RU BY EN 中文
Twitter Instagram

культура Subscribe to RSS - культура

23.07.2020 - 11:07

Магілёўскае дзяржаўнае прадпрыемства «Кінавідэапракат» запрашае на фестывальнае кіно ў бліскучым выкананні зорак сусветнага кінематографа. Увазе гледачоў прадстаўлены кінакарціны – удзельнікі і намінанты міжнародных кінафестываляў: Венецыянскага і Берлінскага, у Мельбурне і Таронта.

У праграме заяўлены чатыры стужкі: «Тры сэрцы», «Рамантыкі “303”», «Мая спадарыня», «Вышэйшае грамадства». Кінапаказы пройдуць у кінатэатры «Радзіма» (малая зала) з 23 па 29 ліпеня.

23.07.2020 - 09:17

Абраз Святой Варвары прыбыў ў Магілёў. Рэліквію аднавіў майстар-ювелір Мікалай Кузьміч – аўтар сучаснага крыжа Еўфрасінні Полацкай.

Убачыць абраз у Магілёве можна толькі некалькі дзён: яна знаходзіцца ў Магілёўскім саборы Успення Панны Марыі і Святога Станіслава.

22.07.2020 - 12:39

Магілёў быў адным з першых у Беларусі, дзе сталі з’яўляцца працы вулічных мастакоў. Цэнтр гарадскіх ініцыятыў з партнёрамі ў розныя гады садзейнічаў развіццю вулічнага мастацтва ў абласным цэнтры. Напрыклад, у чэрвені 2020 года ў межах праграмы развіцця моладзі «Далучайся!» у горадзе прайшоў маштабны фестываль «Doma».

20.07.2020 - 16:40

Магілёўскі майстар Аляксандр Мінькоў прыступіў да стварэння скульптуры «З’ява іконы». Гранітны анёл будзе ўстаноўлены ў Бялынічах, урачыстае адкрыццё адбудзецца ў Дзень пісьменства, 6 верасня. Пра гэта расказаў сам скульптар.

15.07.2020 - 09:29

Белтэлерадыёкампанія аб’явіла прыём заявак на ўдзел у нацыянальным адборачным туры дзіцячага конкурсу песні «Еўрабачанне-2020». Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале Агенцтва тэленавін.

14.07.2020 - 11:09

Хрэсны ход з Магілёва ў Баркалабава зробяць праваслаўныя паломнікі 23 ліпеня. Шэсце прымеркавана да свята ў гонар Баркалабаўскага абраза Божай Маці, які адзначаецца 24 ліпеня.

13.07.2020 - 11:45

Спектакль «ЛІЛІЧКА. Замест пісьма» Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра абвешчаны ў ліку намінантаў на Нацыянальную тэатральную прэмію 2020, у намінацыі «Найлепшы спектакль тэатра драмы для малой сцэны». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ўстановы культуры.

Пастаноўка паспяхова дэбютавала ў Магілёве ў сярэдзіне студзеня. Аўтарам спектакля з’яўляецца малады рэжысёр Каміля Хусаінава. У сваім творы дзяўчына раскрыла гісторыю пачуццяў паэта Уладзіміра Маякоўскага і яго музы Лілі Брык з дапамогай вершаў і мемуараў.

11.07.2020 - 23:45

Гала-канцэртам і салютам завяршыўся першы дзень рэспубліканскага свята "Купалле" ў Александрыі.

01.07.2020 - 11:56

Праграма галоўных святочных мерапрыемстваў у Дзень Незалежнасці ў Магілёве пачнецца ў 11.00 з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле». Тут жа правядуць экспрэс-экскурсію «Дняпроўскі рубеж», паведамілі ў гарвыканкаме.

30.06.2020 - 14:58

Моладзь Магілёўскай вобласці запрашаюць да ўдзелу ў міжнародным літаратурным конкурсе «Гэта трэба –не мёртвым! Гэта трэба жывым!». Творчае спаборніцтва з’яўляецца часткай міжнароднай патрыятычнай акцыі, прысвечанай памяці вядомага пісьменніка, паэта і журналіста, расказаў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» Аляксандр Казека.

30.06.2020 - 14:23

Праца магілёўскага скульптара Андрэя Вараб’ёва заняла сваё месца ў парку Дружбы кітайскага горада Нанкін. Скульптура называецца «Кароль і каралева, або пясочныя гадзіны».

Нанкін–пабрацім Магілёва. Выбраць месца для сваёй скульптуры Андрэй Вараб’ёў паспеў у пачатку 2020 года, яшчэ да таго, як праз пандэмію каранавіруса закрыліся ўсе межы. Паводле слоў аўтара, «Кароль і каралева, або пясочныя гадзіны»– гэта філасофскае разважанне пра каханне і рух часу.

25.06.2020 - 09:02

Да Дня горада ў Магілёве разгорнецца «ЧытайСквер» «753 старонкі...». Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Карла Маркса Алена Шэпелева.

«28 чэрвеня ў скверы 40-годдзя Перамогі з 12.00 да 18.00 для гасцей свята будуць працаваць разнастайныя тэматычныя пляцоўкі: выставы і фотасесіі, свабодная зона для чытання, падрыхтаваная музычна-забаўляльная праграма і многае іншае», – расказала Алена Шэпелева.

19.06.2020 - 11:36

Стала вядомая праграма мерапрыемстваў рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»), якое пройдзе ў аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна 11–12 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім аблвыканкаме.

19.06.2020 - 10:47

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў анлайн-рэжыме адбылося пасяджэнне журы па падвядзенні вынікаў XXVIII Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка нацыянальнай культуры».

У спаборніцтве прыняло ўдзел 35 публічных бібліятэк: 14 цэнтральных і 21 бібліятэка-філіял з усіх абласцей нашай краіны.

16.06.2020 - 14:36

Кульмінацыяй свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») 11 ліпеня стане гала-канцэрт «Мая Александрыя». Пра гэта паведамілі ў Магілёўскай абласной філармоніі.

16.06.2020 - 10:29

Вялікі гарадскі пікнік наладзяць у Магілёве 28 чэрвеня. Мерапрыемства адбудзецца ў межах святкавання Дня горада, паведамілі ў Цэнтры гарадскіх ініцыятыў.

Месцам правядзення шостага пікніка стане парк у Падніколлі. Тут з 12.00 да 18.00 адпачывальнікам прапануюць весела, культурна правесці час на прыродзе з сям’ёй і сябрамі.

16.06.2020 - 10:19

Напярэдадні Дня медыцынскага работніка Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай працы і клубныя ўстановы культуры рэгіёна запусцілі флэшмоб #дзякуйдоктар, дзе выказалі ўдзячнасць ўсім медыцынскім работнікам айчыннай аховы здароўя.

15.06.2020 - 14:59

Кніга паэзіі Алеся Казекі «Песня роднай зямлі» выйшла з друку ў выдавецтве «Мастацкая літаратура». У яе паэт уключыў творы, якія апяваюць прыгажосць роднай зямлі. А яна для яго не толькі там, дзе была вёска Новы Юзін на Кіраўшчыне, дзе ў 1958 годзе нарадзіўся Аляксандр Мікалаевіч (потым знікла як бесперспектыўная), дзе рос да 12 гадоў, адкуль потым сям’я пераехала ў недалёкую вёску Чачэвічы суседняга раёна, дзе скончыў школу і адкуль паступіў у ваеннае вучылішча. Родная зямля для яго, як і для кожнага з нас, — уся Беларусь.