародны дзень дабрачыннасці, у скверы 40-годдзя Перамогі Магілёва. Пра гэта паведаміла дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.

Мерапрыемства ўжо не першы год праводзіцца для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі з сем’яў, гарадскіх і абласных устаноў адукацыі і аховы здароўя.

27.08.2019 - 10:57

Па вуліцы Вялікай Грамадзянскай у Магілёве 1 верасня з 11.00 да 17.00 перакрыюць рух транспарту ў сувязі з правядзеннем агульнагарадскога свята «Рабі, выдумляй, спрабуй!», прысвечанага Дню ведаў. Пра гэта паведамілі ў гарвыканкаме.

Нагадаем: мерапрыемства пройдзе ў Нікольскім парку. Яго праграма разлічана як на дзяцей, так і дарослых. Тут адбудуцца прэзентацыі дзіцячых студый, гурткоў і спартыўных секцый устаноў культуры і дадатковай адукацыі горада, канцэрты з удзелам дзіцячых творчых калектываў і выканаўцаў.

27.08.2019 - 09:25

Зацверджаны спецыфічныя патрабаванні па забеспячэнні пажарнай бяспекі для аб'ектаў, спецыяльна прызначаных для знаходжання дзяцей, а таксама аб'ектаў з адначасовым знаходжаннем звыш 300 чалавек, аб'ектаў сацыяльнай сферы і аховы здароўя з кругласутачным знаходжаннем людзей. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 22 жніўня 2019 года нумар 561, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

26.08.2019 - 15:16

Магілёўская вобласць далучыцца да рэспубліканскай акцыі «Адзіны дзень бяспекі», якая пройдзе з 1 па 10 верасня. У гэтыя дні адбудуцца прафілактычныя мерапрыемствы па папярэджанні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама навучанне паводзінам ва ўмовах пажараў, аварый, аказанню першай медыцынскай дапамогі.

23.08.2019 - 17:47

Грамадзянская супольнасць рэгіёна падтрымала ініцыятыву савета Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў аб прысваенні паркаваму комплексу ў Падніколлі імя Перамогі. Удзельнікі пасяджэння Каардынацыйнага савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый вобласці аднагалосна прагаласавалі за хадайніцтва, якое ў найбліжэйшы час будзе накіравана на разгляд у Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт і гарадскі Савет дэпутатаў.

22.08.2019 - 16:54

У Магілёўскай вобласці матэрыяльную дапамогу да навучальнага года ўжо атрымала 18,4 тыс. школьнікаў са шматдзетных сем’яў. Пра гэта паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама.

З 1 жніўня ва ўсіх раёнах Магілёўшчыны пачалася выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі для падрыхтоўкі школьнікаў да новага 2019/2020 навучальнага года. Памер дапамогі ў бягучым годзе склаў Br 69 на кожнага навучэнца, адзначылі суразмоўцы.

22.08.2019 - 16:45

Абласная педагагічная канферэнцыя, якая прайшла сёння ў Палацы культуры вобласці, сабрала звыш 600 чалавек. На ёй па традыцыі падвялі вынікі працы рэгіянальнай сістэмы адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе і вызначылі задачы на будучыню.

22.08.2019 - 14:03

Спецыяльны сайт перапісу насельніцтва 2019 года, на якім любы жадаючы зможа самастойна запоўніць апытальнік, запрацуе 4 кастрычніка. пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева.

22.08.2019 - 13:39

У новым навучальным годзе плата за карыстанне падручнікамі складзе Br12,75 для школьнікаў і Br5,1 - для дашкольнікаў. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

22.08.2019 - 09:22

На 31 жніўня прыпадае дзень Флора і Лаўра, якія шанаваліся як заступнікі коней. У гэты дзень прынята ставіцца да жывёл па-асабліваму: не толькі не выкарыстоўваць у якасці «конскай сілы», але і не сядлаць жывёл, не паганяць пугай.

А ў вёсцы Сычкава Бабруйскага раёна 31 жніўня пройдзе традыцыйнае раённае спартыўнае свята «Конная фіеста-2019», прысвечанае Году малой радзімы. Яно адбудзецца на полі каля ТДА «Зялёны бор».

21.08.2019 - 11:41

Чарговая чатырнаццатая сесія Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў адбудзецца 23 жніўня ў 10.00 у Доме саветаў (каб. 245 аблвыканкама).

Будуць разглядацца пытанні:

Аб стане забеспячэння кадрамі аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці, шляхах павышэння якасці падрыхтоўкі і замацавання кадраў у вёсцы

Аб справаздачы дэпутата Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў па Ульянаўскай выбарчай акрузе № 13 Гацко У. У.

20.08.2019 - 10:36

Штогод Беларуская чыгунка праводзіць рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў. У спаборніцтве прымалі ўдзел як пазакласныя вакзалы, так і вакзалы I, II і III-га класаў.

Сярод пазакласных вакзалаў першае месца заняў вакзал станцыі Мінск-Пасажырскі.

Другое месца па выніках штогадовага рэспубліканскага агляду санітарнага стану і добраўпарадкавання чыгуначных вакзалаў прысуджана вакзалу станцыі Брэст-Цэнтральны.

20.08.2019 - 09:15

Пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы пройдзе 3-4 кастрычніка ў Магілёве, паведаміла журналістам першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах.

«3-4 кастрычніка ў Магілёве пройдзе пленум пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, які мы прысвячаем тэме 75-годдзя Вялікай Перамогі. Мы збіраемся такім вялікім пісьменніцкім колам, таму што гэта тэма прадаўжае нас хваляваць. Галоўны лейтматыў гэтай сустрэчы - словы пісьменніка за мір», - расказала Алена Стэльмах.

19.08.2019 - 16:01

У Магілёўскай вобласці стартавала прафілактычная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!», прымеркаваная да пачатку навучальнага года. Яе галоўная мэта – прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі пакінутых без нагляду дзяцей, паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

19.08.2019 - 11:13

«Белтэлекам» і «Белпошта» з 28 жніўня павышаюць тарыфы на некаторыя паслугі. Пастанова Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 7 жніўня 2019 года нумар 66, якая прадугледжвае ўстанаўленне новых гранічных тарыфаў на паслугі электрасувязі (тэлефоннай сувязі) і паштовай сувязі агульнага карыстання, афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

19.08.2019 - 11:08

Рэспубліканская акцыя «Маленькі пасажыр – вялікая адказнасць!» праходзіць у Магілёўскай вобласці. Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню дарожна-транспартнай бяспекі юных пасажыраў, працягнуцца да 24 жніўня, паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.

19.08.2019 - 08:43

У Беларусі ў будучым плануюць выкарыстоўваць паўпразрыстыя урны і электроннае галасаванне. Аб гэтым у эфіры тэлеканала СТБ заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.

16.08.2019 - 17:05

У Магілёўскай вобласці пачалася падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Ігар Аўсеенка.  

Па прапанове Магілёўскага аблвыканкама пастановай Цэнтральнай камісіі ў рэгіёне ўтворана 13 выбарчых акругаў. Адпаведна, не пазней за 2 верасня 2019 года ў вобласці будуць утвораныя Магілёўская абласная і 13 акруговых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання.

16.08.2019 - 11:22

З пачатку ўборачнай супрацоўнікі ДАІ Магілёўшчыны выявілі 197 парушэнняў ПДР, дапушчаных работнікамі аграпрамысловага комплексу пры кіраванні сельгастэхнікай. За эксплуатацыю тэхнікі, якая не мае дзяржтэхагляду, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 130 чалавек, за адсутнасць элементаў канструкцыі, якія ўплываюць на бяспеку эксплуатацыі па дарогах агульнага карыстання, пакарана 19 кіроўцаў. Таксама выяўлена 10 фактаў кіравання сельскагаспадарчай тэхнікай у стане ап’янення.